На Кіраўшчыне праходзіць інфа-акцыя “Супраць наркотыкаў”

На Кіраўшчыне праходзіць інфа-акцыя “Супраць наркотыкаў”

У раёне з 17 мая праходзіць інфа-акцыя “Супраць наркотыкаў”. Яе мэта – нацэліць дзяцей і падлеткаў на вядзенне здаровага ладу жыцця, прадухіліць выпадкі ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў сярод непаўналетніх.
Інфа-акцыя праходзіць у цесным узаемадзеянні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і іншых.
У межах яе правядзення рабочай групай, у якую ўвайшлі прадстаўнікі райвыканкама, РАУС, РАНС, райкама ГА “БРСМ”, з дзецьмі і падлеткамі праводзяцца сустрэчы і прафілактычныя гутаркі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна і Жыліцкім сельгаскаледжы. Асаблівую ўвагу выступаючыя надаюць пытанням прафілактыкі злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў у мала­дзёжным асяроддзі, захаванню бяспечных і адказных паводзін у грамадскіх месцах, на дарогах, на вадаёмах, у тым ліку падчас набліжаючыхся летніх канікулаў.

Зацікаўленая размова адбылася паміж удзельнікамі рабочай групы і школьнікамі на базе СШ№1.
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вераніка Касьміна адзначыла, што наркаманія – адна з самых страшных бед сучаснасці. Па яе словах, большасць людзей ва ўсім свеце паддаюцца спакусе і трапляюць у сетку гэтай заганы, яны мяркуюць, што такім чынам вырашаць свае праблемы, але, на самой справе, наркотыкі толькі ствараюць новыя перашкоды ў жыцці. Таму адзіны правільны выхад у гэтай сітуацыі – сказаць цвёрдае “не” любым відам наркотыкаў.
Вераніка Касьміна давяла да ведама ўдзельнікаў сустрэчы інфармацыю аб злоўжыванні наркотыкамі сярод непаўналеніх, прывяла статыстычныя дадзеныя па вобласці, якія тычыліся колькасці асоб, прыцягнутых да адказнасці ў бягучым годзе, а таксама канкрэтныя прыклады ўжывання наркотыкаў вучнямі адной са школ г.Бабруйска. Даведаліся рабяты і пра крымінальную адказнасць за ўжыванне, выраб і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Так, па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса адказнасць па “наркатычных злачынствах” прадугледжвае ад 2 да 25 год пазбаўлення волі, у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях – штрафы ў некалькі дзясяткаў базавых велічынь.

Пачулі вучні і пра наступствы злоўжывання наркотыкаў: сярод асноўных – дачасная смяротнасць, суіцыды, СНІД і інш.
Інспектар камісіі па справах непаўналетніх РАУС Аліна Пятроўская расказала рабятам аб адміністрацыйных і крымінальных наступствах за заведама ілжывае паведамленне аб небяпецы, удзел дзяцей і падлеткаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, учыненне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, а таксама незаконны абарот зброі і выбуховых рэчываў. Падрабязна ішла размова пра захаванне правілаў паводзін дзяцей у быце, на вадзе, а таксама на іншых аб’ектах, якія могуць несці пагрозу жыццю і здароўю. Нагадалі рабятам і пра захаванне Правілаў дарожнага руху.
Шмат карыснай інфармацыі атрымалі школьнікі з прагляду сацыяльнага роліка на тэму прафілактыкі наркаманіі “Свабода ўнутры”.
Як адзначыла Вераніка Касьміна, захаванне і ўмацаванне здароўя людзей – адна з важнейшых задач дзяржавы. Клапаціцца пра здароўе неабходна з дзяцінства, таму альтэрнатывай шкодных звычак павінны стаць вядзенне здаровага ладу жыцця, правільнае харчаванне, эмацыянальны камфорт і добры настрой!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024