Дапамагчы дзецям асэнсаваць сябе

Дапамагчы дзецям  асэнсаваць сябе

deti-4-sadСёння ў дашкольнай адукацыі адной з важных задач з’яўляецца гендэрнае выхаванне. Яно накіравана не толькі дапамагчы дзецям асэнсаваць сябе прадстаўнікамі свайго полу. Актуальнасць яго ў тым, каб у дзіцяці сфарміравалася ўстойлівае паняцце свайго полу: я — дзяўчынка, я — хлопчык. Гэтай тэме ў нашай установе нядаўна быў прысвечаны бацькоўскі сход, на якім у даступнай форме татам і мамам было расказана аб гендэрным падыходзе ў выхаванні дзіцяці. Інфармацыя цесна перапляталася з адпаведнымі па тэме цікавымі заданнямі, гульнямі.

Здавалася б, гендэрнае выхаванне ў сям’і наладжана з таго моманту, як толькі бацькі даведваюцца пра пол будучага дзіцяці. Ужо тады яны пачынаюць рыхтавацца да з’яўлення на свет хлопчыка ці дзяўчынкі: купляюць рэчы па колеру, цацкі па полу. Аднак гэта проста стэрэатып.
Разнаполае выхаванне ў дашкольнай установе ў многім абапіраецца на індывідуальныя асаблівасці канкрэтнага дзіцяці, залежыць ад тых прыкладаў паводзін мужчын і жанчын, з якімі маленькі чалавечак пастаянна сутыкаецца ў сям’і. Многія бацькі ўказваюць на гэты выхаваўчы момант і лічаць, што больш нічога рабіць не трэба. Праблема заключаецца ў тым, што часта сучасным дзецям складана выхаваць сябе самім, бо, да прыкладу, тата можа рэдка бываць дома, і маці асацыіруецца адразу з двума поламі. Зараз многія дзеці атаясамліваюць свой пол менавіта з такімі скажонымі паводзінамі: дзяўчынкі становяцца больш прамалінейнымі і грубымі, а хлопчыкі пераймаюць тып паводзін жанчын, якія знаходзяцца побач з імі дома. Назіраючы за дзецьмі, можна адчуць, што многія дзяўчынкі пазбаўлены пяшчоты, чуласці і цярплівасці. Хлопчыкі ж, наадварот, не імкнуцца пастаяць за сябе, слабыя фізічна, не вынослівыя і маральна няўстойлівыя.
Давайце паглядзім на дзяцей з розных бакоў. У раннім дзяцінстве дзяўчынкі больш паслухмяныя. Гэта запраграміравана прыродай. Жанчыны лепей прыстасоўваюцца да навакольнага асяроддзя, чым мужчыны. Аднак у падлеткавым узросце карціна некалькі мяняецца: хлопчыкі больш паслухмяна выконваюць указанні старэйшых, чым дзяўчынкі.
Сярод вынаходнікаў мужчын істотна больш, чым жанчын. Аднак гэта не азначае, што хлопчыкі больш здольныя і адораныя прыродай, чым дзяўчынкі. Даследаванні псіхолагаў паказалі, што адораных дзяўчынак дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў на некалькі працэнтаў больш, чым хлопчыкаў. У падлеткавым узросце карціна мяняецца, адораных хлопчыкаў становіцца ўжо больш.
Розная ў хлопчыкаў і дзяўчынак і працаздольнасць. Дзяўчынкі хутчэй уключаюцца ў работу, хлопчыкі ж “разгушкваюцца” і на педагога гля-дзяць больш рэдка. І да таго моманту, калі яны дасягнуць вяршыні працаздольнасці, дзяўчынкі пачынаюць стамлівацца.
Памылковым з’яўляецца меркаванне, што хлопчыкі не павінны плакаць. Часта яны больш эмацыянальна рэагуюць на тое, што адбываецца, больш адчувальныя да болю, чым дзяўчынкі.
Нюансаў у працэсе выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак выяўляецца шмат. Але варта памятаць галоўнае: іх трэба любіць незалежна ад полу. І, тым не менш, ні ў якім разе нельга выхоўваць аднолькава. Вельмі важна, каб у свой час дзіцяці асэнсавала сябе прадстаўніком свайго полу.
Трэба адзначыць, што бацькі падчас сходу не былі пасіўнымі слухачамі і гледачамі, яны прымалі ўдзел у абмеркаванні пытанняў, звязаных з гендэрным выхаваннем дзяцей. Актыўнасць праявілі прадстаўнікі сем’яў Токаравых, Зайцавых, Ждановічаў, Старыншчукоў, Бяляўскіх, Бабічаў, Акуленкаў, Абдуліных, Пірожнікаў, Мухіных і іншых.
Наталля ХАХЛОВА, выхавальнік ясляў-садка №4 г.Кіраўска.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024