Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны з’явіліся на свет
Па дадзеных, прадастаўленых Кіраўскай цэнтральнай райбальніцай, у маі бягучага года ў раёне нарадзілася 14 малышоў: што цікава – 7 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.
Адразу двайное шчасце завітала да Антаніны Сямёнавай з Лешчанкі: жанчына нарадзіла двайнят – сыночкаў. Дзякуючы гэтаму сям’я набыла статус мнагадзетнай.
Упершыню сталі матулямі Кацярына Трафімава, Крысціна Калінава і Анастасія Рымарава з Кіраўска, у іх – сыночкі. У Марыі Якаўлевай з Барсукоў нарадзілася дачушка-першынец.
Юлія Сакалоўская, Вольга Лук’янава і Таццяна Бяляўская з Кіраўска сталі матулямі ў другі раз, у іх – дачушкі.
Мнагадзетнымі маці сталі Вольга Кісель з Любоніч і Марыя Ясянецкая з Дабрыцы, у іх нарадзіліся дачушкі, Вольга Клімовіч з Капусціна, у яе – сыночак.
Кацярына Кавалёва з Барчыц і Марыя Рымарава з Кіраўска сталі матулямі ў чацвёрты раз, у першай нарадзіўся сынок, у другой – дачушка.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».