Магчымасць удзелу ў галасаванні забяспечана ўсім выбаршчыкам
У рэдакцыю па тэлефоне паступіла пытанне з просьбай растлумачыць асобныя нюансы арганізацыі правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: “Нядаўна трапіла ў раённую бальніцу і, напэўна, да дня выбараў мяне не выпішуць, таму не змагу прагаласаваць на сваім участку. Якім чынам мне прыняць удзел у парламенцкіх выбарах?”
На яго мы папрасілі адказаць начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ірыну СЫСОЕВУ:
— Згодна Выбарчага кодэкса, участкі для галасавання могуць быць утвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. На такіх участках не праводзіцца датэрміновае галасаванне, а толькі ў дзень выбараў. У нашай цэнтральнай раённай бальніцы размешчаны закрыты ўчастак для галасавання №24 Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80, спісы выбаршчыкаў рыхтуюцца за 2 дні да дня выбараў. На гэтым участку Вы і зможаце прагаласаваць 11 верасня.