Працаўнікі жывёлагадоўчай галіны Кіраўшчыны трымаюць курс на павелічэнне вытворчых паказчыкаў

Працаўнікі жывёлагадоўчай галіны Кіраўшчыны трымаюць курс на павелічэнне вытворчых паказчыкаў

Шкрадюк и Костко

Аператары машыннага даення МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Раіса Шкрадзюк і Таццяна Костка сталі лідарамі ў працоўным спаборніцтве жывёлаводаў раёна за студзень-снежань 2017 года сярод аператараў машыннага даення кароў у малакаправод.

*            *            *

Улічваючы значнасць жывёлагадоўчай галіны для ўмацавання эканомікі сельгасарганізацый, забеспячэння харчовай бяспекі краіны, раённая ўлада надае вялікую ўвагу пытанням павышэння яе эфектыўнасці. Аб тым, што праводзімая мэтанакіраваная работа дае свой плён, яскрава сведчаць дастойныя вынікі работы за 2017 год.
Як паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела эканомікі райсельгасхарчу Антаніна Смятана, летась у раёне ў параўнанні з 2016 годам на 325 галоў было павялічана пагалоўе БРЖ, на 1445 — свіней, на 3,6% павялічылася вытворчасць малака, узрасла вытворчасць мяса. У мінулым годзе наш раён, дарэчы, як і на працягу шэрагу апошніх гадоў, дасягнуў найвышэйшых паказчыкаў на Магілёўшчыне па надоях малака на карову — 5795 кг (103,6% да 2016 г.), а па сярэднясутачных прывагах БРЖ, якія склалі 574 г, кіраўскія жывёлаводы другія ў вобласці.
Выручка ад рэалізацыі малака склала 26,9 млн. рублёў (127,5% да ўзроўню 2016 г.), ад рэалізацыі БРЖ — 7,9 млн. рублёў (107,8% да 2016 г.).
Добрым падмуркам для атрымання высокіх надояў і важкіх прываг з’яўляецца трывалая кармавая база: на адну ўмоўную галаву жывёлы грамадскага статка з траў нарыхтавана 30,9 к. адз.
У бягучым годзе ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” плануецца ўвесці ў эксплуатацыю сучасную МТФ на 768 галоў, што стане добрым стымулам для павелічэння надояў малака.
Дасягненне важкіх рэзультатаў немагчымае без адказных і кваліфікаваных кадраў, належнай вытворчай і фінансавай дысцыпліны. Кіраўшчына — край працавітых і самаадданых людзей, якія нягледзячы на складанасці, праяўляюць самыя лепшыя чалавечыя якасці і дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў.

Сярод руплівых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны — аператары машыннага даення кароў МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў малакаправод Таццяна Костка і Раіса Шкрадзюк, у даільных залах — Лілія Бяляўская і Таццяна Недасекіна з МТК “Валосавічы”, якія па выніках 2017 года сталі пераможцамі раённага працоўнага спаборніцтва, праводзімага ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкамам прафсаюза работнікаў АПК.
Даяркі Таццяна Костка і Раіса Шкрадзюк ад кожнай рагулі сваёй групы атрымалі па 8917 кг малака, а валавы надой за 2017 год склаў 269320 кг. Гэта лепшы рэзультат у раёне.
Як адзначыла загадчык МТК “Кірава” Любоў Шчэрбіч, лідарства па надоях на карову жанчыны трымаюць ужо не першы год. Галоўнымі складальнікамі іх поспеху яна лі­чыць добрасумленнае стаўленне да выканання даручаных абавязкаў, адказнасць і захаванне тэхналагічных патрабаванняў. А ўвогуле, лічыць загадчык, важна, каб усе, хто ўцягнуты ў працэс догляду жывёлы: ветспецыя­лісты, заатэхнікі, асемянатары, даяркі і даглядчыкі — працавалі з поўнай аддачай.
Безумоўна, атрымаць “вялікае” малако можна толькі ад добра накормленай каровы, вось чаму так важна, каб падчас нарыхтоўкі кармоў адказна спрацавала агранамічная служба і механізатарскае звяно. Немалаважнае значэнне мае і дыферэнцыраваная выдача кармоў у залежнасці ад прадуктыўнасці жывёлы.
Даяркай у “Рассвеце” Раіса Шкрадзюк працуе больш за 30 гадоў. За гэты час настолькі прывыкла штодня раніцай і ўвечары спяшацца да каровак, што і пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягвае сваю няпростую, але, па словах жанчыны, любімую справу.
Больш за 26 гадоў займаец-
ца дойкай кароў Таццяна Костка. Кожную жывёліну сваёй групы жанчына ведае па мянушцы, несумненна, ёсць і любіміцы, але належны догляд і клопат імкнецца праяўляць пра ўсіх, бо без гэтага, упэўнена даярка, не будзе высокіх надояў.
Даяркі МТК “Валосавічы” Лілія Бяляўская і Таццяна Недасекіна ў мінулым годзе ад кожнай рагулі сваёй групы надаілі па 7677 кг, валавы надой склаў 1343548 кг.
— Асаблівых сакрэтаў атрымання важкіх надояў няма, — кажа Лілія Бяляўская. — Усе работы імкнемся рабіць зладжана, правільна размяркоўваем паміж сабой абавязкі, а, галоўнае, — з адказнасцю падыходзім да захавання тэхналагічных прыёмаў.
Падменным доярам разам з імі працуе Сяргей Плахотнікаў: мужчына не проста дасканала засвоіў гэтую прафесію, якая, дарэчы, нягласна лічыцца жаночай, але і дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў.
Лілія Бяляўская ўпэўнена, што пры доглядзе жывёлы дробязей не бывае. Неабходна правільна падрыхтаваць кароў да дойкі, пракантраляваць, каб не было ніякіх захворванняў вымя, калі што не так, абавязкова папярэдзіць аб гэтым ветурача, усё гэта ў агульным выніку адбіваецца на колькасці і якасці малака, а, значыць, і на заробках.
Клопат аб “карміцельках” і аб тым, каб аптымальна праяўляўся іх генетычны патэнцыял, дынамічна раслі надоі, залежыць літаральна ад адносін кожнага да сваёй справы. Работа ў жывёлагадоўлі — камандная. Нездарма кажуць — хто стараецца, той і мае…
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024