Поўным ходам вядуць жніво працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэннне”

Поўным ходам вядуць жніво працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэннне”

РАПТС жниво-1

Маладзёжны экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе старшага камбайнера Дзмітрыя Комара (справа) і камбайнера Міхаіла Залатога — лідары ў РАПТЗ на жніве.

На працягу працоўнага года ў сяльчан існуе шмат рознага роду так званых праверак на трываласць — своеасаблівых экзаменаў. А любы экзамен, для таго, каб здаць яго паспяхова, як вядома, мае на ўвазе грунтоўную падрыхтоўку. Адным з галоўных іспытаў, безумоўна з’яўляецца жніво — вянец карпатлівай працы многіх і многіх людзей, іх тэарэтычнай падрыхтоўкі і практычных навыкаў. У гэтыя дні разам з іншымі такі экзамен трымаюць хлебаробы ААТ “Кіраўскае рай­аграпрамтэхзабеспячэнне”.

… На пшанічным полі за вёскай Малінаўка завіхалася шмат тэхнікі і людзей. У гэты спякотны дзень першага дня апошняга летняга месяца тут разгарнуліся галоўныя падзеі жыцця калектыву таварыства: на ўборку збажыны выйшаў цэлы атрад. Усё — запланавана і падрыхтавана: загадзя адрамантаваныя камбайны, на хаду — машыны для адвозкі, два збожжатокі — у Кіраўску і ва Уласавічах (на апошнім даводзіцца да ладу насенне рапсу) — ужо прымаюць збожжа новага ўраджаю…

РАПТС жниво-2

Іван Лазаковіч старанна працуе на ўборцы саломы з палёў. Працоўны стаж механізатара — больш за 30 гадоў.

— Пачалі ўборку з рапсу — гэтая культура першай падышла да сваіх кандыцый, — распачаў гаворку з намі галоўны аграном Уладзімір Дарафей. Літаральна дзён за 10 скасілі спелыя сцябліны на 450 га. Ураджай парадаваў: больш за 33 цэнтнеры масланасення выйшла на круг. Сабралі амаль удвая больш, чым летась. Першая справа — дзяржзаказ: яго забеспячэнцы выканалі адразу ж: 140 т адпраўлена ў дзяржаўныя засекі. Акрамя таго, за кошт важкага ўраджаю прадпрыемства паправіла і ўласнае фінансавае становішча — намаганні апраўдалі сябе. Адразу ж давялі да ладу рапсавую салому: яе здрабнілі, скла­дзіравалі каля фермаў, у свой час яна будзе адрасавана жывёлагадоўчым аб’ектам для корму жывёле.
…Пакуль гаварылі, побач — “Ніва” намесніка прадпрыемства па сельскай гаспадарцы Лявонція Кушаварава. Позірк яго, як толькі выйшаў з машыны, адразу ж быў накіраваны на ўборачны працэс — працаўнікоў, камбайны, налітыя спеласцю каласы — усё павінна быць пад кантролем, увесь комплекс работ неабходна арганіза­ваць! І нельга не заўважыць было ў вачах і паводзінах спецыяліста адначасова і радасць, і хваляванне…

РАПТС-жниво-6
Папярэднія намаганні дарэмна не прайшлі, — адзначыў Лявонцій Ціханавіч. Укладзеныя праца і сродкі выліліся ў добры ўраджай. Пакуль, па вялікім рахунку, візуальны. Пра ўраджайнасць пагаворым, калі сабранае збожжа будзе ў засеках… І ў гэтым — праўда дбайнага гаспадара!..
А мы тым часам уважліва назіраем за героямі жніва. А інакш, як героямі, не завеш тых, хто пад пякучым сонцам збірае ураджай.
На палеткі ў гэты дзень адпраўлена 8 камбайнаў. Адзін за адным, групавым метадам, жаткі “глына­юць” густыя каласы, насыпаючы ў бункеры свежае збожжа. Усе экіпажы жалезных “караблёў”, як адзначылі спецыялісты, падабраны з ліку граматных і талковых механізатараў.
— Узяць, да прыкладу, Комараў, дык у нас іх — ужо цэлая дынастыя, — гаворыць Уладзімір Дарафей. — Уладзімір Дзмітрыевіч — перадавік са стажам! Не раз яму апладзіравалі за пачэсную працу і ў нашым раёне, і ў маштабах рэспублікі. А цяпер побач з ім выдатна працуюць і сыны механізатара. Малодшы Мікалай зараз шчыруе ў адным экіпажы з бацькам. Раней на працягу некалькіх сезонаў вучыў хлебаробскай справе старэйшы з членаў сям’і і старэйшага сына — Дзмітрыя. Апошні набраўся вопыту, і цяпер кіраўніцтва прадпрыемства даручыла яму ўзначаліць экіпаж камбайна GS-12. І як удала “ўліўся” хлопец у жніво: разам з напарнікам Міхаілам Залатым намалацілі больш за ўсіх рапсу. А цяпер шпаркімі тэмпамі пераключыліся на ўборку каласавых.

РАПТС-жниво-3
Гэтым, да слова, займаюцца ўсе, хто задзейнічаны на пачэсным і нялёгкім участку работы. Добрых намалотаў дабіваецца, да прыкладу, экіпаж у саставе Сяргея Чудапала і Мікалая Кудзіна. Шчыльна па працоўных паказчыках ідуць за імі і іншыя камбайнеры.
“Мазаўскі” ансамбль — па-іншаму не назваць атрад па адвозцы збожжа. Вадзіцелі не даюць камбайнам больш, чым на хвіліну-другую ўключаць светлавую сігналізацыю аб напаўненні бункера: як толькі камбайны гатовы ссыпаць свежае збожжа, тут жа яго прымаюць кузавы аўтамашын. У ліку лідараў на адвозцы збожжа — Валерый Чарапуха, Дзмітрый Багамолаў, Сяргей Комар. Рулявыя аўтамашын, праязджа­ючы паўз дзяжурных побач з камбайнамі — аўтамашын тэхдапамогі, пажарнай і трактара з плугамі — хутка дастаўляюць зерне новага ўраджаю на сушыльныя гаспадаркі ў Кіраўск і ва Уласавічы, дзе яго даводзяць да ладу. Збожжатокі працуюць круглыя суткі — 6 чалавек у адказе за кандыцыйнасць зерня.

РАПТС-жниво-5

РАПТС жниво-4
Камбайны толькі зжалі каласавыя, пакінуўшы роўны радок залацістай саломы — а ўжо следам імчаць трактары з прэс-падборшчыкамі. Сяргей Гамалін, Іван Лазаковіч і Пётр Цалко хутка ператвараюць “саламяныя лініі” ў рулоны, якія неўзабаве дастаўляюцца да месцаў складзіравання.
Паралельна са жнівом думаюць у РАПТЗ і пра дзень заўтрашні. Пэўная частка людзей і тэхнікі накіравана на падрыхтоўку да азімай сяўбы. Цяпер ужо былыя пасевы рапса апрацавалі Уладзімір Шалянгоўскі, вышэй названы Уладзімір Комар, які потым змяніў трактар на камбайн. Пад азімы рапс заараў палі, дзе былі шматгадовыя травы, Уладзімір Сакалоўскі.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024