У адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі

У адпаведнасці  з тэхналагічнымі патрабаваннямі

semenari

Пастаянная ўвага, надаваемая ў нашым раёне ўсім складаемым забеспячэння эфектыўнай дзейнасці жывёлагадоўчай галіны, арганізацыя работы згодна тэхналагічных патрабаванняў з’яўляюцца падставай для таго, каб да нас прыязджалі за вопытам спецыялісты з іншых рэгіёнаў, і кіраўчане ахвотна дзеляцца сваімі напрацоўкамі.
Так, у мінулую нядзелю камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама на базе нашага раёна быў арганізаваны чарговы семінар-вучоба для намеснікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, галоўных вет-урачоў, кіраўнікоў філіялаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Быхаўскага, Асіповіцкага, Клічаўскага, Бабруйскага і Глускага раёнаў. У ім прымалі ўдзел намеснік начальніка аблсельгасхарчу Сяргей Андруш, начальнік аддзела ветэрынарыі, галоўны ветэрынарны ўрач і дзяржветінспектар вобласці Аляксандр Харчанка, начальнік РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Міхаіл Храмчанка.

Каментарыі па ходу аб’езду жывёлагадоўчых аб’ектаў давалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Адамаў, яго намеснік па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка, а таксама кіраўнікі і спецыялісты сельгас-арганізацый.
У КСУП “Барчыцы-агра” на МТФ “Барчыцы” ўдзельнікі семінара наведалі радзільнае аддзяленне, якое было ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні мінулага года пасля рэканструкцыі будынка.
Як падкрэсліў Аляксандр Адамаў, кіраўніцтвам раёна летась была выпрацавана наступная стратэгія: для забеспячэння поўнага тэхналагічнага цыкла вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі да ўзведзеных новых малочна-таварных комплексаў уладкаваць радзільныя аддзяленні і цэхі сухастойных кароў і цялятнікі. Такім чынам, у гаспадарках ужо ўвайшлі ў строй дзе-ючых 5 “радзілак” , у “Барчыцы-агра” пабудаваны ўласнымі сіламі новы цялятнік, яшчэ 4 уладкоўваюцца ў іншых сель-гасарганізацыях рознымі спосабамі. Час паказаў, што без гэтага ў жывёлагадоўлі не абысціся: толькі такім чынам магчыма забяспечыць максімальную захаванасць цялят.
Дырэктар КСУП “Барчыцы-агра” Уладзімір Ядчанка паведаміў, што ў новым радзільным аддзяленні 15 снежня мінулага года расцялілася першая карова, а першую цялушку назвалі пяшчотна — Марусяй.
Адсюль фарміруецца малочна-таварны комплекс. Прысутным расказалі аб тым, як тут наладжана ўтрыманне і кармленне жывёлы, спыніліся на іншых тэхналагічных момантах. Паказалі зробленую з падручных сродкаў дойку.
Увага была звернута на пытанні выпайкі цялят малодзівам праз зонд, выкарыстання пастэрызатара. Дарэчы, пастэрызатары набыты ўсімі гаспадаркамі раёна, іх прымяненне — адзін з галоўных фактараў атрымання добрых прываг. Закуплены ўсімі і абагравальныя лямпы, якімі абсушваюцца і абаграваюцца цяляты ў малодзіўны перыяд.
З радзільнага аддзялення на гэтай ферме цялушкі пераводзяцца ў новы невялікі цялятнік на 46 месц, пабудаваны на ферме ў канцы мінулага года ўласнымі сіламі, дзе дарошчваюцца да 80 дзён, бычкі — на комплекс.
У хляве, дзе наладжана вырошчванне цялят да 6 месяцаў, намеснік начальніка аблсельгасхарчу Сяргей Андруш звярнуў увагу гасцей на добры стан жывёлы. Нягледзячы на тое, што ў гаспадарцы складанасці з кармамі, ужо са студзеня яны прывазныя, забяспечваюцца добрыя сярэднясутачныя прывагі: на цялушках — 812 г, на бычках — 770 г. Жывёла дагледжаная, выклікае толькі станоўчыя эмоцыі.
Ва ўсіх памяшканнях у наяўнасці таблічкі з належнай інфармацыяй.
Увогуле, як канстатавалася, тут, на невялікай звычайнай ферме, прадстаўлены ўсе складаемыя тэхналагічнага цыкла, што трэба ўзяць на ўзбраенне прадстаўнікам іншых раёнаў.
Па дарозе на МТК “Барчыцы” ўдзельнікі семінара назіралі, як выпасваецца жывёла па азімым жыце, згодна тэхналагічных патрабаванняў.
На комплексе, абсталяваным даільнай залай, ішла размова аб вытворчасці малака. І зноў была падкрэслена гаспадарчасць, руплівасць мясцовых жывёлаводаў: аб’ект функцыянуе з 2009 года, абсталяванне ў спраўным тэхнічным стане, працуе без перабояў. Выкарыстоўваецца камп’ютарная праграма “Племулік”. Працуе станцыя дакорму, абсталяванне даільнай залы, як паведаміў Уладзімір Ядчанка, даяркі карпатліва мыюць пасля кожнай дойкі, а па панядзелках праводзіцца санітарны дзень.
У гаспадарцы, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, у поўным аб’ёме дзейнічае антымастытная праграма.
Было разгледжана пытанне раздою навацельнай жывёлы, стымуляванне працы на гэтым участку.
Удзельнікі семінара выказалі жаданне наведаць радзільнае аддзяленне на ферме ў СВК “Добасна-агра”: для гэтых мэт пераабсталяваны былы клюшачнік — убралі малакаправод, пакінулі канал для гною, што вельмі зручна. Памяшканне разлічана больш чым на 200 інды-відуальных домікаў, 100 месц ужо гатовы, работы працягваюцца. Домікі абсталяваны асобнымі кармушкамі, у ёмістасцях — вада, камбікорм КР-1.
У СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на таварнай ферме “Цяса”, удзельнікаў семінара сустрэлі кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Багель і яго намеснік па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі. У ходзе наведвання аб’екта былі адзначаны падыходы да арганізацыі вырошчвання маладняку БРЖ да 6 месяцаў. Цялушкі паступаюць на ферму, разлічаную на 550 жывёламесцаў, у 1-месячным узросце, знаходзяцца тут на глыбокай падсцілцы ў групавых секцыях. Падчас летняга перыяду выкарыстоўваюцца дзве агароджы — на 100 і 250 жывёламесцаў. Кармленне на ферме ажыццяўляецца згодна тэхналагічнага рэгламенту. Выкарыстоўваецца натуральнае пастэрызаванае малако, камбікармы КР-1 закупляюцца, КР-2 — уласнай вытворчасці. Прысутным была паказана работа з электрамамай.
Сярэднясутачныя прывагі за 3 месяцы гэтага года склалі 760 г, жывёла штомесячна пераважваецца.
Як заўважыў Аляксандр Сухадольскі, схема вакцынацыі жывёлы пачынаецца тут, на ферме, сёлета яны плануюць падшліфаваць тэхналогіі ў радзільным аддзяленні і наладзіць камплектаванне цялушак у індывідуальных доміках у 75-дзённым узросце, ужо прайшоўшых вакцынацыю, у першую чаргу, ад вірусных захворванняў.
Спецыяліст падкрэсліў, што, калі яны пачалі выкарыстоўваць пастэрызатар, захаванасць цялят палепшылася ў 2 разы. Станоўчыя вынікі дае штогадовае правядзенне сумесна з прадстаўнікамі райветстанцыі прафілактычнай дэзінфекцыі хлява.
Н а ферме “Казулічы” рассветаўскія жывёлаводы дзяліліся вопытам вырошчвання цялушак аднаўлення. Яны ўтрымліваюцца ў 5-ці хлявах на глыбокай падсцілцы, бяспрывязна. У двух хлявах утрымліваюцца бычкі.
Аляксандр Сухадольскі расказаў аб рацыёнах кармлення жывёлы і адзначыў, што з пачатку года сярэднясутачныя прывагі на гэтай ферме — 806 г (цялушак — 760 г).
На ўсіх жывёлагадоўчых аб’ектах надавалася ўвага бытавым памяшканням: яны ўдадкаваны ўсюды належным чынам, створаны ўсе ўмовы для працаўнікоў. Каментарыі па гэтых пытаннях даў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
З атым у зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося падвядзенне вынікаў семінара. Намеснік начальніка аблсельгасхарчу Сяргей Андруш звярнуў увагу прысутных на тое, што падобныя семінары неабходна правесці ў кожным раёне. Тым больш, што пытанняў па тэхналогіі вырошчвання маладняку шмат, а рэзервы для гэтага пакуль яшчэ не ўсе задзейнічаны.
Канстатавалася, што парушаюцца тэхналогіі ўтрымання і кармлення цялят (у многіх гаспадарках вобласці адсутнічае камбікорм КР-1), не вядзецца выпайка малодзіва зондам.
Адзначалася, што сёлета сур’ёзная ўвага будзе надавацца вырошчванню і нарыхтоўцы якасных кармоў пад патрэбу. Плануецца значна павялічыць пасяўныя плошчы кармавых культур у сельгас-арганізацыях вобласці, з іх 20 тыс. га адведзена пад люцэрну. Акрамя гэтага будзе зроблены ўхіл на вырошчванне засухаўстойлівых злакавых культур, такіх, як пайза, проса і інш.
Былі таксама заслуханы справаздачы прадстаўнікоў раёнаў. Сяргей Андруш канстатаваў, што неабходна ўкараняць новыя прагрэсіўныя тэхналогіі вытворчасці малака і мяса, забяспечваць вытворча-тэхналагічную дысцыпліну.
У працэсе вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі дробязей не павінна быць. Важна ўсё: ад нараджэння і вырошчвання цяляці, кармлення і даення кароў да дакладнага вядзення дакументацыі. Галоўныя за-атэхнікі і ветурачы павінны з максімальнай адказнасцю ставіцца да працэсаў асемянення і расцёлаў, каб быў зроблены належны задзел на будучыню. Ад стаўлення жывёлаводаў да даручанай справы залежаць надоі, таварнасць, прыбаўленні ў вазе, атрыманне прыплоду і інш. Тут неабходна стымуляваць старанную працу ўсіх, хто мае дачыненне да атрымання канчатковых вынікаў.
Акцэнтавалася ўвага прысутных на строгім выкананні патрабаванняў па летне-пашавым утрыманні грамадскага пагалоўя: без апрацоўкі ад кляшчоў і гнуса жывёлу не выганяць на пашу, выпасваць кароў па азімым жыце франтальным метадам.
Як адзначалі ўдзельнікі семінара, такія мерапрыемствы — неабходныя: яны даюць магчымасць атрымаць слушныя парады і заўвагі, папоўніць свае напрацоўкі новымі звесткамі, а таксама пераняць станоўчы вопыт у калег.
Наталля Хадакова,
Таццяна Барадзіна.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024