З 15 лютага па 1 сакавіка ў раёне праводзіцца акцыя “Разам супраць наркотыкаў”
Пад такой назвай з 15 лютага па 1 сакавіка бягучага года на тэрыторыі раёна праводзіцца абласная міжведамасная прафілактычная акцыя. Яе мэта — мабілізацыя адміністрацыйных, сацыяльна–грамадскіх рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці работы па прафілактыцы ўжывання (распаўсюджвання) наркатычных сродкаў, курыцельных сумесяў сярод непаўналетніх.
Задачай праводзімай акцыі з’яўляецца ажыццяўленне комплексных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы наркаманіі, а таксама ўзроўню індывідуальна-прафілактычнай работы.
Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з усімі зацікаўленымі службамі, ведамствамі, а таксама грамадскімі арганізацыямі.
У межах акцыі ва ўстановах адукацыі, па месцы жыхарства будуць наладжвацца разнастайныя мера-прыемствы.
Андрэй ЛІТВІНКА, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.