Паслугі, якія заўсёды запатрабаваны

Паслугі,  якія заўсёды запатрабаваны

Немагчыма ўявіць наша сучаснае жыццё без цырульняў, пунктаў пракату, рамонтных майстэрняў, паслугі якіх заўсёды намі запатрабаваны. Гэты факт надае ролі бытавога абслугоўвання статус сацыльнай значнасці і важнасці. Дзякуючы добрасумленнай працы людзей, прафесійны шлях якіх праходзіць у сферы бытавых паслуг, наша жыццё становіцца больш камфортным.
На тэрыторыі Кіраўшчыны асноўным спецыялізаваным прадпрыемствам, якое аказ­вае бытавыя паслугі жыхарам райцэнтра і сяльчанам, з’яўляецца УКП “Кіраўскія бытпаслугі”. Яго структура складаецца з 10 падраз­дзяленняў: Цэнтра бытавых паслуг, вытворчай базы цэха дрэваапрацоўкі, а таксама 8 комплексна-прыёмных пунктаў, якія забяспечваюць бытавое абслугоўванне вяскоўцаў.
Касір-прыёмшчык КПП аг.Стайкі Любоў Печань (на здымку) працуе ў сферы бытавога абслугоўвання з 2016 года. Тэрмін невялікі, але дастатковы, каб зразумець: сённяшні дзень прад’яўляе спецыялістам гэтай галіны дзейнасці высокія патрабаванні. Любоў Мікалаеўна ўпэўнена, што незалежна ад прапануемай паслугі трэба быць уважлівым, выканальным, акуратным, а таксама камунікабельным і цярплівым работнікам.
Наведвальнікі Стайкаў­скага КПП карыстаюцца паслугамі індпашыву і рамонту адзення, абутку і мэблі, пракату, хімчысткі і рытуальнымі, распілоўкі, вытворчасці вырабаў з дрэва. Два разы ў месяц у Стайкі прыязджае цырульнік.
Любоў Печань расказала, што часцей за ўсё ў вяскоўцаў запатрабаваны цырульніцкія паслугі. З задавальннем набываюць швейныя вырабы.
Летась у Стайках былі значна палепшаны ўмовы бытавога абслугоўвання насельніцтва: комплексна-прыёмны пункт перавялі са старога не зусім камфортнага і ўтульнага будынка ў вялікае адрамантаванае памяшканне адміністрацыі Стайкаўскага сельвыканкама.
Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – цудоўная нагода падзякаваць работнікам бытавой сферы за іх цярплі­васць, майстэрства і прафесіяналізм.
Падрыхтавала Яўгенія Бялько.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024