Выязное пасяджэнне камісіі па працаўладкаванні грамадзян у Кіраўскім раёне адбылося ў Скрыпліцы

Выязное пасяджэнне камісіі па працаўладкаванні грамадзян у Кіраўскім раёне адбылося ў Скрыпліцы

Слабод на приемеУ мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзенага ў ходзе пасяджэння па актуальных пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 9 сакавіка 2017 года, па працаўладкаванні грамадзян і для рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” створана і дзейнічае камісія па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы раёна грамадзян, на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым. У саставе камісіі — намеснікі старшыні, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і іншых дзяржаўных органаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

Сярод асноўных задач камісіі — працаўладкаванне грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі раёна, забеспячэнне ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў райвыканкама, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян, аказанне арганізацыйнай і метадычнай дапамогі арганізацыям і прадпрыемствам, размешчаным на тэрыторыі раёна, па пытаннях працаўладкавання беспрацоўных.
Адно з выязных пасяджэнняў камісіі адбылося ў адміністрацыйным будынку Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў. Узначаліла выязную групу старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Удзел у рабоце камісіі прынялі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Лянкевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксей Ланкуць.
Першай на пасяджэнне камісіі прыйшла жыхарка аг.Барчыцы Н.К. Жанчына мае 26 гадоў педагагічнага стажу, у свой час працавала ў НПК “Барчыцкі ДС-СШ”. Пасля звальнення больш 4 гадоў афіцыйна нідзе не працуе: пэўны час выязжала на работу ў якасці няні ў Расію. Цяпер жа звярнулася ў камісію з просьбай дапамагчы ёй працаўладкавацца. Ёй растлумачылі, што пытанне з яе працаўладкаваннем будзе разгле­джана аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Плануецца прапанаваць ёй работу з верасня бягучага года ў адной з устаноў адукацыі, а пакуль жа ёсць магчымасць папрацаваць па дагаворы падраду ў КСУП “Барчыцы-агра”. Прапанаванымі магчымасцямі працаўладкавання жанчына засталася задаволена.
Больш 3 гадоў не працуе жыхарка в.Хвайніца А. Яна адзначыла, што зараз даглядае сваіх пажылых бацькоў і не мае магчымасці пакідаць іх без нагляду. Члены камі­ссіі прапанавалі жанчыне звярнуцца ў райбальніцу і падаць дакументы ва ўрачэбна-кансультацыйную камісію для афармлення бацькам групы па інваліднасці. Пасля гэтага грамадзянка будзе мець права афіцыйна аформіць дакументы па догляду за сваімі роднымі.
Плацельшчыкам збору па фінансаванні дзяржаўных расходаў з’яўляецца 54-гадовы грамадзянін П. Мужчына пэўны час нідзе не працуе, жыве з сужыцелькай-пенсіянеркай. Адзін з прапанаваных яму варыянтаў працаўладкавання — па дагаворы падраду ў КСУП “Барчыцы-агра”.
Малады мужчына з аг.Скрыпліца сезонна працуе машыністам кацельні. Астатні час за­стаецца без работы. Мае спецыяльнасць механіка, па якой, аднак, ніколі не працаваў. Падчас размовы з членамі камісіі высветлілася, што да­дзены грамадзянін не супраць разгледзець магчымасць працаўладкавання ў горадзе ці іншых населеных пунктах раёна. Разгляд дадзенага пытання ўзяты на кантроль.
Сумная гісторыя з работай за межамі Беларусі атрымалася ў 28-гадовага жыхара в.Капусціна С. Больш за 3 гады ён лічыўся прапаўшым без вестак, а тым часам знаходзіўся практычна ў рабстве ў Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пасля вяртання дадому перабіваецца часовымі заробкамі, дапамагаючы сяльчанам па хатняй гаспадарцы. Як выйсце, мужчыне прапанавалі звярнуцца да кіраўніцтва КСУП “Ніва-Барсукі” для афармлення дагавора падраду на працу ў якасці падсобнага рабочага.
У гэты дзень камісіяй па працаўладкаванні беспрацоўных грама­дзян было заслухана яшчэ некалькі сяльчан, якія па розных прычынах нідзе не працуюць і не плацяць налогі. Усім ім былі да­дзены канкрэтныя рэкамендацыі і прапанаваны арганізацыі, куды можна звярнуцца для вырашэння пытання па працаўладкаванні.
Такія выязныя пасяджэнні камісіі па працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян праводзяцца на тэрыторыях усіх сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024