21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
У сваім дакладзе на VI Усебеларускім народным сходзе Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка адзначыў: “У нас ёсць ісконныя, светапоглядныя асновы, якія робяць беларусаў нацыяй. Іх нельга згубіць”.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў нашым гістарычным вопыце – вытокі нашай талерантнасці, дружалюбства і добрых адносін да іншых традыцый і веры. Многія з іх сталі часткай нашай самабытнасці, падкрэсліў беларускі лідар, зрабілі нацыю культурна і духоўна багацейшай. У нас дзве родных мовы – беларуская і руская. І нельга адмаўляцца ад гэтай спадчыны, лічыць Кіраўнік дзяржавы. У вялікай рускай мове шмат беларускай душы. “Мова – гэта пастаянна развіваючаяся матэрыя. Калі мы гэта згубім, мы ніколі больш гэта не вернем. Таму беларуская і наша руская мова – яны будуць заўжды дастаяннем нашай нацыі…”.
З цікавасцю вывучаюць родную мову школьнікі. За гэтым заняткам наш фотакарэспандэнт занатаваў чацвертакласнікаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Аляксея Пад’ялоўскага, Паліну Шыдлоўскаю і Яўгена Комара.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».