Спецыялісты жывёлагадоўлі Кіраўшчыны абмеркавалі надзённыя пытанні на выяздным семінары-нарадзе
Для жывёлаводаў зараз ідзе пара летне-пашавага ўтрымання жывёлы. Як атрымаць сёння вялікае малако пры найменшых затратах, якія пры гэтым павінны захоўвацца тэхналагічныя прыёмы, а таксама з якімі вытворчымі паказчыкамі ў галіне спрацавалі ў гаспадарках раёна за 4 месяцы бягучага года — гэтыя і іншыя пытанні былі прадметам абмеркавання на раённым семінары-нарадзе па жывёлагадоўлі з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава, яго першага намесніка, начальніка райсельгасхарчу Івана Барташэвіча, спецыялістаў райсельгасхарчу, кіраўнікоў гаспадарак, зааветспецыялістаў. Месцам правядзення сталі ААТ “Дабаснянскае” і КСУП “Жылічы”.
Больш падрабязна аб рабоце семінара-нарады чытайце ў №39 “Кіраўца” за 2017 год.