У межах штогадовага лёгкаатлетычнага мнагабор’я “Здароўе” прайшлі раённыя спаборніцтвы
У межах штогадовага лёгкаатлетычнага мнагабор’я “Здароўе” сярод вучняў 5-11 класаў школ раёна былі праведзены раённыя спаборніцтвы па асноўных відах спорту: гімнастыка, скачкі з месца, бег, у старшакласнікаў дадаткова — кулявая стральба. Прымаючы ў іх удзел, рабяты прадэманстравалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі.
Першае месца занялі прадстаўнікі Паўлавіцкай СШ, другое і трэцяе адпаведна — СШ№1 і Мышкавіцкай СШ.
З ліку пераможцаў раённага спаборніцтваў была сфарміравана зборная каманда спартсменаў для ўдзелу ў абласным этапе мнагабор’я “Здароўе”. І зноў рабяты паказалі добрую спартыўную форму, у тым ліку і ў плаванні (прайгралі толькі камандзе з Магілёўскага раёна). У выніку зладжаных гульняў прадстаўнікі Кіраўшчыны занялі 2-е месца. Гэтая перамога дала пуцёўку на рэспубліканскія спаборніцтвы ў саставе абласной каманды чатыром нашым спартсменам: Максіму Нейштэтэру і Антону Савіцкаму (Паўлавічы), Аляксандру Бяляўскаму (Мышкавічы), Ірыне Патапенка (Чыгірынка).
На рэспубліканскіх спаборніцтвах у г.Маладзечна абласная каманда школьнікаў заняла 4-е месца.
Валерый ВАРОНІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ.