Педагогі Кіраўшчыны адзначылі Дзень настаўніка

Педагогі Кіраўшчыны адзначылі Дзень настаўніка

Вучыцели-19

 

У мінулую нядзелю прафесійнае свята адзначалі педагогі і ўсе, хто звязаны па жыцці з гэтай нялёгкай, але пачэснай працай. Напярэдадні ў дзіцячай школе мастацтваў горада прайшло ўрачыстае мерапрыемства з удзелам кіраўнікоў, членаў педагагічных калектываў устаноў адукацыі.

Той, хто носіць высокае званне настаўніка, бесспрэчна, павінен ісці не толькі ў нагу з часам, але і быць на крок наперад, каб навучыць падрастаючае пакаленне ўсяму таму, што ведае і чым валодае сам. Менавіта такая думка стала лейтматывам мерапрыемства.
Усіх удзельнікаў шчыра віншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што ў нашым раёне працуе шмат педагагічных работнікаў, якім уласцівы самыя лепшыя прафесійныя якасці, што і даказваюць яны сваёй штодзённай працай і адпаведна высокімі дасягненнямі ў падрыхтоўцы вучняў. Галіна Слабоднікава ўручыла прадстаўнікам педагагічнага актыву раёна ўзнагагроды. За шматгадовую і добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу раёна Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў атрымаў дырэктар СШ №1 Мікалай Казлоў. Падзячнымі лістамі райсавета дэпутатаў адзначаны загадчык ясляў-садка №4 Таццяна Арцюхова, дырэктар Дабаснянскага НПКДС-СШ Ірына Маслава.
Віншаванні з прафесійным святам прысутным адрасавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, якая адзначыла, што сваёй самаадданай працай, нястомным творчым пошукам педагогі раёна закладваюць асновы заўтрашняга дня краіны, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў дзяржавы. У нашым раё­не, падкрэсліла прамоўца, створаны ўсе неабходныя ўмовы для эфектыўнай сістэмы адукацыі. Вынікам сумеснай дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу сталі дасягненні ў розных навуковых і выхаваўчых накірунках, якія былі агучаны падчас выступлення. Таццяна Бяляўская ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна, прафмайстэрства, значны асабісты ўклад у стварэнне спрыяльных умоў для навучання і выхавання падрастаючага пакалення загадчыку ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы Жанне Іваніцкай, Падзячны ліст — настаўніку пачатковых класаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Таццяне Сямёнавай.
Аб дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна, людзях, якія плённа працуюць у гэтай сферы і знайшлі ў ёй сваё прызванне, гаварыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, якая таксама прадоўжыла цырымонію ўзнагароджвання педагогаў. Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны настаўнік матэматыкі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Наталля Яфрэмава, настаўнік інфарматыкі з гэтай жа ўстановы адукацыі Алена Жлобіч, настаўнік біялогіі і хіміі Жыліцкай СШ Марына Церахава, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце СШ №1 Лілія Царанок. Шэраг педагогаў раёна ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Далей былі ўручаны ўзнагароды за спартыўныя дасягненні. У дзявяты раз запар у круглагадовай Спартакіядзе школьнікаў перамагла Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева. Пераходны кубак зноў па праву трымаў у руках настаўнік фізічнай культуры і здароўя Валерый Вароніч.
За дасягнутыя вынікі ў прафсаюзнай рабоце Ганаровыя граматы Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі старшыня райкама прафсаюза Ніна Якімчанка ўручыла старшыням прафкамаў: настаўніку беларускай мовы і літаратуры Барчыцкага НПКДС-СШ Вользе Буднікавай, Ганаровыя граматы райкама прафсаюза — выхавальніку ясляў-садка №2 Наталлі Ганчаронак, настаўніку фізічнай культуры і здароўя СШ №1 Аляксандру Каранкевічу. Райкам прафсаюзаў адзначыў таксама Ганаровымі граматамі за актыўную работу па развіцці фізічнай культуры і спорту і дасягнутыя рэзультаты ў раённай Спартакіядзе работнікаў устаноў адукацыі прафсаюзныя арганізацыі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, СШ №1 і Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.
Наступны блок святочнага мерапрыемства быў прысвечаны маладым спецыя­лістам. Сёлета педагагічныя рады папоўнілі 16 цяпер ужо былых выпускнікоў ВНУ. Сімвалічным стала іх вітанне пераможцамі сёлетняга конкурсу педагагічнага майстэрства. Падарункі новым настаўнікам раёна ўручылі выкладчык англійскай мовы СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Марына Карніцкая, настаўнік пачатковых класаў СШ №1 Святлана Марозава, выхавальнік ясляў-садка №4 Наталля Хахлова.
Словы ўдзячнасці за шматгадовую плённую працу на ніве асветы адрасаваліся настаўнікам з вялікім стажам. Ад імя раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы іх вітала яго старшыня Любоў Лазаковіч.
Шмат цёплых пажаданняў прагучала ў адрас педагогаў са сцэны. Святочны настрой стваралі для прысутных удзельнікі канцэртнай праграмы.
Своеасаблівай рысай напрыканцы святочнага мерапрыемства стала цытата Дзмітрыя Ліхачова: “Калі жыць толькі для сябе, сваімі дробнымі клопатамі аб уласным дабрабыце, то ад пражытага не застанецца і следу. Калі ж жыць для іншых, то яны зберагуць тое, чаму ты служыў, чаму аддаваў сілы”. Гэтыя словы найлепш характарызуюць працу педагога, які вучыць дабрыні і справядлівасці, вучыць быць Чалавекам!..

Вучыцели-1

Вучыцели-2

Вучыцели-3

Вучыцели-4

Вучыцели-5

Вучыцели-6

Вучыцели-7

Вучыцели-8

Вучыцели-9

Вучыцели-10

Вучыцели-11

Вучыцели-12

Вучыцели-13

Вучыцели-14

Вучыцели-15

Вучыцели-16

Вучыцели-17

Вучыцели-18
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024