Апошні званок паклікаў у лета…

Апошні званок  паклікаў у лета…

zvonki
_MG_2599 _MG_2808 _MG_25612

Учора ў школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя святу апошняга званка. З самай раніцы вуліцы горада і сельскіх населеных пунктаў напоўніліся школьнікамі з кветкамі ў руках: дзяўчынкі — у прыгожых сукенках з пышнымі бантамі, хлопчыкі — у строгіх касцюмах і белых кашулях. Добрае надвор’е і шчырыя шчаслівыя дзіцячыя ўсмешкі рабілі гэты дзень светлым і радасным…
2015-2016 навучальны год закончыў 2031 вучань. Для 82 выпускнікоў школ раёна ўчора прагучаў апошні школьны званок. 246 рабят закончылі дзевяць класаў, 198 — чатыры класы і 206 — першы клас.

Шматлюдна было ў гэты дзень і ў СШ №1 горада. На святочную лінейку, каб павіншаваць юнакоў і дзяўчат, завіталі іх бацькі, родныя і сябры, а таксама ганаровыя госці. Сярод іх — старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, начальнік РАНС Міхаіл Каранкевіч, першы намеснік начальніка РАУС Віктар Тамковіч і іншыя.
Пад гукі фанфар і апладысменты прысутных на пляцоўку ля ўваходу ў родную школу выйшлі выпускнікі разам са сваім класным кіраўніком Аляксандрам Каранкевічам і занялі на лінейцы самае пачэснае месца.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы ІІ этапа алімпіяды па нямецкай мове, пераможцы абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў “Піянерскія іскры” і “Лідар года 2016”, старшыні савета дружыны імя А.М.Рабцэвіча, вучаніцы 9 “Г” класа Вікторыі Шчоткінай і неаднаразоваму пераможцу ІІ этапа алімпіяды па матэматыцы і беларускай мове, вучню 5 “Б” класа Максіму Дадушу.
Са шчырымі словамі віншаванняў са святам апошняга званка да рабят звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што для выпускнікоў сёння асаблівы дзень — прыйшоў час зрабіць першыя крокі ў дарослае жыццё. Аляксандр Міхайлавіч пажадаў рабятам развіваць свае таленты, праяўляць мужнасць і вытрымку ў дасягненні пастаўленых мэт.
У якасці падарунка школе кіраўнік раёна перадаў дырэктару СШ №1 Мікалаю Казлову сертыфікат на набыццё корпуснай мэблі.
Мікалай Казлоў выказаў словы ўдзячнасці калегам-педагогам — за старанную і адказную работу па выхаванні і навучанні рабят, бацькам — за падтрымку і разуменне, а вучням — за дасягненне добрых вынікаў у вучобе, спорце і грамадскім жыцці школы. Дарэчы, у 2015/2016 навучальным годзе 48 вучняў 3-8 класаў і 6 — 9-11 класаў школы сталі прызёрамі ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Наказ на дарослае жыццё сёлетнім выпускнікам ад імя першых настаўнікаў школы дала Вольга Печань. Свае вершаваныя пажаданні ў адрас адзінаццацікласнікаў выказалі вучні першага класа.
Прагучаў апошні школьны званок, ганаровае права даць яго было прадастаўлена выпускніку Івану Лунгу і першакласніцы Паліне Аўсянік.
Па традыцыі, у гэты дзень адзінаццацікласнікі развіталіся з дзяцінствам і выпусцілі ў сонечнае майскае неба паветраныя шары, загадаўшы свае самыя запаветныя жаданні.
І вось выпускнікі ў апошні раз прайшліся па калідорах школы, успомнілі ўсе самыя вясёлыя моманты школьнага жыцця, выслухалі пажаданні свайго класнага кіраўніка Аляксандра Каранкевіча: зрабіць асэнсаваны выбар прафесіі і ўнесці дастойны ўклад у працвітанне роднай Беларусі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024