Галоўнае багацце Кіраўшчыны – шчырыя, працавітыя людзі…

Галоўнае багацце Кіраўшчыны – шчырыя, працавітыя людзі…

Маштабна, ярка, запамінальна было адзначана ў мінулую пятніцу 85­-годдзе ўтварэння Кіраўскага раёна. Слаўнаму юбілею роднага краю, а таксама падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2019 год было прысвечана ўрачыстае мерапрыемства.

На сцэне раённага Дома культуры адбылася цырымонія ўшанавання лепшых працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці “Гонар і слава працоўным рукам!”. Распачала праграму песня пра Кіраўшчыну “Мой край”. У залу былі ўрачыста ўнесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флагі Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Маляўнічым і цікавым быў экскурс у гісторыю ўтварэння і развіцця раёна, распачынаючы з 12 лютага 1935 года. Асноўныя вехі і падзеі ўвасобілі работнікі культуры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Увага была нададзена і прагучалі добрыя ўдзячныя словы ў адрас ветэранаў працы, сярод якіх была кавалер ордэна Працоўнай Славы, ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна Людміла Нічыпараўна Палевіч, а таксама кіраўнікоў прадпрыемстваў раёна мінулых год, чый уклад у развіццё народнай гаспадаркі неацэнны. Ім былі ўручаны памятныя сувеніры.

Вянец руплівай працы сяльчан і сімвал дабрабыту – каравай – быў паднесены  кіраўніку раёна Міхаілу Гуламу.

Раздзяліць з кіраўчанамі радасць свята прыбыла нямала гасцей – прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, арганізацый абласнога ўзроўню, кіраўнікі раёна мінулых год, дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі – Белгародскага раёна, з якім нас звязвае амаль 25­гадовая дружба, а таксама дэлегацыі суседніх рэгіёнаў.Міхаіл Уладзіміравіч шчыра вітаў прысутных і адзначыў, што ў гэты ўрачысты дзень, па традыцыі, ушаноўваюцца лепшыя людзі Кіраўшчыны, якія добрасумленна вырошч­валі хлеб, ажыццяўлялі вытворчасць малака і мяса, будавалі жылыя дамы, рамантавалі дарогі, забяспечвалі цеплыню і ўтульнасць у дамах, клапаціліся аб здароўі людзей, выхоўвалі падрастаючае пакаленне, арганізоўвалі вольны час, а ў цэлым садзейнічалі росту эканамічнага і культурнага патэнцыялу раёна. 

У 2019 годзе, падкрэсліў старшыня райвыканкама, адбыліся знакавыя для раёна і нашай краіны падзеі. З пачуццём глыбокай удзячнасці ветэранам адзначалася 75­годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў. Кіраўчане прынялі актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі. У Год малой радзімы шмат было зроблена для жыхароў раёна…

Міхаіл Гулы назваў асноўныя вынікі работы галін народнай гаспадаркі за мінулы год, накірункі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву. 

Начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Раман Ражкоў ад імя аблвыканкама выказаў віншаванні з 85-­годдзем утварэння раёна, упэўненасць у гатоўнасці вертыкалі ўлады, суб’ектаў гаспадарання, жыхароў рэгіёна выконваць пастаўленыя кіраўніц­твам краіны,  вобласці задачы па паляпшэнні якасці і ўзроўню жыцця. Сапраўднае багацце Кіраўшчыны – гэта яе людзі, падкрэсліў госць, яны праслаўляюць раён сваімі плённымі справамі.

Далейшага працвітання пажадаў Раман Леанідавіч раёну, з’яўлення новых вытворчасцей – інавацыйных, перспектыўных, стварэння новых рабочых месц, спрыяльнага асяроддзя для жыцця і для развіцця, дабрабыту.

За дасягненне высокіх паказчыкаў Раман Ражкоў уручыў  Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама дырэктару ДУКДБП “Кіраўская ПМК №255” Ігару Лазаковічу, падзякі аблвыканкама былі аб’яўлены дырэктару УК “Жыліцкі гістарычны комплекс­музей” Уладзіславу Кулакевічу, брыгадзіру вытворчай базы вытворчага ўчастка “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Тамары Хомскай.

У сваім выступленні намеснік старшыні абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша падкрэсліў, што яму прыемна парадавацца за дастойныя поспехі працаўнікоў рэгіёна. Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў АПК былі ўзнагароджаны дырэктар ПМК №255 Ігар Лазаковіч, бухгалтар ААТ “Дабаснянскае” Святлана Голікава.

Са шчырымі, пранікнёнымі словамі звярнуўся да кіраўчан ад імя кіраўнікоў раёна мінулых год Аляксандр Сцяпанчанка, адзначыўшы слаўны ратны і працоўны шлях сваіх землякоў. Ураджэнец Кіраўшчыны, які прысвяціў ёй 30 год працоўнай дзейнасці, Аляксандр Сцяпанавіч пажадаў, каб родны край і далей дынамічна развіваўся дзякуючы ўкладу яго працавітых людзей.

Свае віншаванні і пажаданні выказаў былы кіраўнік раёна Уладзімір Піскіжаў.

Вядучыя зачыталі Прывітальны адрас ад старшыні Краслаўскай краявой думы Латвійскай Рэспублікі Гунарса Упеніекса, у якім ён павіншаваў кіраўчан з 85­годдзем заснавання раёна, выказаў пажаданне, каб быў ён для жыхароў не проста месцам пражывання, а любімым домам, якім можна ганарыцца і адчуваць асабістую адказнасць за яго будучыню.

Эстафету віншаванняў прынялі пабрацімы з Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі. Намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Мікалай Берднік падзякаваў былым кіраўнікам, якія ў свой час злучылі дружбай і супрацоўніц­твам два раёны Беларусі і Расіі. “Мы вучымся ў вас многаму, абменьваемся дэлегацыямі, вопытам работы”, – адзначыў Мікалай Берднік. Ён зачытаў Віншавальны адрас ад імя кіраўніцтва Белгародскага раёна, у якім адзначана, што жыхары Кіраўшчыны могуць па праву ганарыцца багатай гісторыяй свайго краю, культурнай спадчынай і поспехамі, дасягнутымі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці. “Ваш раён – адна з самых яркіх зорак на карце слаўнай Беларусі. Развітая інфраструктура, сацыяльная сфера, аграпрамысловы патэнцыял, помнікі прыроды, архітэктуры з’яўляюцца неад’емнымі кампанентамі добраўпарадкавання тэрыторыі. З кожным годам Кіраўшчына ўсё больш пераўтвараецца, становіцца камфортным месцам для жыцця, работы і адпачынку. Перш за ўсё, гэта рэзультат плённай працы, беражлівых адносін і шчырай любові да сваёй малой Радзімы”, – падкрэслена ў Віншавальным адрасе з пажаданнем не спыняцца на дасягнутым, адкры­ваць новыя цікавыя старонкі ў сваёй гісторыі.

Міхаіл Гулы ўручыў дэлегацыі Белгародскага раёна памятную кнігу “85 год Кіраўскаму раёну”.

Музычным падарункам для кіраўчан стала выступленне на свяце вакальнага калектыву “Гармонія” Разуменскага Цэнтра культурнага развіцця імя І.Д.Елісеева Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Белгародскага раёна. Калектыў быў адзначаны Падзячным пісьмом Кіраўскага райвыканкама за плённае супрацоўніцтва.

Вельмі прыемна было прысутным у зале, што першай песняй, якую выканала “Гармонія”, стала вядомая “Беларусь”, і яе спявала ўся зала.

Ад імя дэлегацый раёнаў віншаванні і пажаданні кіраўчанам выказала намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Ірына Сухабаеўская.

Арганізацыі пера­працоўчай прамысловасці прадставіў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” Сяргей Галухін і ўручыў каштоўныя падарункі дырэктару ААТ “Дабаснянскае” Аляксандру Вербінаву, дырэктару КСУП “Бар­чыцы­агра” Уладзіміру Ядчанку, галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Ігару Казеку, галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу раёна Мікалаю Маславу, начальніку філіяла па Кіраўскім раёне РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Галіне Шкрабавай.

І зноў кіраўчане рады былі вітаць на сцэне свайго земляка – начальніка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскае абласное ўпраўленне Андрэя Горбеля, які выказаў ім шмат шчырых слоў і пажаданняў. У Год малой ра­дзімы ён для ўмацавання матэрыяльнай базы роднай школы – СШ №2 імя К.П.Арлоўскага – перадаў ёй ад філіяла некалькі камп’ютараў.

Ад імя дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Уладзіміра Гацко яго памочнік Святлана Агароднік уручыла Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі галоўнай медсястры ЦРБ Людміле Лазаковіч, памочніку ўрача Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Святлане Наклескінай.

Адбылася цырымонія ўзнагароджвання па выніках спаборніцтва галін народнай гаспадаркі раёна за 2019 год.

Прадстаўнікі розных сфер за добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства былі ўдастоены Ганаровай граматы райвыканкама: намеснік дырэктара РЦСАН Наталля Крылова, прадавец магазіна “Прадукты” аг.Жылічы Любоў Бяляўская, старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння РАУС Марына Еўдакімава, Падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі супрацоўнікі РАУС: старшы інспектар групы кадраў Канстанцін Бяляўскі, участковы інспектар міліцыі аддзела правапарадку і прафілактыкі Дзмітрый Балдэнка, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Мікалай Скрыпуноў.

Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў яго старшыня Галіна Слабоднікава ўручыла дырэктару КСУП “Ніва­Барсукі”, дэпутату райсавета дэпутатаў Івану Рыняку, старшыні праўлення райспажыўтаварыства, дэпутату райсавета дэпутатаў Святлане Сарока, па­дзячнае пісьмо – майстру УКП “Жылкамгас” Ганне Камінскай.

Прысутных таксама віталі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, якія ўручылі ўзнагароды шэрагу працаўнікоў. 

Паколькі мерапрыемства праходзіла напярэдадні Дня жанчын, ва ўсіх прамовах гучалі віншаванні ў адрас цудоўнай паловы чалавецтва, а на завяршэнне на сцэну быў вынесены кошык з кветкамі для ўсіх жанчын раёна ад старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага.

На працягу мерапрыемства радавалі прысутных песнямі, танцавальнымі кампазіцыямі культработнікі, самадзейныя калектывы і выканаўцы, дзеці.

Шчыра кранула ўсіх задушэўная песня “Землякі”, якая суправаджалася відэарадам і фотаздымкамі розных год з жыцця раёна, і ўсе ўслед за выканаўцай Аксанай Савіцкай паўтаралі прыпеў: “Земляки вы мои, земляки, с вами я ничего не боюсь. Земляки вы мои, земляки, Беларусь ты моя, Беларусь…”.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА, Людмілы Сямёнавай.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024