Дэлегацыя Кіраўшчыны прыняла ўдзел у абласных “Дажынках” у Клічаве

Дажымки-35

Урачыста, маштабна, маляўніча прайшоў у мінулую суботу абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”, які гасцінна прымаў г.Клічаў. Праграма галоўнага свята аграрыяў была насычанай і разнастайнай, у галоўнымі яго героямі сталі хлебаробы, спецыялісты, заслужаныя людзі Прыдняпроўскага краю.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзь Лаўранкоў, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі вобласці мінулых гадоў, ветэраны і Героі Сацыялістычнай Працы, дэлегацыі Бранскай вобласці, рэгіёнаў Магілёўшчыны.

У свяце ўдзельнічала дэлегацыя Кіраўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым.

“Гонар і шчодрасць зямлі беларускай”

Парад-шэсце афіцыйных дэлегацый рэгіёнаў па вуліцы Савецкай сталіцы “Дажынак” да галоўнай сцэнічнай пляцоўкі на цэнтральнай плошчы горада.

На чале кожнай дэлегацыі заслужаныя людзі — перадавікі жніва неслі флагі раёнаў, духмяныя караваі — сімвалы ўраджаю-2017. У кіраўчан ганаровае права несці флаг раёна было прадастаўлена трактарысту-машыністу ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалаю Белакурскаму, удзельніку рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, узнагароджанаму ордэнам Пашаны і медалём “За працоўныя заслугі”, каравай — перадавому вадзіцелю КСУП “Жылічы” Валерыю Кісялёву, дажынкавы сноп — галоўнаму аграному “Рассвета” Аляксандру Жылінскаму.

Дарэчы, у святочным шэсці калоны пераможцаў рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў Магілёўшчыны ў ліку іншых крочылі Мікалай Дрозд з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Сяргей Чудапал і Уладзімір Комар з РАПТЗ, калоны лепшых маладых хлебаробаў — Дзмітрый Комар з РАПТЗ.

У саставе нашай дэлегацыі былі кіраўніцтва раёна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Кананчук, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Палевіч,  ганаровыя грамадзяне раёна, ветэраны працы, кіраўнікі і прадстаўнікі сельгасарганізацый.  

Кіраўніцтва вобласці, ганаровыя госці шчыра віталі  ўдзельнікаў шэсця.

Адбылося ўрачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Ганаровая група лідараў жніва ад імя ўсіх аграрыяў Прыдняпроўскага краю  здала рапарт старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму. Ад хлебаробаў кіраўніку вобласці быў уручаны дажынкавы сноп.

Ва ўступным слове Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што месца правядзення свята выбрана невыпадкова: гісторыя Клічаўскага раёна мае багатую баявую і працоўную славу. Знакамітыя Усакінскія лясы ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталі адным з цэнтраў барацьбы беларускіх партызан. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Клічаў узнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. “І сёння Клічаўшчына — не толькі край баявой славы і ўнікальнай прыроды, але і раён, у якім гераізм мінулага спалучаецца з працоўнымі дасягненнямі сённяшняга дня,” — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Адзначыўшы, што Клічаў сустракае “Дажынкі-2017” абноўленым пасля праведзеных на аб’ектах рамонтных работ, Уладзімір Даманеўскі падзякаваў усім раёнам вобласці, якія аказалі дапамогу ў падрыхтоўцы да галоўнага свята хлебаробаў, а таксама самім жыхарам горада і раёна.

Далей кіраўнік рэгіёна спыніўся на выніках жніва. Сёлета ў сельгасарганізацыях вобласці намалочана больш 1 млн. 175 тыс. т збожжа, што на 150 тыс. т больш леташняга валавога збору. Больш 100 тыс. т хлеба намалацілі ў Шклоўскім, Магілёўскім, Горацкім і Мсціслаўскім раёнах, а Шклоўскі стаў 3-м у краіне па ўраджайнасці і 5-м па намалоту.

Называючы перадавыя гаспадаркі, Уладзімір Даманеўскі канстатаваў, што неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб максімальна задзейнічаць вопыт лепшых сельгасарганізацый, зрабіўшы яго дастаяннем усіх раёнаў вобласці, і тады выніковы рэзультат будзе шматкратна перавышаны.

Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас камбайнераў, вадзіцеляў на адвозцы збожжа. “Менавіта іх прафесіяналізм і адказнасць дазволілі ў складаных пагодных умовах у найкарацейшыя тэрміны ўбраць ураджай без страт”, — адзначыў старшыня аблвыканкама.   

У цэлым па Магілёўскай вобласці высокіх паказчыкаў дасягнулі 392 камбайнеры, а гэта кожны шосты ў краіне, намалот якіх склаў 1тыс. і больш тон збожжа. Тры экіпажы намалацілі больш 5 тыс. т збожжа.

На адвозцы збожжа ад камбайнаў 438 вадзіцеляў перавезлі 1 тыс. і больш тон збожжа.

Адзначыў губернатар уклад маладых удзельнікаў жніва, якія не адставалі ад вопытных лідараў.

Разам з мужчынамі на ўборцы хлеба працавалі жанчыны — жонкі і дочкі камбайнераў — больш за 15 чалавек, на зернетаках шчыравалі школьнікі.

Кіраўнік рэгіёна выказаў шчырую ўдзячнасць і найлепшыя пажаданні работнікам сельгасвытворчасці. Адбылася цырымонія ўшанавання  пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2017 годзе ў розных намінацыях: Уладзімір Даманеўскі ўручыў ім Ганаровыя дыпломы аблвыканкама і грашовыя прэміі.

Прыемна, што сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), якія ажыццяўлялі перавозку збожжа ад камбайнаў, вызначыўся наш зямляк, вадзіцель Мікалай Асташоў з ААТ “Дабаснянскае”, заняўшы 2-е месца.

Прысутных на ўрачыстай частцы свята шчыра віталі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда і ўручылі заслужаныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны.

 Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена трактарысту-машыністу ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргею Чудапалу.

Шмат удзячных слоў выказаў аграрыям дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук. Сярод адзначаных ім перадавікоў быў вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерый Шчэрбіч: яму аб’яўлена Падзяка Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў і ўручаны памятны сувенір — смартфон.

Ганаровую грамату Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК з рук яго старшыні Віктара Гейдэля атрымаў трактарыст-машыніст ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Іван Салановіч.

У ходзе цырымоніі ўзнагароджвання шэрагу раёнаў былі ўручаны сертыфікаты на трактары айчыннай вытворчасці.

Для аграрыяў быў паказаны святочны канцэрт з удзелам знакамітых калектываў Магілёўшчыны, народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, спявачкі Іскуі Абалян.

На працягу абласных “Дажынак” працавалі тэматычныя пляцоўкі, шчодрыя гандлёвыя рады, дэманстраваліся экспазіцыі, самадзейныя артысты выступалі з канцэртнымі праграмамі. Тут былі і кіраўчане: духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”, нашы самадзейныя артысты. Людна было каля экспазіцый РЦСАН, Жыліцкага сельгаскаледжа, гандлёвых палатак райспажыўтаварыства.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Дажымки-22

Дажымки-19

Дажымки-20Дажымки-2
Дажымки-3

Дажымки-11

Дажымки-10

Дажымки-12

Дажымки-13

Дажымки-14

Дажымки-17

Дажымки-18

Дажымки-6

Дажымки-7

Дажымки-5

Дажымки-4

Дажымки-21

Дажымки-23

Дажымки-25

Дажымки-33

Дажымки-34

Дажымки-37

Дажымки-36

Дажымки-38

Дажымки-1

Дажымки-28

Дажымки-27

Дажымки-29

Дажымки-30

Дажымки-31

Дажымки-32

Дажымки-40

Дажымки-39

 

Дажымки-26

Дажымки-8

Дажымки-9

 

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024