У Кіраўску працягваюцца восеньскія кірмашы. Спяшайцеся за пакупкамі!
У мінулую суботу на перакрыжаванні вул. Савецкай і Ленінскай зноў сабралася шмат людзей — раённы кірмаш, ужо чацвёрты па ліку, даў магчымасць не толькі набыць неабходныя тавары, але і пабачыцца са знаёмымі, а таксама атрымать асалоду ад прыгожага восеньскага пейзажу.
Сваю прадукцыю на продаж прадставілі сельгасарганізацыі раёна, райспажыўтаварыства, Жыліцкі сельгаскаледж, а таксама прыватныя гандляры. Пакупнікам прапаноўвалі збожжа, агародніну, яблыкі, саджанцы, мяса, рыбу і іншыя тавары. Найбольшыя чэргі можна было назіраць каля гандлёвага месца райспажыўтаварыства, дзе людзі набывалі капусту, моркву, цыбулю і іншае. Агародніну і саджанцы спяшаліся набыць пакупнікі ў прадстаўнікоў Жыліцкага сельгаскаледжа, папулярнасцю карысталася рыба ад ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі рай-
выканкама, па выніках трох адбыўшыхся кірмашоў было рэалізавана 5,4 т садавіны і агародніны. Лідарам продажу стала бульба — 2,1 т, далей ідзе морква — 900 кг, спажыўцы таксама набылі 800 кг цыбулі, 700 кг капусты,
500 кг буракоў, астатняй плодаагародніны — 300 кг.
Колькасць зерня, якое пакупнікі набывалі адразу па некалькі мяхоў, склала 34 т,
поспехам карысталіся і мяса з рыбай, якіх было прададзена 2 т і 1,1 т адпаведна.
Агульны тавараабарот трох кірмашоў склаў 50,3 тыс. рублёў.
А тым, хто яшчэ не паспеў зрабіць запасы на зіму, нагадваем: спяшайцеся! Правядзенне восеньскіх кірмашоў — на фінішы!
Юлія ЗАВІШАВА.
Фота аўтара.