15 сакавіка ў Цэнтры вольнага часу прайшло ўручэнне пашпартоў Рэспублікі Беларусь 47 юнакам і дзяўчатам Кіраўшчыны

15 сакавіка ў Цэнтры вольнага часу прайшло ўручэнне пашпартоў Рэспублікі Беларусь 47 юнакам і дзяўчатам Кіраўшчыны

 

_MG_6283330-1

У межах рэспубліканскай акцыі “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”, ініцыятарам і арганізатарам якой з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “БРСМ”, 15 сакавіка ў Цэнтры вольнага часу адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў Рэспублікі Беларусь 47 юнакам і дзяўчатам Кіраўшчыны: выдатнікам вучобы, пераможцам і прызёрам рознага ўзроўню спаборніцтваў, конкурсаў і прадметных алімпіяд.

_MG_6282222-1

Стаць уладальнікам пашпарта — падзея важная і памятная для кожнага маладога чалавека, а атрымаць пуцёўку ў дарослае жыццё ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — асабліва важна і ганарова.

_MG_6122333-1

Радасць свята з маладымі грамадзянамі нашага раёна прыйшлі раздзяліць  старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў,  арганізацый раёна, бацькі.

_MG_62129-1

…Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь. На экране — слайды гісторыі: з моманту прыняцця першай Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 1 Усебеларускім з’ездзе Саветаў 3 лютага 1919 года і да ўнясення дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 1996 года па выніках народнага рэферэндума.

_MG_6202-1

Кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў павіншаваў юнакоў і дзяўчат з тым, што яны становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны, выказаў упэўненасць у тым, што будучыня Беларусі — у надзейных руках.

_MG_6167-1

Далей прамоўца адзначыў, што дакумент, які сведчыць асобу, стане для кожнага маладога грамадзяніна пуцёўкай у дарослае жыццё, дзе давядзецца не толькі карыстацца ўсімі правамі і свабодамі, прадстаўляемымі дзяржавай, але і выконваць перад грамадствам абавязкі, замацаваныя ў Асноўным Законе краіны.

_MG_6139-1

— Упэўнены,што ўжо ў недалёкай будучыні вы будзеце прадстаўляць беларускую навуку, умела і аператыўна ўкараняць перадавыя ідэі і тэхналогіі ў практыку, узнімаць на новыя вышыні нашу нацыянальную культуру, — звярнуўся ў заключэнні да юнакоў і дзяўчат Аляксандр Бутараў.—  Таму не спыняйцеся на дасягнутым: вучыцеся, развівайце свае таленты і здольнасці дзеля новых здзяйсненняў на карысць нашай краіны — Рэспублікі Беларусь.

_MG_6084-1

Затым усе рабяты атрымалі з рук кіраўніка раёна пашпарты, а дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі ім кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!” і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

_MG_6234-1

У сваю чаргу юнакі і дзяўчаты разам далі клятву, што ўсе  веды, працу і сілы аддадуць на тое, каб стаць сапраўднымі гаспадарамі зямлі беларускай і ўсямерна садзейнічаць працвітанню Рэспублікі Беларусь. Яны  таксама пакляліся быць дастойнымі памяці дзедаў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць нашай Айчыны.

_MG_6072-1

Вучаніца 8 класа гімназіі горада Ксенія Русецкая ад імя новых уладальнікоў пашпартоў перадала прысутным абяцанне з гонарам і пачуццём высокай адказнасці несці званне грамадзян сваёй краіны, беражліва ставіцца да захавання навакольнага асяроддзя, адказваць за сваё здароўе.

_MG_6080-1

Свята берагчы гонар грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, быць прыкладам ва ўсіх справах і пачынаннях, клапаціцца аб сваіх блізкіх, пранесці праз гады любоў да роднай Кіраўскай зямлі і сваёй Айчыны — такі наказ ад імя бацькоў дала рабятам Наталля Крылова.

_MG_6230-1

Святочную атмасферу для прысутных сваімі музычнымі выступленнямі стваралі Дар’я Пятруша, Крысціна Стэльмакова, Валянціна Альховік, Крысціна Гарохава.

 


Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024