«Родны мой горад, любоў мая!»

«Родны мой горад, любоў мая!»

З нагоды дня юбілею горада кіраўчане падзяліліся сваімі думкамі.

Надзея КАРАНКЕВІЧ, Ганаровы грама­дзянін Кіраўскага раёна:
– Нягледзчяы на тое, што родам я з Расіі, Кіраўск па-сапраўднаму стаў для мяне другой радзімай. Наш горад я вельмі люблю! Маё знаёмства з Кіраўскам пачалося ў 1980 го­дзе, калі я выйшла замуж за кіраўчаніна. На пастаяннае месца жыхарства пераехала сюды ў 1981-м.
Шмат год працавала ў аддзеле эканомікі райвыканкама, а на заслужаны адпачынак пайшла з пасады старшыні раённага Савета дэпутатаў. І ганаруся, што ўнесла свой уклад у справу добраўпарадкавання, у тым ліку райцэнтра.
За 20 год Кіраўск значна змяніўся, папрыгажэў, стаў больш камфортным для пражывання. Па-першае, за гэты час уведзены ў эксплуатацыю вялікія аб’ёмы жылля, выраслі цэлыя мікрараёны са шматпавярховак.
Даволі значнай падзеяй стала будаўніцтва гарадской лазні. Ведаю, што на працягу многіх год на Магілёўшчыне не ўзводзіліся падобныя сацыяльна значныя аб’екты, аднак, нягледзячы на тое, што ў нашым райцэнтры шмат прыватных домаўладанняў, кіраўчане з задавальненнем карыстаюцца паслугамі лазні.
Добраўпарадкаваны гарадскі парк. Калі прыязджаюць унукі, а іх у нас чацвёра, вольны час мы праводзім там, на дзіцячых пляцоўках, ля фантана.
Радуе, што кіраўчане маюць магчымасць наведваць шыкоўна адрамантаваны кінатэатр з сучасным абсталяваннем.
Аднак падзеяй нумар адзін для Кіраўска лічу ўвод у эксплуатацыю станцыі абезжалезьвання вады, пабудаванай у межах рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада”. Дзякуючы гэтаму, у кіраўчан з’явілася магчымасць атрымліваць ваду высокай якасці.
Мне падабаецца прагульвацца па кіраўскіх вуліцах, бывае, што за некалькі гадзін магу абысці ўвесь горад па перыметры. Цікава, як з года ў год развіваецца жылы мікрараён у раёне СШ №1, як у лепшы бок мяняюцца вуліцы Першамайская, Фрунзе, Мельнікава і іншыя. Добраўпарадкоўваецца мікрараён па вуліцы Гагарына. Памятаю, як раней яго жыхары скардзіліся на тое, што пасля дажджоў яго тэрыторыя ў літаральным сэнсе слова затапліваецца вадой, а зараз тут прыемна прагуляцца ў любое надвор’е, да таго ж, уздоўж шматпавярховак уладкавалі тратуарныя дарожкі, устанавілі скамейкі.
Прыкметна змянілася вуліца Арлоўскага: на месцы былых агародаў выраслі шматкватэрныя дамы, тут з’явіліся тратуары і ліхтары – усё для камфорта і ўтульнасці.
Люблю прагульвацца ў бок райаграпрамтэхзабеспячэння, за якім грамадскімі намаганнямі актыўна высаджваюцца маладыя дрэўцы. У мяне ёсць мара, што калі-небудзь тут вырасце цудоўны парк.
Наогул, наш Кіраўск упрыгожваюць дрэвы, кветкі, клумбавыя кампазіцыі. Прыемна, што многія кіраўчане разбіваюць кветнікі, даглядаюць іх, добраўпарадкоўваюць.
Хочацца, каб жыхары горада былі адзінымі ў імкненні захоўваць прыгажосць, якая для іх ствараецца.

Надзея СТЭЛЬМАКОВА, мнагадзетная маці:
– У кожнага чалавека ёсць асабліва дарагія і мілыя сэрцу месцы: дзе нарадзіўся, рос, вучыўся, пачаў самастойны жыццёвы шлях, стварыў сям’ю. Для мяне такое месца – наш любімы горад Кіраўск. Я нарадзілася ў вёсцы Капланаўка Кіраўскага раёна, у пачатку 90-х год мінулага стагоддзя разам з бацькамі пераехала жыць у Кіраўск, які на той час быў гарадскім пасёлкам. У першы клас пайшла ў СШ №1, дзе зараз вучацца і нашы з мужам старэйшыя дзеці – Аляксандр і Сяргей, а малодшы сынок Сцяпан – выхаванец дзіцячага садка №2.
Пасля заканчэння школы вучылася ў адным з кале­джаў Магілёва, затым набыла вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Жыць і працаваць вярнулася ў любімы Кіраўск, які на той час ужо набыў статус горада. Яшчэ падчас студэнцтва зразумела: вялікі горад з яго імклівым ладам жыцця – не для мяне. Я люблю цішыню і спакой, разважнасць, магчымасць адпачыць душой у яднанні з прыродай.
З 2004 года працую ў Кіраўскай структуры ААТ “Белаграпрамбанк” (зараз – цэнтр банкаўскіх паслуг №617), у цяперашні час – начальнікам аддзела рознічных продажаў. Разам з мужам Уладзімірам выхоўваем траіх сыноў, з дзяржаўнай дапамогай пабудавалі кватэру ў адной са шматпавярховак райцэнтра.
Горад наш любім, гэтаму вучым і сваіх дзяцей. Няхай наш Кіраўск і не такі вялікі, абысці яго можна за пару гадзін, аднак ён утульны і чысты, тут шмат прыгожых мясцін, а, галоўнае, – побач жывуць родныя, добрыя людзі!
Магчыма, мае дзеці вырастуць і разляцяцца з бацькоўскага гнязда, але, упэўнена, успаміны аб любімым Кіраўску будуць жыць у іх сэрцах і саграваць душу.
Хочацца дадаць, што за 20 год Кіраўск прыкметна змяніў сваё аблічча ў лепшы бок. З нагоды такой памятнай даты жадаю, каб горад і далей рос і развіваўся, славіўся дасягненнямі яго жыхароў!
Галіна Васільеўна КАРАНКЕВІЧ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
– Усё маё жыццё звязана з Кіраўскам: тут я нара­дзілася, вучылася, на гэтай зямлі адчула жахі Вялікай Айчыннай вайны і, як магла, змагалася з ворагам, што гаспадарыў на маёй малой радзіме. Са слязамі радасці ў маі 1945 года ўспрыняла разам з іншымі кіраўчанамі вестку аб Перамозе.
У мірныя пасляваенныя гады мы аднаўлялі любімую Кіраўшчыну, старанна працавалі, каб наш родны край развіваўся, каб паляпшаўся дабрабыт яе жыхароў.
У Кіраўску нарадзіліся мае дзеці, адна з дачок і ўнук з сям’ёй, тут жывуць зараз, што мяне вельмі радуе.
Сваё жыццё я прысвяціла рабоце ў банкаўскай сістэме: была кантралёрам у Кіраўскай ашчаднай касе, потым – галоўным бухгалтарам, загадчыцай цэнтральнай ашчаднай касы. Мой агульны працоўны стаж у гэтай галіне склаў больш за 40 год.
Пасля выхаду на заслужаны адпачынак каля 10 год узначальвала Савет ветэранаў.
Шчыра радуюся, што горад прыгажэе з кожным годам, што па вуліцах гуляе шмат моладзі і дзяцей. Адчуваю гонар ад таго, што надаецца шмат увагі патрыятычнаму выхаванню юнакоў і дзяўчат: іх вучаць шанаваць сваю Радзіму, з павагай адносіцца да слаўнага подзвігу абаронцаў Айчыны ў гады вайны.
Па-добраму зайздрошчу сучаснаму маладому пакаленню, у іх ёсць усё, аб чым мы ў свой час маглі толькі марыць: мірнае неба над галавой, дабрабыт, магчымасць жыць, вучыцца і працаваць у незалежнай і квітнеючай краіне.
Жадаю майму любімаму Кіраўску дабрабыту і працвітання, а гараджанам – ганарыцца сваёй малой радзімай, прыкладаць усе намаганні, каб з кожным годам жыццё на Кіраўшчыне паляпшалася.

Павел МАКАРСКІ, галоўны інжынер ПМК-255, 4 чэрвеня адзначае 35-годдзе з дня нара­джэння:
– На мой погляд, любімы горад – гэта куток, цёплыя пачуцці да якога чалавек праносіць праз усё жыццё. Нават тыя, хто змяніў месца жыхарства, захоўваюць у сваёй памяці любоў да малой радзімы: дома, вуліцы, па якой хадзіў у дзіцячы садок, затым – у школу, двара, у якім прайшло дзяцінства…
Для мяне сімвалічна, што дзень нараджэння Кіраўска супадае з маім асабістым днём нараджэння. А таксама тое, што па роду сваёй прафесійнай дзейнасці я ўдзельнічаю ў развіцці нашага горада: з працоўным калектывам мы будуем жылыя дамы, у якіх потым жывуць сем’і кіраўчан, выхоўваюцца і растуць іх дзеці – будучае райцэнтра.
І я, і мая жонка Юлія, якія працуе ўрачом-тэрапеўтам у ЦРБ, абодва выраслі ў Кіраўску, сустрэліся, стварылі сям’ю, нарадзілі сына Ілью, які зараз наведвае дзіцячы садок №4, знайшлі сваё прафесійнае прызванне.
У такі важны для нашага горада дзень ад душы жадаю, каб мы – яго жыхары і гаспадары – былі дружнымі, адзінымі, каб нашы агульныя намаганні, імкненні, сілы і надзеі дапамагалі Кіраўску развівацца і квітнець.

Алеся СЯМЁНАВА, кіраўчанка, намеснік галоўнага бухгалтара ААТ “Дабаснянскае”:
– Шчыра кажучы, прыемна адзначаць юбілей і быць равесніцай нашага горада Кіраўска: гэты статус ён набыў 4 чэрвеня 2001 года, а 9 чэрвеня нарадзілася я. 20 год, з аднаго боку, для горада – няшмат, а з другога – значны перыяд, за які, як бачна, адбыліся значныя змены ў абліччы нашага Кіраўска, яго развіцці і добраўпарадкаванні.
Люблю свой горад: ён такі прыгожы і чысты, утульны і вельмі родны. Напэўна, гэта адчуваюць многія, хто нара­дзіўся ў Кіраўску і для каго тут прайшлі самыя шчаслівыя гады дзяцінства і юнацтва, хто пасля вучобы ў іншых гарадах вярнуўся на сваю малую радзіму, жыве і працуе тут зараз. У Кіраўску ведаеш кожную вуліцу і двор, усё неабходнае: магазіны, аптэкі, Дом культуры, Цэнтр вольнага часу і інш. – знаходзіцца ў крокавай даступнасці. З кожным годам з’яўляецца ўсё больш новых арт-аб’ектаў і малых архітэктурных форм, прыгажэюць будынкі, пашыраецца гандлёвая сетка – а гэта толькі павышае камфортнае жыццё кіраўчан.
Крыху зайздрошчу сённяшнім малышам: у гарадскім парку так весела можна пагуляць на дзіцячай пляцоўцы, паназіраць за насельнікамі заакутка, пасядзець ля фантана. У сацыяльных сетках часта бачу фотаздымкі маладых людзей на фоне розных архітэктурных кампазіцый, створана фотазона для маладажонаў.
У кожнага горада – свой лёс, сваё аблічча. Вельмі хочацца, каб Кіраўск прырастаў жыхарамі і развіваўся, каб будавалася жыллё і з’яўляліся магчымасці для рэалізацыі самых смелых задум і планаў.
З юбілеем, мая малая радзіма, з юбілеем, мой любімы Кіраўск!

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024