“Новыя імёны Беларусі-2016”: раённы этап конкурсу

“Новыя імёны Беларусі-2016”: раённы этап конкурсу

_MG_1632

На раённым этапе Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016” вызначаны лепшыя прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый у дзвюх намінацыях: выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; сцэнічная творчасць.

У першай намінацыі свае работы прадставілі 24 чалавекі: выстава была размешчана ў фае раённага Дома культуры. А на яго сцэне дэманстравалі свае таленты жадаючыя праявіць сябе ў артыстычнай творчасці: гэта індывідуальныя ўдзельнікі і калектывы — увогуле яны паказалі 13 нумароў.

Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Галінай Слабоднікавай.

Разнастайнасцю ідэй і іх увасаблення, майстэрствам і фантазіяй уразілі журы і ўсіх, хто меў задавальненне бачыць прадастаўленыя на конкурс работы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва іх аўтары. Гэта, у першую чаргу,тэхніка выканання чулочных лялек Ларысай Пандзінай (цэнтралізаваная клубная сістэма раёна): яе работы “Іван ды Мар’я”, “Камплімент” і іншыя ўзнімалі настрой сваёй шчырасцю, пачуццём гумару. Маляўнічасцю, майстэрствам выканання прыцягвалі ўвагу і здзіўлялі работы Вольгі Бутаравай (РЦСАН) “Усе фарбы сітца” з рознакаляровых тканін. “Барышня з цукерак” Людмілы Бабіч (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці), вышыўка Вікторыі Бяляўскай (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Наталлі Зотавай (ЦРБ), Зоі Бараноўскай (гімназія) і іншых, роспіс па дрэве Валянціны Ціханавай ЦДАДіМ і многія работы іншых напрамкаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці маглі б упрыгожыць любую выставу. Як і фатаграфіі Максіма Мікешына (рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”), Жанны Іваніцкай (дзіцячыя яслі-садок аг.Мышкавічы): дарэчы, запамінальным экспанатам была яе скульптура з дрэва паводле беларускай народнай казкі “Ліса, дзяцел і варона”.

Словамі немагчыма перадаць увесь каларыт конкурснай выставы. Пераможцамі тут сталі Ларыса Пандзіна, Вольга Бутарава, Максім Мікешын. Тры месцы для пераможцаў у гэтай намінацыі, прадугледжаныя ўмовамі конкурсу, не маглі ахапіць усіх, чые работы былі на высокім узроўні, таму журы вырашыла павялічыць колькасць падарункаў і правесці цырымонію ўзнагароджвання ў райвыканкаме.

Разнастайнай была і сцэнічная творчасць прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый раёна: гэта і вакал, і харэаграфія, і дэкламаванне, і тэатралізацыя. Так, калектыў “Вясна” з райбальніцы заўзята станцаваў “Кадрыль”, вакальная група Дабаснянскай СШ пранікнёна выканала песню “Вёсачка мая”, шмат станоўчых эмоцый гледачам прынесла інсцэніроўка казкі “Рэпка” на сучасны лад, паказаная работнікамі ясляў-садка аг.Мышкавічы. Усхвалявала песня “Чароўны дом”, прадстаўленая Таццянай Іўкінай (Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці) разам з маленькімі выхаванцамі. Спартыўнага запалу надаў танец “Фізкульт-прывет” ад калектыву “Дзяўчаты” з РЦСАН.

Вакальныя нумары выканалі Яна Бароўская (СШ №1), Людміла Хурсан (яслі-садок в.Пацава Слабада), Наталля Фіневіч (РЦСАН), Уладзімір Косцеў (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Вікторыя Ільінчык, навучэнка ліцэя №15.

А пераможцамі, згодна рашэння журы, сталі Гульнара Барадзіна (ПМК-255) з запальным усходнім танцам з веерамі-вейламі, Галіна Русецкая (гімназія горада), якая прадставіла на конкурсе аўтарскі верш “Родны край” і расчуліла ўсіх прысутных, Яўген Рышкевіч (настаўнік Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева) з аўтарскай песняй “Мае абшары” пад акампанемент гітары.

Ім былі ўручаны дыпломы, каштоўныя падарункі, а астатнім — сертыфікаты за ўдзел у раённым этапе конкурсу і падарункі ад пярвічных арганізацый галіновых прафсаюзаў.

Старшыня журы Галіна Слабоднікава падзякавала ўсім удзельнікам за творчасць, талент, натхненне, жаданне несці людзям радасць.

Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Глекава выказала віншаванні пераможцам: ім прадстаіць удзел у абласным этапе конкурсу.

Пажадаем нашым землякам удачы і выхаду на рэспубліканскі ўзровень!

_MG_1523

_MG_1514

_MG_1510

_MG_1501

_MG_1486

_MG_1601

_MG_1591

_MG_1581

_MG_1544

_MG_1480

_MG_1468

_MG_1443

_MG_1416

_MG_1405

_MG_1385

_MG_1383

 

Наталля ХАДАКОВА, член журы конкурсу.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024