У выніку маланкі і моцнага ветру
Стыхія, якая ўладарыла пазаўчора на тэрыторыі раёна, аказалася настолькі моцнай, што ў выніку пашкоджання лініі электраперадачы працягласцю 35 км без электрычнасці засталіся 7 населеных пунктаў Любоніцкага сельскага Савета дэпутатаў.
На ліквідацыю наступстваў аператыўна выехалі дзве брыгады электраманцёраў раёна электрасетак. Крок за крокам у цёмны час сутак Аляксандр Шубараў, Міхаіл Манетаў, Раман Комар, Генадзь Маркоўскі абследавалі электралінію, выяўлялі парывы і рамантавалі іх.
Першымі атрымалі святло жыхары вёсак Морхавічы, Гута, Курганы, Уласавічы, аг.Любонічы. Да апоўначы была адноўлена падача электраэнергіі спажыўцам в.Казулічы і Кострычы.
При грозе, ливне и ветре населению следует соблюдать элементарные правила безопасности. Если стихия застигла вас в дороге, следует заглушить двигатель автомобиля и переждать до затишья, если невозможно укрыться в здании. Нужно выключить мобильную связь, не пользоваться телефоном, обесточить спутниковую антенну, если вы дома, и принять все меры, чтобы не привлечь грозовой разряд. Рекомендуется избегать одиноко стоящих деревьев.