Адзіны дзень інфармавання
пройдзе ў раёне ў чацвер, 16 лютага бягучага года на тэму: “Рэалізацыя дарожна-транспартнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.Транспартны падатак і яго выкарыстанне. Забеспячэнне бяспекі дарожнага руху”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Адказнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь за ўхіленне ад прызыву на воінскую службу”; “Папярэджванне пажараў і гібелі людзей ад іх. Лёд”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.