Восеньская ўборка на Кіраўшчыне
З кожным днём усё мацней адчуваецца подых набліжаючайся зімы, і не за гарамі ўжо той час, калі зямлю накрые беласнежная коўдра. А вось для таго, каб вясной, пасля сыходу снегу, нас парадавала прыгожая зеляніна траў і першакветкі, а не гурбы смецця, неабходна правесці мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі.
Працоўныя калектывы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, многія грамадзяне ўносяць значны ўклад у тое, каб наш горад і сельскія населеныя пункты былі чыстымі, прыгожымі, утульнымі, камфортнымі для пражывання. У тым ліку і падчас адзіных санітарных дзён, якія праходзяць у раёне па пятніцах.
У ліку асноўных работ зараз — уборка лісця, смецця і ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, выдаленне адцвіўшых кветак, навядзенне парадку на тэрыторыях вытворчых і сацыяль-
ных аб’ектаў, побач з жывёлагадоўчымі аб’ектамі, у населеных пунк-
тах. Восеньскае надвор’е дазволіла правесці работы і па азеляненні.
Па сутнасці, навядзенне парадку і добраўпарадкаванне не спыняюцца ў раёне круглы год, адзіныя санітарныя дні ўзмацняюць і актывізуюць работу, прымушаюць звярнуць больш пільную ўвагу на ўчасткі і тэрыторыі.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: уборку тэрыторый праводзяць работнікі ДРБУ-197, ПМК-255, УКП «Жылкамгас».