На ўліку – кожная хвіліна. У няпростых пагодных умовах рассветаўцы арганізавана вядуць палявыя работы

На ўліку – кожная хвіліна. У няпростых пагодных умовах рассветаўцы арганізавана вядуць палявыя работы

Зацяжная вясна, красавіцкае пахаладанне, частыя дажджы… Што ні кажы, а прырода сёлета аграрыям “падкідае” дадатковых клопатаў на палетках. Штодзённы рабочы графік даводзіцца планаваць і перакройваць з улікам усіх перыпетый надвор’я. І тым не менш, і пасяўная кампанія, і ўвесь комплекс іншых работ у раёне актыўна рухаецца наперад. Кожную спрыяльную хвіліну працаўнікі імкнуцца выкарыстоўваць максімальна прадукцыйна.

Менавіта так будуюць сваю работу і работнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. А інакш тут і не ўмеюць. Палявая кампанія ў сельгасаганізацыі нагадвае адзіны зладжаны механізм, дзе кожны знаходзіцца на сваім месцы, дакладна разумее сваю канкрэтную задачу і выконвае яе з поўнай аддачай. А ўсе разам дружна і ўпэўнена працуюць на сёлетні ўраджай, ад якога будзе залежаць дабрабыт гаспадаркі.

Па рассветаўскіх палетках, разрэзаных працяглымі дарогамі, рухацца заўсёды прыемна. Радуюць вока іх роўнядзь, чысціня і нібыта армейскі парадак. Пасевы – быццам мільёны нацягнутых струн, усходы – густой шчоткай утвараюць раскідзістыя зялёныя дываны. І літаральна на кожным палетку завіхаецца сельгасмашына, а то і не адна – у залежнасці ад роду праводзімых работ. За некаторымі з іх мы паспелі паназіраць днямі, калі наведалі гаспадарку, пагутарылі таксама са спецыялістамі і асобнымі механізатарамі. Праўда, коратка, бо кожны спяшаўся займацца сваёй справай.

 

Механізатар Валерый Юркавец

На вялізным абшары за Кіраўскам здалёк быў бачны магутны трактар, які рухаўся па свежаапрацаванай глебе, дзе арганізавалі сяўбу кукурузы. Як нам паведамілі ў гаспадарцы, пасевы “царыцы палёў” у “Рассвеце”, як заўжды, гіганцкія – 3400 га. Прыцэл робіцца на трывалую кармавую базу – каб накарміць вялікае пагалоўе жывёлы, забяспечыць бесперабойную работу мясцовай біягазавай устаноўкі, трэба з запасам мець кукурузнага сенажу і сіласу. Плюс пэўная частка пасеваў адводзіцца для абмалоту на зерне. Сяўба кукурузы даручана вопытным, ведаючым толк у справе Мікалаю Дразду і Дзмітрыю Кахновічу. Дзякуючы іх умелым дзеянням на палях большая частка запланаваных плошчаў ужо засеяна. Працуюць шпаркімі тэмпамі, нягледзячы на тое, што глеба з-за частых дажджоў месцамі перанасычана вільгаццю. Тэхніка ў сувязі з гэтым абсталявана дадатковымі коламі.

Праходзіць літаральна некалькі дзён пасля сяўбы, і ў адносінах да будучых усходаў тут жа праводзіцца наступнае важнае аграмерапрыемства.

– Каб абараніць кукурузу ад пустазелля, якое асабліва пасля дажджоў можа хутка “ўзняць галаву”, трэба ўнесці якасныя глебавыя гербіцыды, – растлумачыў пры сустрэчы аграном-хімік Андрэй Скраблевіч. – Мы выкарыстоўваем “адэнга”. І вось тут дажджы і вільгаць нам толькі дапамагаюць – хімікат хутка ўпітваецца.

Смачнымі абедамі частуе працаўнікоў повар Валянціна Салодкая

На гэтым відзе работ заняты адказны механізатар Валерый Юркавец. Яго мы сустрэлі па дарозе ў Мышкавічы – насупраць рассветаўскага аэрадрома. Ён якраз прыпыніўся на некалькі хвілін па вельмі важкай прычыне: каб падсілкаваць і яго, і Міхаіла Маковіча, які забяспечвае падвоз вады, да іх прыбыла “палявая кухня”. Повар Валянціна Салодкая пачаставала мужчын гарачым абедам. Дарэчы, як яна нам расказала, каб своечасова даставіць стравы, якія гатуюцца ў рассветаўскай сталовай, да ўсіх месцаў работ, выкарыстоўваюцца адразу 2 машыны.

З Андрэем Скраблевічам мы прадоўжылі гаворку ўжо на наступным палетку, дзе сустрэліся ў другі раз (хоць і не згаворваліся). У агранома-хіміка таксама графік напружаны: да чатырох розных сельгасмашын яму неабходна даставіць адпаведныя хімікаты. Да кожнай – па 3 разы на працягу дня.

– Зараз актыўна працуем з пасевамі і азімых культур: іх трэба абараніць ад шкоднікаў і хвароб, падкарміць рэгулятарамі росту. Шчыруць на гэтым відзе работ Міхаіл Елісеенка, Аляксандр Міхалап. Апырсквальнікі з якімі заняты кожны з іх, дазваляюць выконваць значныя аб’ёмы, бо шырыня захопу машын – па 24 метры.

Артур Філімонаў заняты на абароне азімага рапсу ад шкоднікаў

А вось самаходны апырсквальнік “Boxer”, на якім Артур Філімонаў абараняе ад шкоднікаў азімы рапс, уразіў наглядна. Нібы дзіўны птах (толькі на высокіх тонкіх колах-нагах), расправіўшы шырокія крылы, ён шпарка бегаў па густых рапсавых усходах. Размах гэтых “крылаў” – ажно 36 метраў! Нядзіўна, што за працоўны дзень Артур апрацоўвае па 200-225 га. Механізатар і яго напарнік Генадзь Бяляўскі, які дастаўляе ў поле ваду, расказалі таксама, што адной запраўкі самаходнага агрэгата хапае на 40 мінут, і за гэты час апрацоўваецца 25 га пасеваў.

Шырыня захопу апырсквальніка “Boxer” – 36 метраў!

Паралельна азімы рапс яшчэ і актыўна падкармліваецца, таму і пасевы выглядаюць густымі, а расліны – нібыта налітыя. Андрэй Скраблевіч паведаміў, што зараз вядзецца ўжо трэцяя падкормка. Падвоз, пагрузку мінеральных угнаенняў забяспечваюць Канстанцін Казакоў, Валерый Шчэрбіч, Сяргей Лагойка.

…Наш далейшы шлях прадоўжыўся ад Мышкавіч у бок так званага “Парфенавага маста”. Тут каля дарогі разгортваліся наступныя палявыя манёўры – высадка расады капусты. Працэс цікавы і, як і іншыя рабочыя моманты, таксама адладжаны. Па полі павольна рухаецца трактар, за рулём якога знаходзіцца вопытны ў справе пасадкі капусты ды і іншых відах работ Алег Паўлюц. Да сельгасмашыны прычэплены спецыяльны агрэгат, на якім у крэслах заняты справай шасцёра работніц паляводчай брыгады. Падрыхтаваныя ў рассветаўскім цяплічным камбінаце маладзенькія пабегі яны адпраўляюць адзін за адным у ячэйкі, і кожная расліна займае ў глебе сваё месца, а следам за трактарам вырастаюць стройныя зялёныя капусныя рады.

Алег Паўлюц не першы год займаецца высадкай расады капусты

Агароднінай у “Рассвеце” займаюцца даўно і шчыльна, бо гэта апраўдвае сябе ў выглядзе грашовых дывідэндаў. Як нам расказаў аграном-агароднінавод Іван Фядотаў, які непасрэдна кіраваў дзеяннямі работнікаў пры высадцы расады, гэтае поле – завяршальнае. Размесцяцца познія гатункі “старыдор”, “эпікур” і “зянон” на 13,5 га. Дагэтуль была высаджана расада ранніх (0,5 га) і сярэдніх (1 га) гатункаў. Першыя хуткаспелыя качаны плануецца атрымаць ужо ў чэрвені, апошнія – позна ўвосень. Усе гібрыды – селекцыянераў з Нідэрландаў. Летась з кожнага гектара рассветаўцы атрымалі па 870 цэнтнераў. Такая ўраджайнасць аказалася найвышэйшай на Магілёўшчыне. Планку ў гаспадарцы зніжаць не збіраюцца.

Вось так ствараюцца роўныя капусныя радкі

Акрамя капусты, у адкрытым грунце размешчана іншая агародніна. Цыбуля заняла 70 га, морква і сталовыя буракі – па 10 га. Усе палеткі з названымі культурамі засеяў механізатар-аксакал Іван Салановіч.

Фінальным акордам веснавой высадкі стануць кавуны, расада якіх рыхтуецца зараз у цяпліцы. Паўднёвая ягада летась выдатна сябе зарэкамендавала на рассветаўскіх палетках, яе вырошчваннем вырашана займацца і сёлета, а зоймуць кавуны 5 га.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024