“Вера мая і любоў, песня мая — Беларусь!”

“Вера мая і любоў,  песня мая — Беларусь!”

grodno
IMG_3488 IMG_3484IMG_3549
IMG_3531IMG_3564
XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прайшоў у г.Гродна 4-5 чэрвеня. Ён стаў значнай падзеяй у межах Года культуры. 

А ўвогуле фестываль праводзіцца тут раз у два гады і аб’ядноўвае прадстаўнікоў самых розных нацыянальнасцей, пражываючых у нашай краіне, людзей, для якіх Беларусь стала другім домам, мірным, спакойным і гасцінным. Нягледзячы на розныя веравызнанні, погляды, паміж імі пануюць згода і ўзаемаразуменне. І гэта яшчэ раз прадэманстраваў фестываль нацыянальных культур, які стаў сімвалам дружбы, міру паміж народамі, а радкі песні, вынесеныя ў загаловак гэтых нататкаў, якую спяваў на галаканцэрце ансамбль “Сябры”, думаецца, можна лічыць дэвізам мерапрыемства.
У межах фестывалю адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
За высокапрафесійнае асвятленне гэтых пытанняў Дыпломам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь з уручэннем спецыяльнага прыза ўзнагароджана раённая газета “Кіравец”.

Узнагароды пераможцам Рэспубліканскага конкурсу ў канцэртнай зале Цэнтра культуры г.Гродна ўручыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка (на здымку — з галоўным рэдактарам раённай газеты “Кіравец” Наталляй Хадаковай). Прыемным падарункам для прадстаўнікоў СМІ было маляўнічае выданне “Беларусь шматнацыянальная”.
У сваёй прамове Леанід Гуляка падкрэсліў важнасць тэм, па якіх праводзіўся Рэспубліканскі конкурс сярод СМІ. Зараз на тэрыторыі Беларусі пражываюць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцей, усе яны — грамадзяне нашай краіны, маюць роўныя правы — дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, заканадаўчай базе, мерам, якія прымаюцца на розных узроўнях — ад Прэзідэнта да органаў мясцовага кіравання.
Усе, хто быў запрошаны на цырымонію ўзнагароджвання, з задавальненнем акунуліся ў цудоўную атмасферу фестывалю. Сёлета ў ім прымалі ўдзел прадстаўнікі этнічных аб’яднанняў і культурных калектываў 40 нацыянальнасцей: расіяне, украінцы, эстонцы, палякі, грэкі, кітайцы, немцы, амерыканцы, яўрэі, літоўцы, грузіны, армяне, цыгане і іншыя.
Вельмі ўразіла маляўнічае тэатралізаванае шэсце да галоўнай пляцоўкі мерапрыемства на плошчы Савецкай. Кожную дэлегацыю шчыра віталі жыхары Гродна і госці, якіх з’язджаецца на фестываль нямала. У сваю чаргу, удзельнікі шэсця дарылі ўсім радасныя ўсмешкі, нібы пацвярджаючы: адзінства і згода пануюць паміж пражываючымі ў Беларусі народамі.
Відовішчным быў мотапрабег байкераў, над матацыкламі якіх луналі флагі Беларусі і фестывалю.
Прадстаўнікі розных абшчын радавалі сваім песенным і харэаграфічным мастацтвам на разгорнутых на плошчы Леніна і прылягаючых вуліцах, у парку імя Жылібера, у іншых месцах канцэртных пляцоўках. Працавалі падвор’і, якія гасцінна запрашалі ўсіх жадаючых. Сваё мастацтва прадстаўлялі майстры прыкладной творчасці, у якіх была магчымасць спаўна паказаць самабытнасць, вернасць традыцыям.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024