Набылі новы статус сельгасарганізацыі раёна
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2014 г. №349 “Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)” з мэтай удасканалення арганізацыйна-прававых форм дзейнасці сельгасарганізацый да 31 снежня 2016 г. яны павінны быць рэарганізаваны ў КСУП або ААТ.
У мінулым годзе на агульным сходзе працаўнікоў СВК “Калгас “Беларусь” было прынята рашэнне аб пераўтварэнні сельгасарганізацыі ў КСУП “Барчыцы-агра”, а з 1 студзеня бягучага года новы статус набыў СВК “Чырвоны баец”: зараз ён — КСУП “Чырвоны баец”.
У астатніх сельгасарганізацыях раёна праводзіцца работа па прадстаячай рэарганізацыі: рыхтуецца неабходная дакументацыя, вызначаецца парадак фарміравання ўстаўнога фонду.