Станоўчая адзнака дадзена рабоце Кіраўскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Станоўчая адзнака дадзена рабоце Кіраўскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

rcson-5Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская падчас наведвання раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

rcson-2rcson-3rcson-6rcson-1rcson-4rcson-7Станоўчая адзнака была дадзена рабоце Кіраўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Румакам падчас візіту ў наш раён на мінулым тыдні. Разам са старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святланай Тарасенка яны прынялі ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася работа РЦСАН па развіцці сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, наведалі гэтую ўстанову, мелі гутарку з яе супрацоўнікамі і наведвальнікамі, пабывалі на занятках аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту ў трэнажорнай зале “Геркулес”.

Адна з важных задач мясцовай улады, якая вызначана кіраўніцтвам дзяржавы, — стварэнне ўмоў для камфортнага пражывання ўсіх слаёў насельніцтва, у тым ліку неабароненых. Работа, накіраваная на яе вырашэнне, на Кіраўшчыне — у зоне пастаяннай увагі. Гэта падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, адкрываючы пасяджэнне.
У 2000 годзе быў утвораны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў мэтах ажыццяўлення на тэрыторыі раёна арганізацыйнай, практычнай і метадычнай дапамогі па сацыяльным абслугоўванні і аказанні сацыяльных па-слуг грамадзянам, знаходзячымся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Сацыяльным абслугоўваннем у раёне ахоплена 100% населеных пунктаў. У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі для паляпшэння работы з насельніцтвам па месцы жыхарства, аказання дапамогі ў вырашэнні сацыяльна-бытавых пытанняў і юрыдычнай, псіхалагічнай дапамогі было адкрыта 10 сацыяльных пунктаў.

Як паведаміў Аляксандр Бутараў, сацыяльныя паслугі запатрабаваны насельніцтвам раёна. Задача РЦСАН — дайсці да кожнага чалавека, якому неабходна аказаць дапамогу. І калектыў спраўляецца з ускладзенай на яго місіяй. Кіраўскі РЦСАН — адзін з лепшых у вобласці па якасных паказчыках, уваходзіць у тройку лідараў, неаднаразова на яго базе на-ладжваліся семінары-вучобы. Разам з тым, адзначыў старшыня райвыканкама, ёсць пытанні, работу па вырашэнні якіх трэба ўдасканальваць, паляпшаць якасць абслугоўвання. Для гэтага неабходна вызначыць прыярытэты ў далейшай дзейнасці.
Аб рабоце РЦСАН па розных напрамках прысутных праінфармавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Лянкевіч, зрабіўшы акцэнт на новых формах работы і паслугах. Яна адзначыла, што ў 2000 годзе, калі пачаў функцыянаваць Цэнтр, яго структура ўключала 4 аддзяленні, зараз — 8 аддзяленняў, узаемазвязаных у сваёй дзейнасці. Шматгранны аналіз іх работы пераканаў у яе неабходнасці і эфектыўнасці.
У аддзяленні пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання створана і падтрымліваецца ў актуальным стане электронная база дадзеных на розныя катэгорыі насельніцтва. На гэты дзень на ўліку ў РЦСАН знаходзілася 5873 чалавекі, з іх 373 адзінокіх, 3007 адзінока пражываючых, 20 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 327 асоб, пацярпеўшых ад наступстваў войн, 216 інвалідаў 1 і 2 груп агульнага захворвання працаздольнага ўзросту, 218 мнагадзетных сем’яў, 463 няпоўныя сям’і, 56 сем’яў, выхоўваючых дзяцей-інвалідаў да 18 год, 20 асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, 19 асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. У раёне пражывае 6527 атрымальнікаў пенсій (каля 33% ад агульнай колькасці насельніцтва).
Як адзначыла дакладчык, штоквартальна праводзяцца комплексныя камісійныя абследаванні жыллёва-бытавых умоў адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў 1 і 2 груп, ветэранаў вайны і іншых катэгорый грамадзян. Па выніках абследаванняў распрацоўваецца план мерапрыемстваў па аказанні неабходнай дапамогі з улікам выяўленых патрэб: уладкаванне ў дамы-інтэрнаты вобласці, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, прывядзенне домаўладанняў у адпаведнасць з пажарнымі нормамі і правіламі, аказанне гуманітарнай, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і інш. Ажыццяўляецца работа па ўхіленні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі за кошт сродкаў з розных крыніц.
З 2011 года функцыянуе папячыцельскі савет Цэнтра па пытаннях сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сацыяльнае абслугоўванне на даму — самы запатрабаваны від сацабслугоўвання сярод грамадзян пажылога ўз-росту. Па стане на 1 лістапада паслугі аказваюцца такім чынам 360 чалавекам (44 — на ўмовах частковай аплаты, 309 — поўнай, 7 — бясплатна).
Укаранёна новая форма работы — “замяшчальная сям’я”, калі пажылы чалавек ці інвалід уладкоўваецца ў сям’ю, дзе за ім ажыццяўляецца догляд. За 10 месяцаў бягучага года новай паслугай скарысталіся 4 чалавекі.
Запатрабаваны разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі, якія прадастаўляе РЦСАН за сацыяльна нізкую плату. За два апошнія гады ўкаранёна 43 віды новых паслуг: напрыклад, рамонт і пашыў швейных вырабаў, устаноўка дзвярных замкоў і замкоў паштовых скрынь, пабелка печаў і іншыя.
86 грамадзян, пражываючых у маланаселеных і аддаленых пунктах, скарысталіся паслугамі створаных пры Цэнтры ма-більных брыгад сацыяльнага, гаспадарчага абслугоўвання.
Пры аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму дзейнічае “Школа сацыяльнага работніка”, дзе праводзяцца заняткі су-працоўнікамі РАУС, РАНС, спецыялістамі райбальніцы, юрысконсультам, псіхолагам Цэнтра. У ходзе пасяджэння была закранута тэма адукацыйнага ўзроўню сацыяльных работнікаў раёна.
Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання прадастаўляе грамадзянам, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і руху, паслугу сядзелкі. Уведзена паслуга пагадзіннага догляду малалетніх дзяцей у няпоўных сем’ях, выхоўваючых дзіцяці-інваліда, а таксама выхоўваючых дваіх і больш дзяцей, нарадзіўшыхся адначасова (паслуга няні).
Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі аказвае грамадзянам, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, паслугі часовага прытулку, сацыяльнага патранату, сацыяльна-педагагічныя, псіхалагічныя і рэабілітацыйныя паслугі. Працуе “крызісны” пакой. Спецыялісты аддзялення ўваходзяць у састаў міжведамаснай групы, якая праводзіць абследаванне ўмоў пражывання сем’яў, выхоўваючых непаўналетніх дзяцей (з пачатку года ажыццёўлена 50 рэйдаў, абследаваны ўмовы пражывання 388 сем’яў).
Свой спектр паслуг аказвае аддзяленне суправаджальнага пражывання.
З 1998 года функцыянуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў на 25 ложка-месцаў. Яно зараз размешчана ў в.Хвайніца. У цяперашні час там пражывае 20 чалавек. Для падапечных створаны ўсе неабходныя ўмовы, наладжаны іх быт і вольны час. У аддзяленні рэалізуецца шэраг сацы-яльных праектаў.
Запатрабаваны паслугі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту. На пастаяннай аснове іх наведваюць 52 чалавекі, у тым ліку 31 малады інвалід. Для арганізацыі іх вольнага часу і зносін, развіцця творчага патэнцыялу працуюць 5 гурткоў, 2 клубы па інтарэсах, 3 працоўныя майстэрні па розных напрамках. Укаранёна новая форма работы па падрыхтоўцы маладых інвалідаў да рамеснай дзейнасці, што дазваляе працаўладкоўвацца і рэалізоўваць свае вырабы. З 2013 года працуе камп’ютарны клас, дзе маладыя інваліды і пажылыя людзі маюць магчымасць вучыцца камп’ютарнай граматнасці. Падапечныя аддзяленняў прымаюць актыўны ўдзел у розных фестывалях, конкурсах, праектах, іх творчыя работы добра ведаюць за межамі раёна.
Знакавым сярод мерапрыемстваў наладжваемых РЦСАН, стаў фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў”, да якога далучаюцца тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання з іншых абласцей рэспублікі.
Па асобных аспектах дзейнасці Цэнтра, рабоце, накіраванай на пашырэнне разавых сацыяльна-бытавых паслуг, дала тлумачэнні дырэктар установы Вольга Мержый, а таксама расказала аб планах на перспектыву.
Так, напрыклад, намечана да 1 студзеня 2017 года адкрыць пакой ці дом сумеснага самастойнага (сезоннага) пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.
Увогуле на працягу разгляду пытання асабліва адзначалася, што ў РЦСАН працуе згуртаваны калектыў аднадумцаў, не абыякавых да чужых лёсаў, шчырых людзей, аддадзеных сваёй справе.
Шэраг заўваг і прапаноў выказала ў ходзе пасяджэння старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка. Яна таксама падзякавала раённай уладзе і, у прыватнасці, яе кіраўніку Аляксандру Бутараву за разуменне, падтрымку сістэмы сацыяльнай абароны ў раёне: зладжаная работа ў гэтай сферы прыносіць свой плён.
Як адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, Кіраўскі РЦСАН прыкметны на карце сацыяльнага абслугоўвання не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і рэспублікі. Нават наяўнасць 8-мі аддзяленняў — гэта ўжо крытэрый таго, што Цэнтр развіваецца і да гэтага ёсць імкненне і жаданне. Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў рабоце, неабходна, як падкрэсліў высокі госць, новыя формы развіваць далей.
Аляксандр Румак таксама сканцэнтраваў увагу на задачах павышэння ролі мясцовых Саветаў у аказанні сацыяльнай падтрымкі насельніцтву, арганізацыі валанцёрскага руху дзеля выхаваўчага ўздзеяння на моладзь, далейшага актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі сацыяльных праектаў.
З улікам заўваг і прапаноў раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне, накіраванае на павышэнне эфектыўнасці работы РЦСАН.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024