Аб рабоце кааператараў Кіраўшчыны расказвае старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока

Аб рабоце кааператараў Кіраўшчыны расказвае старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока

 

Кооп-2

Уважлівасцю да пакупнікоў і адказнасцю ў рабоце вызначаецца прадавец Таццяна Акушэвіч

Кооп-1

Шмат гадоў прысвяціла вырабу салодкай прадукцыі кандытар Таццяна Навумава

Напярэдадні прафесійнага свята кааператараў мы папрасілі старшыню райспажыўтаварыства Святлану САРОКА расказаць, з якімі вынікамі яго сустракае іх калектыў:
— Мінулы год і 5 месяцаў бягучага для нашай арганізацыі былі даволі насычанымі. Удалося зрабіць многае, аднак планаў на будучае ў нас яшчэ мноства. Так, калі летась з 9 прагнозных паказчыкаў райспажыўтаварыствам выканана было 5, то па выніках 5-і месяцаў бягучага года мы ўжо справіліся з 7-ю. Гэта — вытворчасць прамысловай прадукцыі, нарыхтоўчы абарот (113,4%), экспартны абарот (186,7%), прадукцыйнасць па выручцы ад рэалізацыі, энерга­зберажэнне (пры плане мінус 4,4 — мінус 10,8), рэнтабельнасць па чыстым прыбытку (план — 0,3%, выкананне — 1,04%), рэнтабельнасць продажу 2,54% (план 1%).
У даволі няпростых эканамічных умовах калектыў райспажыўтаварыства прадпрымае розныя захады, каб насельніцтва раёна ў поўнай меры забяспечвалася неабходнымі таварамі.
Абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляецца праз рознічныя гандлёвыя прадпрыемствы, прадпрыемствы грамхарчу. Для захоўвання прадукцыі маюцца склады і агароднінасховішчы, склады-халадзільнікі.
Займаемся вырабам хлебабулачных, кандытарскіх і іншых вырабаў, перапрацоўкай мясапрадуктаў і рыбы. Маем свой швейны цэх. Дарэчы, асартымент прадукцыі імкнемся пастаянна абнаўляць, займаемся пошукам новых пастаўшчыкоў і спажыўцоў. Для павышэння тавараабарота прымаем актыўны ўдзел у выязных выставах-продажах, ярмарках. Развіваем вынасны гандаль, што спрыяе пакупальніцкай актыўнасці.
Добрых вынікаў у рабоце дасягае наш нарыхтоўчы аддзел, які займаецца закупам агародніны, садавіны, мяса, мёду, дароў лесу, чорных і каляровых металаў, шкла і макулатуры. Падчас нарыхтовак актыўна прымаем ад насельніцтва лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі і дары лесу. Для грамадзян гэта дадатковы заробак, для нас — магчымасць забяспечыць спажыўцоў якаснай прадукцыяй.
Адзін з прыярытэтных накірункаў нашай дзейнасці — абслугоўванне сельскага насельніцтва. Мы імкнемся да таго, каб сельскія жыхары маглі купіць у магазінах усё неабходнае, для большай зручнасці ім прапануюцца сістэмы «на заказ» і «растэрміноўка».
Вяскоўцы маюць магчымасць набыць не толькі харчовыя тавары, але і бытавую тэхніку, будматэрыялы і многае іншае.
Жыхароў вёсак, дзе
адсутнічае гандлёвая кропка або знаходзіцца ў аддаленні ад большасці вуліц, абслугоўваюць 4 аўтамагазіны. Працуем у цесным супрацоўніцтве са старшынямі сельвыканкамаў і сацыяльнымі работнікамі, з якімі імкнемся максімальна ахапіць абслугоўваннем састарэлых і нямоглых грамадзян.
Значная работа праводзіцца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы гандлёвых аб’ектаў, удасканальваюцца тэхналогіі продажу. Трэба заўважыць, што пасля правядзення рамонту, тэхналагічнага перааснашчэння, пераводу магазінаў на работу па прынцыпе самаабслугоўван-
ня тавараабарот значна павялічваецца. Гэта значыць, што мы рухаемся ў правільным накірунку.
Актыўна ўкараняем у практыку розныя акцыі па продажы тавараў — як харчовых, так і нехарчовых.
Развіццё ў раёне спажывецкай кааперацыі, паляпшэнне фінансавай стабільнасці райспажыўтаварыства ў многім вызначаюцца ўменнем працаваць, добрасумленна выконваць свае абавязкі, знаходзіць новыя рашэнні штодзённых задач і ў многім залежаць ад работнікаў, іх вопыту і прафесіяналізму. Нямала такіх людзей у нашым калектыве. Так, за актыўную і плённую работу ў сістэме спажыў­кааперацыі Ганаровай граматай аблспажыўсаюза ўзнагароджана буфетчык 5 разраду кафэ “Легенда” аг.Жылічы Ніна Крутава, Падзяка аб’яўлена прадаўцу гастранома “Цэнтральны” Таццяне Акушэвіч.
Падчас урачыстага сходу, адбыўшагася ў Белкаапсаюзе ў гМінску, быў адзначаны і шэраг прадстаўнікоў спажыў­кааперацыі Кіраўшчыны. Ганаровае званне “Чалавек года” ў намінацыі “Лепшы кандытар” прысу-­
джана кандытару 6 разраду кандытарскага цэху райспажыўтаварыства Таццяне Навумавай, леп­шым работнікам кадравай і арганізацыйна-кааператыўнай службы прызнана намеснік старшыні праўлення Таццяна Зімнева. Прыемна, што і я была ўзнагароджана знакам “Выдатнік спажыўкааперацыі Рэспублікі Беларусь”.
Многія работнікі райспажыўтаварыства атрымалі заслужаныя ўзнагароды падчас святочнага мерапрыемства з нагоды Дня кааперацыі. Так, Ганаровымі граматамі праўлення і прафкама былі адзначаны работнікі, якія прысвяцілі сістэме спажыўкааперацыі раёна больш за 35 гадоў. Сярод іх — начальнік вытворчага ўчастка Святлана Васільева, бухгалтар Вольга Вярбіцкая, прадавец магазіна “Мясная лаўка” Алена Іваніцкая. Больш за 30 гадоў адпрацавалі Валянціна Катлінская, Любоў Хамічэнка, Наталля Комар, Аляксандр Комар, Алена Каранкевіч, Людміла Шыбкова.
Званне “Заслужаны ветэран працы калектыву”, памятныя адрасы і каштоўны падарункі атрымалі Ніна Бяляўская, Алена Іванова, Святлана Кушаварава, Вольга Комар, Віктар Воранаў, Наталля Дзенісенка, Святлана Іваніцкая, Вольга Карасёва.
Апошнім часам гандлёвыя аб’екты райспажыўсаюза мяняюць аблічча, пашыраюць асартымент, актыўна працуюць над павышэннем якасці і культуры абслугоўвання нашых кліентаў, укараняюць розныя яго формы, у тым ліку вынасны і выязны гандаль — усё гэта робіцца дзеля пакупнікоў, са спадзяваннем на ўзаемны інтарэс і выгаднае супрацоўніцтва.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024