У Баравіцы адсвяткавалі Дзень аграгарадка

Боровица-2

“З любоўю да зямлі і людзей” — пад такой назвай у Баравіцы прайшоў Дзень аграгарадка. Прадстаўнікі розных пакаленняў населенага пункта — ад ветэранаў працы да самых маленькіх жыхароў — сабраліся на пляцоўцы перад мясцовым СДК.

Прыйшоўшых на свята зацікавіла выстава дэкаратыўных вырабаў, арганізаваная работнікамі Баравіцкага СДК сумесна з настаўнікамі і вучнямі мясцовай школы, асобнымі жыхарамі аграгарадка, сярод якіх вылучаліся вырабы Аксаны Доўкша і яе дачкі Эвелінай.

І вось пачынаецца канцэртна-забаўляльная праграма. Сабраўшыхся вітаюць вядучыя — 11-класніцы Яўгенія Асіпенка і Вольга Пацэвіч. Яны запрашаюць гасцей зрабіць невялікі экскурс у гісторыю. Без мінулага, як вядома, не бывае сучаснага і будучага…

А яна — гісторыя — безумоўна, пачынаецца з вытокаў, з назвы. Ёсць легенда і аб узнікненні прыгожай назвы Баравіца. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што назва паходзіць ад двух слоў: бор і віца. У вялікім і прыгожым сасновым бары, які калісьці стаяў на месцы пазней узнікшай вёсцы, раслі і маладыя дрэўцы, якія браліся для так званай віцы, што выкарыстоўвалася для звязкі дэталей драўляных суднаў.

Ад легенды вядучыя перайшлі да гістарычных фактаў. У 1848 годзе па праекту беларускага і расійскага інжынера-будаўніка Мікалая Феліксавіча Ястрабскага пачалося будаўніцтва дарогі Бабруйск  Магілёў, якая праходзіла праз мястэчка Баравіца, праз той самы сасновы бор. Пачалася актыўная вырубка лесу. Але нават і зараз, прагульваючыся па сённяшнім аграгарадку, час ад часу можна натыкнуцца на векавую сасну, якая была сведкай тых далёкіх часін.

…Ішлі гады. Вёска паступова расла і развівалася. Дакументы сведчаць, што на баравіцкай зямлі жылі добрыя і працавітыя людзі, якія займаліся земляробствам, ткацтвам, бондарствам, кавальскай справай, пляценнем з лазы, здабывалі смалу і пяньку. Згодна перапісу 1897 г. ў Баравіцы налічвалася 9 двароў і 67 жыхароў. У 1909 г. — 17 двароў і 108 жыхароў. Уваходзіла вёска ў Качэрыцкую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерніі. У 1911 г у Баравіцы была адкрыта школа граматы.

Пасля Кастрычнікай рэвалюцыі вёска працягвала развівацца. У 1930 г. тут быў утвораны калгас “Святло”, а ў 1935 г. Баравіца становіцца цэнтрам сельсавета.

Мірнае жыццё жыхароў вёскі перарвала вайна. Разам з іншымі ўсталі на абарону Радзімы і ўраджэнцы Баравіцы. У аграгарадку ўзведзены помнік загінуўшым савецкім воінам , а ўсяго на тэрыторыі Баравіцкага сельсавета маецца 25 брацкіх магіл і вайсковых пахаванняў.

Працавітымі рукамі жыхароў Баравіцы вёска была адноўлена пасля вайны. У 1956 г. тут быў арганізаваны калгас імя Будзённага, у 1958 г. — “Радзіма”, а яшчэ праз 2 гады ён рэарганізаваны ў саўгас “Бераснёўскі”, які з 1995 г. меў статус сельгаскааператыва. З 2005 г. і да сённяшняга дня СВК “Бераснёўскі” з’яўляецца філіялам  ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”.

У 1985 г. суседняя вёска Капланаўка злілася з Баравіцай. Дзякуючы актыўнаму будаўніцтву, развіццю інфраструктуры, у 2007 г вёска набыла статус аграгарадка. Сёння ў ім пражывае 623 чалавекі, з іх — 99 дзяцей, 161 пенсіянер. Налічваецца 234 домаўладанні.

Кожнае пакаленне пакідае свой след і сваю памяць. Самае вялікае багацце баравіцкай зямлі — гэта людзі, якія тут жывуць і працуюць, перадаюць сваім нашчадкам вопыт, працавітасць і любоў да зямлі. Апладысменты прысутных на свяце адрасаваліся працоўным дынастыям: братам Міхаілу, Сяргею і Паўлу Шапоткіным,  Міхаілу Іванову і яго сыну Паўлу, Генадзю Доўкшу і яго сыну Ільі, братам Аляксандру і Алегу Вараб’ёвым.

Словы павагі і ўшанавання прагучалі ў адрас старэйшых жыхароў Баравіцы: Кацярыны Аляксееўны Ціханавец, былога палявода саўгаса “Бераснёўскі”, якой споўніўся 91 год, 89-гадовага Леаніда Якаўлевіча Шарстабаева, уся працоўная біяграфія якога звязана з будаўнічай брыгадай гаспадаркі.

З павагай за смеласць і цярпенне прысутныя апладзіравалі мнагадзетным маці Таццяне Прасекінай і Вользе Трубянок.

Шмат у Баравіцы прадстаўнікоў самых розных прафесій, якія доўгія гады прысвяцілі служэнню любімай справе і дабіліся пры гэтым высокіх працоўных дасягненняў. Словы ўдзячнасці былі выказаны загадчыку Баравіцкага фельчарска-акушэрскага пункта Святлане Вараб’ёвай, дырэктару мясцовага СДК Таццяне Клімовіч, начальніку аддзялення паштовай сувязі Галіне Парфёнавай, загадчыку магазінам Зоі Ліпкінай, повару Людміле Белаглазавай, загадчыку ясляў-садка Наталлі Бяляўскай і іншым.

Сабраўшыхся шчыра вітала старшыня Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Пашкевіч. Яна нагадала аб той значнай рабоце, якая праводзіцца на тэрыторыі аграгарадка і сельсавета ў цэлым па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку на зямлі і заклікала жыхароў працягваць гэтыя пазітыўныя тэндэнцыі.

На працягу ўсяго дзеяння прысутным стваралі добры настрой мясцовыя самадзейныя артысты, задушэўныя і вясёлыя песні якіх даўно ведаюць і любяць у Баравіцы і за яе межамі: Ганна Князева, Ніна Доўкша, Таццяна Клімовіч, Зінаіда Машкарова, Алена Шыраева, Лілія Хвясько. Танцавальныя кампазіцыі прадставілі гледачам вучні Баравіцкай школы, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах СДК: сёстры Маргарыта і Марына Івановы, Вераніка Бабіч, Настасся Іванова.

Цікавасці, азарту, запалу дадалі святу аграгарадка спартыўныя спаборніцтвы, арганізаваныя фізкультурна-спартыўным клубам раёна. Дзеці і дарослыя мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў дартсе, армрэслінгу, шашках, шахматах, падняцці гіры, скачках са скакалкай. Акрамя таго, любы жадаючы з дзяцей мог бясплатна пакатацца на ролікавых каньках.

А вось імёны пераможцаў і прызёраў (адпаведна 1, 2 і 3 месцы). Дартс: Святлана Шлапакова, Вераніка Бабіч, Аліна Юдзіна; Барыс Гаўрыленка, Мікалай Зеляндзінаў, Анатоль Клімовіч. Скачкі са скакалкай: Марына Іванова, Маргарыта Іванова, Вераніка Бабіч; Аляксандр Яраш, Максім Казека, Мікіта Насеннік. Шашкі: Марына Іванова, Маргарыта Іванова, Вераніка Бабіч; Аляксандр Яраш, Артур Дзмітрыеў, Максім Леўчанкоў. Армрэстлінг: Ангеліна Дзям’янава, Марына Іванова, Васіліна Аляксандрава. Сярод юнакоў было толькі 2 ўдзельнікі: Максім Казека і Аляксай Вацура падзялілі адпаведна 1 і 2 месцы. Двое ўдзельнікаў паспаборнічалі і ў падняцці пудовай гіры. Перамог Мікалай Зеляндзінаў, другое месца — у Міхаіла Рышкевіча.

Фіналам спартыўнага мерапрыемства стала заўзятая вясёлая эстафета, якую правяла з удзельнікамі выкладчык фізічнай культуры і здароўя Баравіцкай СШ Марыя Чабатар.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Боровица=3

Боровица-1

Боровица-4

Боровица-5
Боровица-7

Боровица-8

Боровица-9

Боровица-22

Боровица-10

Боровица-11

Боровица-12

Боровица-13

Боровица-14

Боровица-15

Боровица-16

Боровица-17

Боровица-18

Боровица-20

Боровица-21

Боровица-23

Боровица-24

Боровица-25

Боровица-26

Боровица-27

Боровица-29

Боровица-30

Боровица-19

Боровица-31

 

 

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024