Лыжы і канькі для кіраўчан і жыхароў раёна — напракат
Фізкультурна-спартыўны клуб раёна аказвае паслугі па пракаце зімовага спартыўнага інвентару (канькі, лыжы). У спартыўнай зале “Геркулес” маюцца ў наяўнасці наступныя памеры абутку:
Канькі. Памеры: 30-33 (1 пара); 34-37 (1 пара); 36, 38, 39, 40 (па 1 пары жаночай кожнага памеру); 42-43 (па 1 пары мужчынскай кожнага памеру).
Лыжныя бацінкі, лыжы. Памеры: 39 (3 пары); 41 (2 пары); 43 (3 пары); 44 (3 пары); 46 (1 пара).
Кошт пракату за 1 гадзіну — 0,67 руб; на суткі — аплата за 8 гадзін.
Віктар БЯЛЯНАЎ,
старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.