Вайсковая служба – школа жыцця

Вайсковая служба – школа жыцця

Абараняць Айчыну – свяшчэнны і ганаровы абавязак. Так было спрадвеку і, напэўна, так будзе заўсёды. Вось і Андрэй Дрозд з в.Валосавічы пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі быў прызваны на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Літаральна праз некалькі месяцаў пасля атрымання дыплома па спецыяльнасці “інжынер па рамонце і абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі” і пачатку абавязковай адпрацоўкі ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Андрэй атрымаў павестку з ваенкамата. Служыць яго прызвалі ў маі 2019 года ў войскі, якія лічацца элітай беларускай арміі – 103-ю асобную паветрана-дэсантную брыгаду ў г.Віцебску.
Днямі юнак прыехаў у водпуск, які яму прадаставілі за бездакорную службу і ўзорнае выкананне воінскага абавязку. Прама з аўтобуса Андрэй завітаў у раённы ваенны камісарыят, дзе яго заспелі журналісты “раёнкі”. Ён па­дзяліўся ўражаннямі пра будні сваёй службы.

Па яго словах, цяжкавата было першых два месяцы, пакуль праходзіў “курс маладога байца”: пад’ём-адбой, жыццё па распарадку, актыўныя фізнагрузкі. Пакрысе ўцягнуўся, прывык. А з прыняццем вайсковай прысягі адразу адчуў сябе сапраўдным салдатам, які нясе адказнасць за кожны свой учынак на службе, за бяспеку сваёй краіны, за спакой родных.

У штатнай роце 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады Андрэй Дрозд праходзіць службу ў якасці вадзіцеля, замацавалі за ім браніраваны транспарцёр, чаму ён быў вельмі рады, бо тэхніка з дзяцінства была захапленнем, а потым стала прафесіяй. Свайго “баявога каня” ён даглядае адказна, таму падчас выездаў БТР-80 ніколі не падводзіць.

Сярод самых яркіх момантаў салдат назваў удзел у вучэбных зборах, калі можна на свае вочы назіраць моц і аснашчэнне арміі, падрыхтоўку і кваліфікацыю яе спецыялістаў.

Увогуле сваёй службай Андрэй Дрозд задаволены. Ён адзначыў, што толькі тут па-іншаму стаў глядзець на многія рэчы: на адносіны да жыцця і некаторых учынкаў, больш стаў разумець бацькоў і цаніць іх клопат. А яшчэ знайшоў тут новых сяброў, якія, упэўнены юнак, застануцца імі на доўгія гады.

Служба ў арміі, лічыць Андрэй, не павінна палохаць маладых людзей. Напрыклад, у іх брыгадзе створаны ўсе сацыяльна-бытавыя ўмовы: вайскоўцы поўнасцю забяспечваюцца неабходным абмундзіраваннем, ёсць магчымасць у вольны час схадзіць у бібліятэку, паглядзець тэлевізар, памыць ці падшыць форму, праводзяцца спартыўныя заняткі. Смачна кормяць у сталовай, стравы не горш, чым дома. А яшчэ адно з любімых месцаў – буфет, дзе можна купіць розныя салодкасці.

Па словах Андрэя Дрозда, што тычыцца адносін з камандзірамі, то ў іх брыгадзе яны, можна сказаць, сяброўскія: звярнуцца да афіцэраў можна з любым пытаннем, цябе абавязкова выслухаюць і дапамогуць. А пра такую негатыўную з’яву, як “дзедаўшчына”, ён чуў толькі дома ў размове са знаёмымі. Сам з такім не сутыкаўся.

Тэрмін службы салдата падыходзіць да звяршэння, у маі бягучага года Андрэй дэмабілізуецца. Гэтага моманту ён чакае з нецярпеннем, мяўляў, вельмі саскучыўся па хлебаробскай справе, па жніву. Плануе вярнуцца на работу ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Да службы ў арміі юнак шэсць сезонаў адпрацаваў на ўборцы збожжа на камбайне разам з бацькам. Іх сямейны экіпаж неаднойчы станавіўся лідарам уборачнай кампаніі не толькі ў раёне, але і ў вобласці.

Вайсковую службу Андрэй Дрозд лічыць школай жыцця, якая дазваляе ўмацаваць характар і ўпэўненасць у сваіх сілах, а таксама больш востра адчуць любоў да сваёй малой радзімы, павагу да бацькоў.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024