Прыярытэт — захаванне здароўя і жыцця работнікаў на Кіраўшчыне

Прыярытэт — захаванне  здароўя і жыцця работнікаў на Кіраўшчыне

oxrana-truda-3 oxrana-truda oxrana-truda-2На мінулым тыдні на базе філіяла “Аўтапарк-14” ААТ “Магілёўаблтранс” прайшоў раённы Дзень аховы працы па тэме “Зябеспячэнне бяспечнай працы пры эксплуатацыі, рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў”. На яго былі запрошаны інжынеры (адказныя) па ахове працы арганізацый раёна. Мэта дадзенага мерапрыемства — вывучэнне перадавога вопыту і разгляд актуальных пытанняў па прымяненні заканадаўства аб ахове працы ў мэтах забеспячэння прафілактыкі вытворчага траўматызму.

У пачатку размовы галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Рублеўская адзначыла, што важнейшы сацыяльны эфект ад рэалізацыі мер па ахове працы — у захаванні жыцця і здароўя работнікаў, скарачэнні колькасці няшчасных выпадкаў і захворванняў на вытворчасці.
З пачатку года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 9 (у 2015 г. — 13) няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і 44 (60) — якія прывялі да атрымання работнікамі цяжкіх вытворчых траўм. Сярод асноўных прычын няшчасных выпадкаў — парушэнне вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў інструкцый па ахове працы (19,6%), невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі службовых абавязкаў па арганізацыі і забеспячэнні бяспекі працы (12,5%), парушэнне патрабаванняў бяспекі іншымі работнікамі (8,9%), допуск пацярпеўшых да работы без навучання і праверкі ведаў па ахове працы (8,9%) і іншыя.
За студзень-верасень бягучага года ў арганізацыях нашага раёна зарэгістравана 3 няшчасных выпадкі на вытворчасці (за 2015 г. — 5), у тым ліку 1 (2015 г. — 3) з цяжкімі наступствамі (ЗААТ “Кіраўскі харчовы камбінат”). Яго прычынай стала невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі сваіх службовых абавязкаў па ахове працы: неарганізацыя бяспечнай вытворчасці пагрузачна-разгрузачных работ пры пагрузцы сыпкіх і навалачных грузаў у транспартныя сродкі. У верасні 2016 г. у ААТ “Дабаснянскае” і КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 адбыліся няшчасныя выпадкі, якія не адносяцца да цяжкіх. Зараз арганізацыямі праводзяцца расследаванні па ўстанаўленні іх прычын і віноўных асоб.
Інжынеры па ахове працы павінны надаваць увагу інфармаванню работнікаў: размяшчаць адпаведныя плакаты і наклейкі ў вытворчых і бытавых памяшканнях, на аўтатрактарнай тэхніцы і абсталяванні. Кожны няшчасны выпадак альбо аварыя павінны быць дэталёва разгледжаны на агульных сходах калектываў.
Немалаважным аспектам забеспячэння бяспечных умоў працы з’яўляецца наяўнасць у работнікаў спецвопраткі, адзначыла спецыяліст. Была прадэманстравана вопратка, пашывам і рэалізацыяй якой займаецца КУП “Кіраўскія бытпаслугі”.
Затым адбылася азнаямленчая экскурсія па вытворчых і бытавых памяшканнях аўтапарка-14. Галоўны інжынер Сяргей Галко расказаў аб аказваемых філіялам паслугах па забеспячэнні патрэб суб’ектаў га-спадарання і насельніцтва ў пасажырскіх і грузавых перавозках, транспартна-экспедыцыйных і іншых паслугах. Асаблівая ўвага, па словах галоўнага інжынера, надаецца стварэнню ўмоў для бяспекі работнікаў пры эксплуатацыі, рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў, а таксама мерапрыемствам па прафілактыцы вытворчага траўматызму.
Прысутным паказалі як ажыццяўляецца кантроль за фізічным станам аўтамабілістаў перад выездам на лінію, якую праверку праходзіць тэхніка. Найбольш строгая праверка ажыццяўляецца ў дачыненні да вадзіцеляў аўтобусаў: менавіта яны адказваюць не толькі за ўласнае жыццё, але і за бяспеку пасажыраў. Рашэнне аб допуску да кіравання аўтобусам прымаецца кожны працоўны дзень. Для гэтага, перад афармленнем дарожнага ліста з дазволам на выезд, стан вадзіцеля ў ходзе перадрэйсавага медыцынскага абследавання правяраюць у райбальніцы.
Наведалі ўдзельнікі раённага Дня аховы працы і станцыю дыягностыкі, якая аказвае паслугі па тэхнічным аглядзе транспартных сродкаў. Там ім прадэманстравалі ўвесь складаны працэс праверкі аўтамабіля на яго допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Працягам сустрэчы стала плянарнае пасяджэнне. Інспектар аддзялення ДАІ РАУС Віталь Котаў давёў да ведама прысутных інфармацыю аб адказнасці спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый за выпуск на лінію вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане ці не маюць неабходных суправаджальных дакументаў, а таксама транспарта, які не прайшоў абавязковы тэхнічны агляд.
Аб стане вытворчага траўматызму і захаванні патрабаванняў заканадаўства па ахове працы ў арганізацыях нашага раёна расказала дзяржаўны інспектар Бабруйскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента інспекцыі працы Міністрэства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Анастасія Усцінкіна. Яна засяродзіла ўвагу на адказнасці за парушэнне правілаў і норм па ахове працы, недапушчэнні фактаў утойвання адбыўшыхся ў арганізацыях няшчасных выпадкаў, бо ў далейшым гэта можа прывесці да сур’ёзных наступстваў.
Галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Павел Краўчынскі давёў да ведама прысутных інфармацыю аб парушэннях заканадаўства па ахове працы, якія былі выяўлены ў ходзе работы абласной мабільнай групы.
Удзельнікі раённага Дня аховы працы атрымалі кампетэнтныя адказы на цікавячыя іх пытанні. Ім было рэкамендавана давесці да ведама работнікаў сваіх арганізацый інфармацыю аб тым, што, калі пры расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці ці прафесіянальнага захворвання ўстаноўлена, што грубая неасцярожнасць пацярпеўшага (напрыклад, алкагольнае ап’яненне) садзейнічала ўзнікненню ці павелічэнню шкоды, прычыненай яго здароўю, памер разлічаных страхавых аднаразовых ці штомесячных выплат памяншаецца прапарцыянальна ступені віны, але не больш чым на 50%. Калі пашкоджанне здароўя ці смерць пацярпеўшага адбыліся пры абставінах, калі адзінай прычынай з’явілася знаходжанне чалавека ў стане алкагольнага ап’янення, альбо выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных ці іншых адурманьваючых рэчываў, што пацверджана дакументам арганізацыі аховы здароўя, то такі выпадак не з’яўляецца страхавым і выплаты па ім не ажыццяўляюцца.
Для забеспячэння прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вытворчасці ўдзельнікам мерапрыемства рэкамендавана шырэй выкарыстоўваць брыгадны метад прэміравання: калі адзін член брыгады парушае патрабаванне бяспекі, грашовых даплат пазбаўляецца ўся брыгада. Неабходна актывізаваць работу грамадскіх інспектараў па ахове працы, забяспечыць меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі рашэнняў па забеспячэнні бяспекі працы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024