Арт аб’ект “Рог дастатку” адкрыты падчас правядзення “Дажынак” у Клічаве
Падчас правядзення “Дажынак” адбылося ўрачыстае адкрыццё арт-аб’екта “Рог дастатку”, які заняў ганаровае месца ў цэнтры Клічава.
Аўтар праекта — вядомы беларускі скульптар Андрэй Вараб’ёў увасобіў у бронзе сімвал дастатку і багацця з грэчаскай міфалогіі. “Рог сімвалізуе працу, паколькі толькі працуючы, чалавек мае надзею і магчымасць атрымаць усё, што яму патрэбна для жыцця, увасобіць у рэальнасць свае мары. Гэта не скульптура, а арт-аб’ект, за які можна патрымацца і такім чынам стаць кавалём свайго дабрабыту і шчасця”, — адзначыў на цырымоніі адкрыцця Андрэй Вараб’ёў.
Фота з сайта http://mogilev-region.gov.by