«Жыць і працаваць на карысць людзей і краіны»

«Жыць і працаваць  на карысць людзей і краіны»

_MG_7898Менавіта такое жыццёвае крэда дэпутата раённага і Паўлавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў 27 склікання, дырэктара КСУП “Ніва-Барсукі” Івана Рыняка. Галоўнай мэтай органаў мясцовага кіравання і самакіравання Іван Уладзіміравіч лічыць вырашэнне сацыяльных, эканамічных і бытавых праблем у мэтах павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва.
Якія моманты ў дзейнасці народных выбраннікаў найбольш значныя? З якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца выбаршчыкі да дэпутата? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнт “раёнкі” атрымала падчас нядаўняй сустрэчы з Іванам Рыняком:

— Галоўная задача народных выбраннікаў — быць сувязным звяном паміж выканаўчай уладай і насельніцтвам. Чалавек звяртаецца да дэпутата, як правіла, тады, калі сам не можа вырашыць існуючую праблему. Што тычыцца пытанняў, то яны самыя розныя. Ёсць такія, па якіх дастаткова даць тлумачэнне або параіць чалавеку, што ў дадзеным выпадку трэба яму зрабіць, часам проста пагаварыць, выслухаць яго. А ёсць і іншага характару — тут неабходна ўсебакова вывучыць, атрымаць тлумачэнні ў пэўных інстанцыях, прааналізаваць, наколькі яны абгрунтаваныя. Боль­шасць праблем, якія ўзнімаюць грамадзяне, маюць так званы бытавы характар.
Варта адзначыць, што адна з першачарговых задач, якая стаіць у тым ліку і перад сельвыканкамамі, — навядзенне парадку на зямлі, комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторый.
Пагадзіцеся, прыемна бачыць, як штогод у лепшы бок змяняецца знешні выгляд сельскіх населеных пунктаў, колькі робіцца для таго, каб жыццё на вёсцы было максімальна набліжана да гарадскога.
Але і тут не ўсё так проста. Калі навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі для большасці жыхароў нашага аграгарадка лічыцца нормай, то некаторым неабходна даступна тлумачыць, пераконваць, дзесьці прыбягаць і да пакаранняў у выглядзе штрафаў. Але большасць сяльчан вельмі любіць сваю малую радзіму, імкнуцца зрабіць яе яшчэ больш прыгожай.
Многія жыхары раёна памятаюць, якім папулярным месцам для адпачынку было возера ў аг.Барсукі. Калі вады ў ім не стала, мясцовыя жыхары звярталіся як да мясцовага кіраўніцтва, так і абласнога з просьбай аб дапамозе. Агульнымі намаганнямі нам удалося правесці значныя работы па аднаўленні гэтага воднага аб’екта. Спадзяюся, у хуткім часе возера зноў будзе радаваць вока чысцінёй і празрыстасцю воднай гладзі.
Актуальнымі застаюцца пытанні, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зносу пустуючых і безгаспадарных дамоў, добраўпарадкавання дарог і населеных пунк­таў, грамадскіх могілак. Праводзіцца значная работа па ўцягненні ў севазварот пустуючых земляў. Напрыклад, у в.Ізабеліна больш чым 4 га земляў зноў сталі прыдатнымі для атрымання ў будучым ураджаю сельгаскультур.
Прыемна, што сяльчане не застаюцца ў баку ад агульнай справы па навядзенні парадку на зямлі. Неаднойчы падчас праводзімых сустрэч з насельніцтвам грамадзянамі ўзнімалася пытанне ліквідацыі несанкцыянаванай звалкі ў в.Падлешчанка. Сіламі КСУП “Ніва-Барсукі” былі праведзены неабходныя работы, і яшчэ адным чыстым месцам на тэрыторыі нашага сельсавета стала больш.
Не сакрэт, што на вёсцы асноўная частка насельніцтва — пажылыя і састарэлыя людзі, якія маюць пастаянную патрэбу ў дапамозе. Камусьці неабходна апраца­ваць агарод, прывезці сена, салому ці дровы, абкасіць прыдамавую тэрыторыю і іншае. Усе звароты імкнуся дэталёва разглядаць, па магчымасці, вырашаць. Заўсёды кіруюся своеасаблівым дэвізам: “Калі можаш — дапамажы”.
Немалаважным напрамкам у рабоце дэпутатаў лічу развіццё і падтрымку асабістых падсобных гаспадарак. Сёння для сельскага жыхара — гэта і магчымасць адчуваць сябе гаспадаром, і дадатковая крыніца даходаў. Менавіта таму жаданне зарабіць сваёй уласнай працай неабходна прапагандаваць і, вядома, трэба дапамагаць людзям у яго ажыццяўленні. Напрыклад, як кіраўнік, заўсёды іду насустрач просьбам сяльчан: выдзяляем пашы для асабістага пагалоўя, кармы для жывёлы.
На асаблівым кантролі ў мяне, як кіраўніка сельгас-
прадпрыемства і дэпутата, пытанні папярэджвання п’янства і алкагалізму. На жаль, гэтая згубная звычка для некаторых становіцца нормай жыцця: яна разрушае сем’і, прыводзіць да ўчынення злачынстваў, робіць дзяцей сацыяльнымі сіротамі пры жывых бацьках. У нашым калектыве грамадзянам, якія жадаюць “парваць” сяброўства з зялёным змеем, аказ­ваюцца садзейнічанне і падтрымка.
Першымі памочнікамі ў рабоце дэпутатаў з’яўляюцца старасты населеных пунктаў. Яны добра ведаюць праблемы і патрэбы сяльчан, кожны дзень сустракаюцца з людзьмі, размаўляюць, цікавяцца справамі. Робячы падворны абход, старасты глядзяць, у каго ў домаўладанні ёсць праблемы з праводкай ці печчу, сігналізуюць аб гэтым у сельвыканкам.
Такім дзейсным звяном з мясцовымі жыхарамі з’яўляецца стараста аг.Барсукі Ніна Гушчына. Яна заўсёды трымае руку на пульсе жыцця аграгарадка: звяртаецца не толькі за вырашэннем асабістых пытанняў грамадзян, але і ўзнімае праблемы агульнага характару. Такі плённы тандэм дазваляе аператыўна вырашаць многія задачы.
Хочацца спадзявацца, што жыхары нашага раёна будуць больш актыўна ўключацца ў сумесную з народнымі выбраннікамі работу па навядзенні чысціні і парадку на зямлі. А смелыя творчыя ідэі па паляпшэнні жыцця жыхароў нашага раёна знойдуць сваё ўвасабленне і падрымку.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024