Ветэраны Кіраўшчыны галасуюць за мірную будучыню
У горадзе Кіраўску і сельскіх населеных пунктах раёна пражываюць 23 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія прынялі актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах. Большасць былых воінаў выказалі жаданне выканаць свой грамадзянскі абавязак па месцы знаходжання, і такая магчымасць была ім прадастаўлена.
Да заслужаных і паважаных людзей наведаліся прадстаўнікі ўчастковых выбарчых камісій са скрынямі для галасавання, і ветэраны аддалі свае галасы за таго кандыдата ў дэпутаты, які, на іх погляд, будзе рабіць усё магчымае, каб грамадзяне нашай краіны жылі ў міры і дабрабыце.
Апускаючы бюлетэнь для галасавання ў скрыню, ветэран вайны кіраўчанін Рыгор Іванавіч Куцілкін адзначыў:”Маё сэрца перапаўняе пачуццё гонару за Беларусь, якая стала для мяне, расіяніна, другой радзімай: тут робіцца ўсё магчымае, каб людзі жылі ў міры і спакоі, падрастаючае пакаленне выхоўваецца на прыкладах патрыятызму, адданасці Айчыне прадстаўнікоў старэйшага пакалення.”