Расправіліся крылы над рассветаўскімі абшарамі

Расправіліся крылы над рассветаўскімі абшарамі

Аэропорт-2

Аэропорт-1

Аэропорт-3

Здаўна лічылася на вёсцы: як толькі раздаецца голас першага пеўня, і яго падхопліваюць іншыя “калегі” ў дварах, так і раніца надыходзіць, а разам з ёй пачынаюць завіхацца ўсе насельнікі — ад гаспадароў да іх гадаванцаў. Калі правесці віртуальную паралель, то на Кіраўшчыне даўно прызвычаіліся: калі ў раёне цэнтральнай райбальніцы пачынае раздавацца гул магутнага рухавіка самалёта, — пачынаюцца ў раёне веснавыя палявыя работы.

Так, менавіта супрацоўнікі авіякампаніі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” звычайна актыўна распачына­юць кружыць на палямі сельгасарганізацыі, право­дзячы найбольш актыўнымі тэмпамі першыя палявыя мерапрыемствы. Яно і нядзіўна. Пакуль талая веснавая вада яшчэ не паўсюдна схавалася ў глебе, пакуль палі грузкія і не дазваляюць у поўнай меры ўключыцца ў работу трактарам і іншай сельгас­тэхніцы, рассветаўцаў выручае мясцовая авіяцыя.
Непасрэдна ў рабоце рассветаўскі АН-2 расправіў крылы ў мінулую пятніцу. Вопытныя авіятары — камандзір самалёта Аляксандр Краўцоў і інжынер-інструктар, ён жа інструктар-экзаменатар Валерый Іваноў — маюць багаты практычны вопыт. А таму з лёгкасцю валодаюць магутнай сталёвай машынай. У першы дзень палётаў яны падсеялі на 236 га канюшыну.
На наступны дзень лётчыкі пераключыліся на падкормку азімага рапсу. За 20 вылетаў работа была выканана на 75 га. Прадоўжылася падкормка з дапамогай самалёта і ўчора, калі мы наведалі рассветаўскі аэрадром. Бункер самалёта якраз загружаўся белай тукавай масай сульфата амонія. На пагрузцы — вопытны механізатар Аляксей Каранкевіч. Усяго некалькі мінут — і 1,2 т мінеральных угнаенняў “праглынуў” самалёт. Заводзіцца рухавік, авіямашына выходзіць на ўзлётную паласу і ўзнімаецца ў паветра… Праходзіць яшчэ мінут 10 — і яна зноў зніжаецца над “узлёткай”, а тым часам азімы рапс падкормлены на чарговых 4 га…
Праз пэўны час самалёт патрабуе запраўкі палівам. У гэты ж момант яго абследуюць “авіясанітары”: інжынер Ула­дзімір Няхаеў і авіятэхнік Мікалай Папкоў. А між тым гара тукаў на пляцоўцы папаўняецца чарговай прывезенай “порцыяй”. Так што збояў у рабоце авіякампаніі не назіраецца.
Што датычыцца агульных падсяўных-падкормачных работ у сельгас­арганізацыі, то пра іх аб’ёмы расказаў аграном-хімік “Рассвета” Андрэй Скраблевіч, які сам пастаянна і ўважліва сочыць за выкананнем дзённых заданняў. Згодна плана, адзначыў ён, падсеяць шматгадовыя травы і канюшыну неабходна на 800 га. Работы на палове плошчаў будуць праведзены з дапамогай авіяцыі. Астатнія — трактарамі з сеялкамі СПУ-6.
Станоўчыя надзеі рассветаўцы звязваюць з каштоўнымі кармавымі культурамі — люцэрнай у сумесі з фестулоліўмам (гібрыдам гайграса пашаўнага і аўся­ніцы). Пасевы плануецца размясціць на 200 га.
Значныя аб’ёмы запланаваны па падкорм­цы азімых культур. Усяго — 3600 га. З іх 902 га — рапс, 1733 — пшаніца. На зялёную массу для скармлівання жывёле адведзена таксама 300 га трыцікале, 60 га — жыта. Яшчэ 500 га — іншыя збожжавыя. На 100 га размешчаны не зусім звычайныя пасевы: жыта пасеяна напалову з сурэпіцай — палоснымі “зебравымі” пасевамі па 18 м, перамяжоўваючыся паміж сабой. Адметна, што пры ўборцы камбайн будзе “хадзіць” упоперак поля, змешваючы зялёную масу. Упершыню такі спосаб рассветаўцы апрабавалі летась. Жывёлаводы былі задаволены рэзультатам: жывёла добра спажывала корм, які быў збаланасаваны па бялку і цукру, адпаведна адказваючы на гэта высокімі надоямі.
Як адзначыў Андрэй Скраблевіч, з рапсам авіятары павінны “раза­брацца” на працягу бліжэйшых некалькіх дзён. Затым пераключацца на ўнясенне прэпарата КАС. Веснавая палявая кампанія набірае разгон.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.
На здымках: інжынер-пілот, інструктар-экзаменатар Валерый Іваноў і камандзір самалёта Аляксандр Краўцоў рыхтуюцца да новага вылету; авіятэхнік Мікалай Папкоў абслугоўвае вузлы і агрэгаты крылатага рассветаўскага памочніка; на пагрузцы тукаў заняты Аляксей Каранкевіч.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024