Лепшыя на Кіраўшчыне па ахове працы
Па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю раёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2016 год сярод арганізацый вытворчай сферы першае месца з прысваеннем звання “Узорная арганізацыя Кіраўскага раёна па ахове працы” прысуджана СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.
Другое месца з прысваеннем адпаведнага звання — у калектыву райспажыўтаварыства, трэцяе — у ДУКДБП “Кіраўская перасовачная механізаваная калона №255”. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі, адпаведна 14, 8 і 5 б.в.
Сярод арганізацый невытворчай сферы лепшай прызнана ўстанова “Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Калектыў установы ўзнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 8 б.в.