“Самі гонім — самі п’ем!..”
…А, хутчэй за ўсё, і прадаем!.. Як лёгка можна здагадацца, гаворка зноў ідзе пра старажытнае “рамяство” асобных грамадзян — самагонаварэнне. Змагаецца дзяржава з такімі праявамі, атрымліваюць штрафы (і немалыя!) за сваю “дзейнасць” самагон-шчыкі, а ўсё роўна час ад часу то ў адным, то ў іншым населеным пункце раёна факты зноў выяўляюцца. Вось, да прыкладу, у Стаўпішчах праваахоўнымі органамі нядаўна ў нідзе не працуючага мясцовага жыхара В. было знойдзена і канфіскавана 28 літраў самагоннай брагі. Згодна рашэння суда Кіраўскага раёна на мужчыну накладзена адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 105 рублёў.
Больш “важкія” штрафы давядзецца заплаціць яшчэ двум жыхарам раёна, бо і колькасць знойдзенай у іх домаўладаннях самагоннай сыравіны была значна большай. Так, у грамадзяніна К. з Любоніч канфіскавана 60 л брагі, а ў жыхара Жыліч А. — 90 л. Можа, купіць у магазіне было б танней?..
Мікалай НАЗАРЧУК, намеснік начальніка РАУС.