Аператары машыннага даення з МТФ “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — улюбёныя ў “малочную” прафесію

Аператары машыннага даення з МТФ “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — улюбёныя ў “малочную” прафесію

ДаярушкеА інакш і не скажаш пра гэтых дзвюх мілавідных жанчын. Не паспелі, як гаворыцца, узяцца за справу — і вось вам выдатны рэзультат!..  Мінулы год для жывёлаводаў малочна-таварнай фермы “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Алены Дзікарэвіч і Ірыны Міхалап стаў першым у іх працоўнай біяграфіі, калі ім даручылі працу на лінейным малакаправодзе. Бадай, самы адказны участак, ад працы на якім залежыць непасрэдна выхад малака, яго якасць — прадукта, рэалізацыя якога  папаўняе грамадскую касу сельгаспрадпрыемтва. 

Першы “блін” не толькі не стаў камяком. Больш таго, атрымаўся такі ўдалы, што пазайздросцілі б многія. Леташні паказчык стаўпіцкіх аператараў сярод раённых калег на аднатыпных фермах стаў самым высокім у раёне! Дзвесце кароў на дваіх абслугоўваюць Алена Дзікарэвіч і Ірына Міхалап. І ад кожнай з іх яны атрымалі па 7430 кілаграмаў малака. Прадукцыя фермы якасная: большасць яе пастаўляецца на ААТ “Бабушкина крынка” гатункам “экстра”.

У чым жа сакрэт такога выніку? А сакрэтаў тут і няма асаблівых, як адзначылі самі жывёлаводы. Трэба рана ўстаць, каб паспець на ранішнюю дойку а шостай гадзіны раніцы. Сустрэцца з рагулямі, якія ўжо чакаюць сваіх “начальнікаў”. Падысці да кожнай, пагаварыць, пагладзіць — пяшчоту любяць усе… А потым толькі перайсці і да тэхналагічнай часткі дойкі. Яна тэарэтычна аднолькавая для усіх. А вось галоўнае — практычна ўсё зрабіць, як належыць, згодна тэхналагічных патрабаванняў. І гэта толькі раніца. Да 10 гадзін. Другое “спатканне” з падапечнымі ў аператараў назначана на 18 гадзін. І так літаральна кожны дзень. Здавалася б, сапраўды, нічога новага ніхто для сябе не адкрые. Так працуе большасць аператараў машыннага даення ў раёне. Але галоўная формула поспеху, пэўна, тое, што да сваёй справы трэба ставіцца з душой, хварэць за яе. Немалаважны фактар высокіх надояў аператараў — агульная работа ўсіх работнікаў фермы. Тых, хто корміць жывёлу, даглядае яе, пралечвае. Агульны клопат — агульны поспех.
Абедзве жанчыны, між тым, — не навічкі ў жывёлагадоўлі. Алена Дзікарэвіч перш, чым стала аператарам, на працягу трох гадоў працавала загоншчыцай жывёлы, даглядала цялят. Ірына Міхалап — наогул з пакалення жывёлаводаў. На ферме доўгі час працавала бабуля. Бацька, Віктар Фядосавіч, і зараз падвозіць корм жывёле. Сама ж, як і яе сённяшняя напарніца, працавала з маладняком, а таксама падмяняла асноўных аператараў машыннага даення. Усяго працуе больш за 10 гадоў.
Мы пастараліся не затрымліваць доўга нашых суразмоўцаў. Ім патрэбна і па ўласнай гаспадарцы пазавіхацца, і адпачыць паспець. Бо неўзабаве зноў — нялёгкая, адказная, але пачэсная і любімая работа…
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024