Каб дарогі былі камфортнымі

Каб дарогі былі камфортнымі

Больш за 55 год галоўная дарожная арганізацыя раёна, якая цяпер носіць назву філіял КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197, займаецца рамонтам і абслугоўваннем дарог Кіраўшчыны. І, варта адзначыць, са сваімі абавязкамі сённяшні калектыў спраўляецца прафесійна: ад спецыялістаў да дарожных рабочых старанна шчыруюць на сваіх месцах і вызначаных аб’ектах, адказна выконваюць пастаўленыя перад імі задачы па ўтрыманні ў належным стане транспартнай сеткі раёна.

Аб праведзенай рабоце і планах на бліжэйшую перспектыву – наша размова напярэдадні прафесійнага свята з начальнікам філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 Віталем ТОКАРАВЫМ:
– Нязменнымі застаюцца задачы, якія выконвае наш калектыў: асфальтаванне дарог, іх грэйдзіраванне, падсыпка, рамонт, а зімой яшчэ і расчыстка ад снегу, пасыпка супрацьгалалёднымі сумесямі, устаноўка аўтобусных прыпынкаў і іх санітарная ачыстка і многае іншае.
На сённяшні дзень у нас на абслугоўванні знаходзіцца 454 км дарог, з іх 244,1 км маюць асфальтабетоннае пакрыццё, астатнія – гравійныя і грунтовыя дарогі, 20 мастоў і 559 водапрапускных труб. Для таго, каб усе гэтыя аб’екты своечасова даглядаць і рамантаваць, тэмп работ не зніжаем круглы год.
Сярод найбольш значных аб’ектаў сёлета – бягучы рамонт участка аўтадарогі Новы Гарадок – Стайкі – Чыгірынка, дзе зроблена 4,9 км асфальтабетоннага пакрыцця. Мяркую, многія аўтамабілісты раёна ўжо ацанілі, наколькі камфортна стала тут праязджаць.
Імкнемся не зніжаць актыўныя тэмпы правядзення ямачнага рамонту. Выканаць значныя аб’ёмы дазваляе спецустаноўка “Тайфун”. З надыходам халоднага надвор’я будзем выкарыстоўваць другі агрэгат, работа якога разлічана ў тым ліку і на нізкія тэмпературы – рэцыклер асфальтабетона. З дапамогай гэтых установак нам удалося значна палепшыць стан дарожнага палатна.
У бліжэйшы час па дагаворах з УКП “Жылкамгас” правядзем ямачны рамонт на вуліцах горада, у некаторых населеных пунктах. У планах – устаноўка дзвюх аўтобусных прыпынкаў, такую просьбу агучылі жыхары аднаго з населеных пунктаў раёна падчас правядзення сустрэч рабочай групы райвыканкама з насельніцтвам, рамонты дарог, дзе маецца ямачнасць. Трэба адзначыць, што рамонтныя работы на дарогах раёна не прыпыняем ні на дзень, аднак, асфальтабетоннае пакрыццё, якому ўжо не адзін дзясятак год, вельмі хутка псуецца, у тым ліку і з-за пагодных фактараў, асабліва зімой.
З мэтай паляпшэння фінансавага стану філіяла імкнемся знаходзіць і выконваць дадатковыя аб’ёмы работ. Так, сёлета займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый ферм і зернесушыльных комплексаў сельгаспрадпрыемстваў, прылягаючых да арганізацый і ўстаноў тэрыторый, вуліц населеных пунктаў раёна, дзе выступалі ў якасці падрадчыкаў. Прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі райбальніцы. Працавалі на аб’ектах у Клічаўскім раёне. Значная работа была праведзена падчас рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі.
Немалаважным у дзейнасці прадпрыемства лічым эканомію рэсурсаў, для чаго ўпор пры правядзенні работ робім на выкарыстанне мясцовых матэрыялаў: дапамагае ў гэтым наяўнасць свайго асфальтабетоннага завода. Скарачаем выкарыстанне транспарту іншых арганізацый, з гэтай мэтай набылі сёлета 20-тонны МАЗ. Павялічваем аб’ёмы работ па прамых дагаворах, вядзем строгі кантроль за расходваннем гаруча-змазачных матэрыялаў, за некаторымі ва­дзіцелямі і трактарыстамі замацаваны па дзве адзінкі тэхнікі, што дазваляе не павялічваць без неабходнасці штат работнікаў.

Трактарыст Іван Іваноў, дарожныя рабочыя Аляксандр Ставер і Аляксей Заркевіч.
Не адзін дзесятак год у дарожнай службе працуюць вадзіцелі Леанід Манько і Віктар Шлапакоў.
Немалаважную ролю ў якасным і своечасовым правядзенні рамонту дарог адыгрываюць работнікі асфальтабетоннага завода “Сугроб” філіяла ДРБУ-197, бо вырабляемая тут прадукцыя дазваляе праводзіць дарожныя работы ў кароткія тэрміны. Сярод добрасумленных працаўнікоў АБЗ – старшы майстар Максім Комар, вадзіцель пагрузчыка Аляксандр Крумкачоў, аператар змешвальніка асфальтабетона Ігар Трысцянецкі.
Галоўны бухгалтар Наталля Сысоева.

Прадпрымаемыя калектывам захады даюць свой плён: тэмп росту аб’ёму дарожных работ у параўнанні з адпаведным перыядам 2019 г. павялічыўся на 21%, аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі – на 36,4%. На 21,8% узрасла выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг, больш чым на 14% – прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі.
На сённяшні дзень у ДРБУ-197 працуе 77 чалавек, і кожны з іх уносіць свой уклад у агульную справу. Касцяк калектыву – вопытныя людзі, якія прысвяцілі дарожнай службе не адзін дзясятак год. У сувязі з прафесійным святам будзе адзначаны шэраг лепшых прадстаўнікоў калектыву.
Высокага звання “Ганаровы дарожнік Беларусі” ІІ ступені ўдастоена галоўны інжынер Алена Варацілкіна. Алена Іванаўна – адзін з самых вопытных спецыялістаў у нашай сферы, граматны і высокапрафесійны работнік. У яе працоўнай кніжцы запісана адзінае месца работы – ДРБУ-197, якому яна прысвяціла больш за 34 гады. Родам Алена Варацілкіна з Гомельшчыны. Пасля заканчэння школы вучылася па спецыяльнасці “будаўніцтва і эксплуатацыя аўтамабільных дарог” у Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме. Пры размеркаванні малады спецыяліст абрала месцам абавязковай адпрацоўкі наш раён. І з таго часу свае веды, навыкі і каштоўны вопыт прымяняе на кіраўскіх дарогах.
Вытворца работ Анатоль Пархамовіч удастоены Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама. Ён таксама з кагорты старажылаў калектыву. Ганаровымі граматамі КУП “Магілёўаблдарбуд” адзначаны начальнік планава-вытворчага аддзела Святлана Міхалап, вадзіцель аўтамабіля Віктар Шлапакоў, трактарыст Іван Іваноў. Шэраг адказных работнікаў будзе ўзнагароджаны граматамі ДРБУ-197: галоўны бухгалтар Наталля Сысоева, начальнік бюро механізацыі Сяргей Пятруша, механік Валерый Мельнік, вадзіцелі Леанід Манько, Дзмітрый Мароз і Ігар Русецкі, трактарыст Леанід Садоўскі, машыніст аўтагрэйдзера Уладзімір Костка, машыніст змешвальніка асфальтабетона Ігар Трысцянецкі, машыніст камбінаванай машыны Сяргей Алёшкін, дарожныя рабочыя Аляксей Заркевіч і Андрэй Каранкевіч.
Шчыра кажучы, многія з нашых работнікаў дастойныя слоў удзячнасці за добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў. У любой справе самае важнае – надзейныя кадры, з якімі па сілах выкананне вытворчых задач. У нашым калектыве іх шмат, таму мы з упэўненасцю глядзім у будучыню.
Размову вяла Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024