“Мы супраць алкаголю!”

“Мы супраць алкаголю!”

protiv-alkogolyaПадчас правядзення дадзенай акцыі на тэрыторыі нашага раёна былі задзейнічаны ўсе зацікаўленыя службы з мэтай павышэння эфектыўнасці мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнімі грамадзянамі.

Нягледзячы на тое, што з алкагалізацыяй насельніцтва вядзецца няспынная і жорсткая барацьба, усё ж назіраюцца факты ўжывання алкагольных напояў падлеткамі. Так, у дадзены момант на ўліку ў нарколага райбальніцы знаходзіцца 3 непаўналетніх, а пад наглядам у групе кантролю — 13. У ходзе прафілактычнай акцыі адказныя асобы наведалі гэтых рабят па месцы іх жыхарства, пацікавіліся ўмовамі іх жыцця, правядзеннем імі вольнага часу. Пры размове з падлеткамі і іх бацькамі асобная ўвага ўдзялялася шкодзе, якую алкаголь наносіць здароўю людзей.
Ва ўстановах адукацыі медыцынскія работнікі райбальніцы правялі тэматычныя дыспуты-клубы, а таксама ананімнае псіхалагічнае кансультаванне вучняў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане па прычыне п’янства іх бацькоў. З гора-бацькамі вяліся гутаркі, падчас якіх ім давалі канкрэтныя парады, а таксама іх ушчувалі.
На жаль, на ўліку ў раённым банку дзяцей, знаходзячыхся ў сацыяльна небяспечным стане, састаіць 40 сем’яў, у якіх выхоўваюцца 73 дзіцяці. З іх у 27 сем’ях бацькі злоўжываюць спіртнымі напоямі. У межах акцыі ўсе гэтыя грамадзяне наведаліся да ўрача-нарколага.
З мэтай вывучэння стаўлення падлеткаў да алкаголю было праведзена анкетаванне ”Вынікі ўжывання алкагольных і слабаалкагольных напояў”. У ім прынялі ўдзел 29 рабят з СШ №1, гімназіі горада і ліцэя №15. 14% рэспандэнтаў адказалі, што яны прытрымліваюцца нормы ўжывання алкаголю; 31% гэтай нормы не маюць, а 55% апытаных непаўналетніх наогул не ўжываюць алкаголь. Як адзначылі 10% рабят, для іх норма ўжывання алкагольных напояў — 200 г гарэлкі падчас застолля, для 3% — 100 г. 7% рэспандэнтаў лічаць нормай 2 бутэлькі піва ў дзень, і столькі ж — 1 бутэльку піва.
Засмучае той факт, што 10% апытаных упершыню ўжылі алкагольныя напоі ва ўзросце 6 гадоў; столькі ж рэспандэнтаў паспрабавалі алкаголь дома з бацькамі. Прычым, 31% рабят лічаць, што алкагольныя напоі ніякім чынам не ўплываюць на здароўе чалавека.
У РАУС для падлеткаў, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, кантролі ва ўстановах адукацыі быў наладжаны тэматычны лекторый, пры ўдзеле пракурора раёна.
Да правядзення прафілактычнай акцыі былі далучаны культработнікі, настаяцелі Свята-Пакроўскага храма і храма св.Касьмы і Даміана. Таксама ва ўстановах адукацыі дэманстраваліся відэаролікі, праводзіліся тэматычныя лекцыі, спартландыі і іншыя карысныя мерапрыемствы.
Вераніка КАСЬМІНА, намеснік
старшыні камісіі
па справах
непаўналетніх
райвыканкама.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024