Сельскі сход на тэму бяспекі жыццядзейнасці прайшоў у Чыгірынцы

Сельскі сход на тэму бяспекі жыццядзейнасці  прайшоў у Чыгірынцы

Сельскі сход, прысвечаны надзённай і актуальнай тэме бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, прайшоў у в.Чыгірынка. Удзел у зацікаўленай размове прынялі першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Гайсёнак, начальнік РАНС Сяргей Собаль, старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг, дырэктар СГФ “Чыгірынка” Ігар Кузняцоў.

Звяртаючыся да сяльчан, Сяргей Собаль нагадаў колькасць і прычыны адбыўшыхся ў раёне пажараў, у якіх загінулі людзі. Быў агучаны аналіз за 10-гадовы перыяд па сельскіх Саветах дэпутатаў. Алгарытм трагедый — нібыта пад капірку: чалавек п’е, курыць у ложку, засынае і гіне. Прычым усе загінуўшыя былі ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, у некаторых доза была “смяротнай”.

Спыніўся прадстаўнік РАНС і на актуальнай падчас летніх школьных канікулаў тэме – бяспекі дзяцей. Ён параіў вяскоўцам ні на хвіліну не пакідаць іх адных дома, забараніць ім знаходзіцца паблізу вадаёмаў без нагляду дарослых, не дазваляць гуляць з запалкамі і гаручымі вадкасцямі.

Сяргей Собаль прывёў некалькі прыкладаў трагічных выпадкаў, якія здарыліся з дзецьмі з-за абыякавасці дарослых. Па яго словах, лепш усяго вучыць малых правілам бяспекі на ўласным прыкладзе.

Увазе прысутных быў прадстаўлены відэафільм аб мерах пажарнай і электрычнай бяспекі.

Андрэй Гайсёнак расказаў насельніцтву пра пажары і надзвычайныя сітуацыі, якія адбыліся сёлета ў Магілёўскай вобласці. Выратавальнік агучыў праблемныя пытанні, звязаныя з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі ў быце. Асаблівая ўвага падчас сельскага сходу была нададзена прафілактыцы дзіцячага траўматызму і смерці грамадзян ад знешніх прычын.  

Прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС заклікаў мясцовых жыхароў быць асцярожнымі пры наведванні лясных масіваў, бо ў хуткім часе пачнецца ягадна-грыбны сезон, падчас якога выратавальнікам і іншым службам даводзіцца шукаць нямала грамадзян. Асабліва асцярожнымі павінны быць пажылыя людзі, а таксама маючыя хранічныя захворванні.  

Усім удзельнікам сельскага сходу ўручылі агітацыйную друкаваную прадукцыю з інфармацыяй па супрацьпажарнай накіраванасці.

Для наведвальнікаў школьнага аздараўляльнага лагера Чыгірынскай СШ супрацоўнікі РАНС правялі прафілактычную гутарку на тэму пажарнай бяспекі. Расказалі рабятам, як неабходна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення агню. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прымерылі форму пажарнага, з выкарыстаннем спецыяльных прылад паспрабавалі сябе ў якасці выратавальнікаў.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.  

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024