9 апреля будет проведен субботник по наведению порядка на кладбище “Хомичи”
В субботу, 9 апреля 2016 года, будет проведен субботник по наведению порядка на кладбище “Хомичи”. УКП “Жилкомхоз” предоставит пильщиков, транспорт и грузчиков.
Приглашаем жителей района принять активное участие в работах по благоустройству мест захоронений родственников. Начало — 9.00.
Нягледзячы на суботняе ветранае і дажджлівае надвор’е, шэраг кіраўчан адгукнуўся на заклік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама прыняць удзел у навяденні парадку на могілках “Селішча”. Тут працавалі работнікі УКП “Жылкамгас”, выдалялі сухую расліннасць, галіны дрэў, была тэхніка для вывазу смецця.
Хацелася б, каб грамадзяне больш актыўна падключаліся да гэтай справы: у прадстаячую суботу ў зоне ўвагі будуць могілкі “Хамічы”.
Пры ажыццяўленні ўборкі тэрыторый каля магіл некаторыя людзі выкідаюць смецце, сухое лісце куды ўздумаецца, хаця для гэтага адведзены спецыяльныя пляцоўкі. Так, на могілках па вул.Рабцэвіча райцэнтра канава ўздоўж плота зноў запоўнена смеццем, рэшткамі травы, лісця, хаця тут увосень і вясной прыбіраюць прадстаўнікі розных арганізацый і ўстаноў.
РАНС папярэджвае грамадзян аб небяспецы спальвання смецця на могілках у горадзе і сельскіх населеных пунктах: летась з гэтай прычыны было зафіксавана 9 узгаранняў.
Фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.