Даверлівы дыялог і канкрэтныя даручэнні

Даверлівы дыялог   і канкрэтныя даручэнні

IMG_4900

IMG_4883

IMG_4896
IMG_4917

IMG_4953

Працягваюцца сустрэчы прадстаўнікоў мясцовай улады і сельскіх Саветаў дэпутатаў, а таксама службаў, адказных за забеспячэнне жыццядзейнасці, з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў у межах дзейнасці інфармацыйна-сацыяльнага поезда “Клопат”. Сустрэчы  прайшлі ўжо больш чым у 40 сельскіх населеных пунктах раёна. На гэты раз поезд накіраваўся па маланаселеных вёсках Стайкаўскага сельсавета.  

У рабоце інфармацыйна-сацыяльнага поезда “Клопат” прыняла ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, начальнік аддзела па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі Алена Дзівакова. Падчас гутарак з сяльчанамі яна расказала аб набліжаючайся важнай для нашай краіны падзеі — выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук знаёміў сяльчан з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80 і заклікаў грамадзян прыняць актыўны ўдзел у маючых адбыцца выбарах.
Падчас сустрэч з жыхарамі маланаселеных вёсак в.а.начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў звярнуў увагу на падрыхтоўку домаўладанняў да надыходзячага ацяпляльнага сезону. Гаспадарам неабходна паклапаціцца аб спраўнасці печаў і грубак, адсутнасці на іх расколін, наяўнасці перадтопачных лістоў. Акрамя таго, увага людзей сталага ўзросту была засяроджана на неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця, рэшткаў расліннасці і інш., бо абыякавасць пры гэтым можа прывесці да трагічных наступстваў. І, як прыклад, расказаў аб тым, калі грамадзянін, спальваючы смецце на ўчастку, знішчыў больш за 10 га збожжа сельгасарганізацыі. У выніку такой бязладнасці мужчына, акрамя таго, што атрымаў значныя апёкі рук і цела, павінен будзе кампенсаваць гаспадарцы 90 млн. руб. (да дэнамінацыі) панесеных страт. Акрамя таго, яму трэба будзе заплаціць значны штраф за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.
Першым месцам прыпынку мабільнай групы стала в.Колбава. У дадзеным населеным пункце зарэгістравана 44 чалавекі, пражывае — 23. На сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовай улады прыйшло 12 чалавек, а гэта амаль палова пражываючых тут.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава праінфармавала прысутных аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, расказала аб прадпрымаемых мерах па паляпшэнні ўзроўню жыцця сяльчан, у тым ліку і ў тых вёсках, дзе пражываюць усяго па некалькі жыхароў. Яна расказала аб мерапрыемствах, што праводзяцца ў раёне па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, навядзенні чысціні і парадку на зямлі.
Як адзначыла Галіна Слабоднікава, падчас такіх сустрэч сярод узнікаючых у вясковых жыхароў пытанняў большасць тычыцца выдалення старых і аварыйных дрэў, а таксама чысткі і рамонту калодзежаў. Па яе словах, ахапіць разам усе па-трабуючыя рамонту калодзежы УКП “Жылкамгас” не па сілах, значныя грашовыя сродкі затрачваюцца на выдаленне дрэў. Работа ў гэтым накірунку прадстаіць яшчэ вялікая і працягвацца яна будзе, адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў.
На асаблівым кантролі органаў мясцовай улады — правядзенне работ па зносе пустуючых і безгаспадарных дамоў, якія ў раёне вядуцца ўжо не першы год. Толькі сёлета на гэтыя мэты з раённага бюджэту было выдаткавана больш за 180 млн. руб. (да дэнамінацыі), прычым 87 млн. руб. зрасходавана менавіта па Стайкаўкаўскім сельсавеце, знесена 60 дамоў, вызваленыя землі перададзены ў севазварот сельгас-арганізацый.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 85 грамадскіх могілак. У бягучым годзе на іх добраўпарадкаванне з раённага бюджэту выдзелена 150 млн. руб. Сёлета па распараджэнні старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава за кожнай арганіза-цыяй былі замацаваны могілкі, на якіх гараджане будуць дапамагаць мясцовым жыхарам наводзіць чысціню і парадак.
Падчас адбыўшайся сустрэчы жыхарка в.Колбава Раіса Акімаева звярнулася з просьбай дапамагчы вырашыць пытанне па рамонце і ачыстцы калодзежа па вул.Цэнтральнай, д.47, чысткі патрабуе і яшчэ адзін калодзеж па гэтай жа вуліцы. Галіна Слабоднікава дала даручэнне галоўнаму інжынеру УКП “Жылгамгас” Івану Маркіну абследаваць калодзежы, і, па магчымасці, правесці неабходныя работы.
Лідзія Бяляцкая звярнулася з пытаннем па ўстаноўцы ліхтара. Справа ў тым, што дом жанчыны стаіць амаль на ўскрайку лесу, і асвятленне вуліцы заканчваецца далёка ад яе жылля. Вельмі часта, асабліва зімой, калі рана цямнее, жанчыне даводзіцца вяртацца дадому ў поўнай цемры. Начальніку раёна электрасетак Рыгору Алдашкіну дадзена даручэнне разгледзець пытанне аб устаноўцы ліхтара каля дома заяўніцы.
Словы ўдзячнасці за якаснае гандлёвае абслугоўванне выказалі сяльчане работнікам аўтамагазіна райспажыўтаварыства: кожная заяўка выконваецца своечасова, задавальняе і прапаноўваемы асартымент тавараў. Шмат добрых слоў прагучала ў адрас паштальёна Людмілы Краўчанка: жанчына заўсёды ветлівая і добразычлівая, ніколі не адмовіць састарэлым людзям у дапамозе. Задаволены вяскоўцы і аказваемай УКП «Жылкамгас» паслугай па вывазе цвёрдых камунальных адходаў: камунальнікі іх своечасова вывозяць, акуратна збіраючы ўсё смецце.
Наступная сустрэча членаў мабільнай групы з сяльчанамі адбылася ў в.Падсёлы.
Мясцовыя жыхары, большасць з якіх — жанчыны сталага ўзросту, звярнуліся з хвалюючай іх праблемай: у дадзеным населеным пункце трэба правесці работы па выдаленні хмызняку і абкосу абочын. Старшыня Стайкаўскага сельвыканкама Міхаіл Фрэйберг адзначыў, што тэрыторыя сельсавета вельмі вялікая, і давесці да ладу ўсё адразу не атрымліваецца. Работы вядуцца паступова.
Пацікавіліся вяскоўцы і магчымасцю арганізацыі прыёма шклотары аўтамагазінам. Прадстаўніку райспажыўтаварыства дадзена даручэнне разгледзець магчымасць аказання такой паслугі. Некалькі сяльчан звярнуліся з просьбай пачысціць і адрамантаваць калодзежы. Свое-асаблівую занепакоенасць у людзей на той час выклікала пытанне ўборкі збожжавых на ўласных участках. Міхаіл Фрэйберг растлумачыў, што як толькі ААТ «Стайкаўскае» завершыць уборку збожжавых на грамадскіх палетках, камбайны пераедуць убіраць участкі грамадзян. (Калі вярстаўся нумар, рэдакцыі стала вядома, што работы па ўборцы збожжавых на прысядзібных участках грамадзян праводзяцца).
У в.Дубцы сяльчане сабраліся каля аднаго з дамоў па вул.Рошчынскай.
Удзельнікам інфармацыйна-сацыяльнага поезда “Клопат” пажылыя людзі былі шчыра рады: яны з задавальненнем расказвалі аб сваім жыцці , па-дзяліліся і сваімі клопатамі. Так, Леанід Іванчыкаў звярнуўся з просьбай перагледзець графік дастаўкі паштовай карэспандэнцыі. Зараз яе прыносяць 1 раз на тыдзень, што для іх не зусім зручна. Галіна Слабоднікава дала даручэнне начальніку РВПС Людміле Гушчынай вырашыць дадзенае пытанне. Не абышлося і ў гэтай вёсцы без просьбаў сяльчан аб рамонце і чыстцы калодзежаў.
Тамара Іванчыкава звярнулася да галоўнага ўрача райбальніцы Алены Круцько з просьбай разгледзець магчымасць выдачы рэцэптаў на некалькі месяцаў наперад. Справа ў тым, што неабходныя жанчыне лекі прадаюцца ў аптэках толькі па рэцэптах, якія выпісваюцца ўчастковым урачом на 1 месяц, аднак па стане здароўя ёй складана пастаянна ездзіць у паліклініку, каб выпісаць неабходныя лякарствы. Па дадзеным пытанні Алена Круцько растлумачыла наступнае: у цяперашні час урач мае права выпісваць неабходныя пацыенту лякарствы адразу на 6 месяцаў. Такая форма работы вельмі зручная і для пацыентаў, і для ўрача (дазваляе пазбегнуць дадатковых чэргаў).
Своеасаблівыя складанасці, па словах вяскоўцаў, выклікае той факт, што пры замене балона работнікі раёна газазабеспячэння пламбіруюць яго, і іншы раз гаспадарам па некалькі дзён даводзіцца сядзець без газу. Нават тады, калі дома ёсць запасны балон, замяніць яго самому без спецыяльнага дазволу нельга. Кантралёр газазабяспечваючай арганізацыі Іван Рыняк растлумачыў, што, у першую чаргу, пламбіроўка балонаў робіцца для бяспекі грамадзян: спецыялісты ўсё зробяць граматна, з захаваннем неабходных правілаў. Па яго словах, апошнім часам у рэспубліцы менавіта з-за няправільна падключаных балонаў адбылося нямала няшчасных выпадкаў. Выхадаў са склаўшайся сітуацыі можа быць два: грама-дзянін, здаўшы адпаведны экзамен, можа атрымаць дазвол на самастойную замену балона, у іншым выпадку неабходна аформіць газавую ўстаноўку на два балоны.
У в.Шмакі на сустрэчу прыйшлі ўсяго некалькі пажылых жанчын. Дыялог прайшоў у цёплай і шчырай атмасферы: было бачна, што вяскоўцы вельмі рады пагутарыць з “новымі” людзьмі, расказаць ім, чым жывуць, на што спадзяюцца. Адзінае, на што паскардзіліся жыхары Шмакоў — адсутнасць вады ў калодзежах. Прадстаўнік УКП “Жылгамгас” паабяцаў, што ў бліжэйшы час будзе праведзена абследаванне калодзежаў.
Усе прагучаўшыя падчас сустрэч пытанні, якія патрабуюць дадатковага разгляду і тэрміну для іх вырашэння, былі ўзяты на кантроль.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024