Святое для кожнага слова – мама!..

Святое для кожнага слова – мама!..

Мікалай КЛІМОВІЧ, ураджэнец в.Цяса, ветэран баявых дзеянняў у Афганістане:
– Сваёй дарагой і любай матулі не толькі ў Дзень маці, а і абсалютна кожны дзень адрасую самыя пяшчотныя і цёплыя словы і пажаданні. Гэта самы дарагі для мяне ў свеце чалавек, прыклад жыццёвай мудрасці, чысціні.
Ніна Фёдараўна, якой сёлета споўнілася 80 год, пражыла сумленна, была клапатлівай гаспадыняй, любячай жонкай і маці, руплівай працаўніцай. Родам яна з Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. З самага маленства сутыкнулася з горам і выпрабаваннямі. Яе бацька і мой дзядуля загінуў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а бабуля з двума дочкамі вымушана была хавацца ад фашыстаў на балотах. Сімвалічна нават тое, што дзявочае прозвішча мамы – Голад – поўнасцю адпавядае таму, як давялося жыць. Але лёсам наканавана было выжыць, нават у тых нечалавечых умовах.
На Кіраўшчыну мама трапіла, выйшаўшы замуж за тату, ураджэнца Цясы, які праходзіў службу ў арміі на Жыткаўшчыне. У знакамітым “Рассвеце” працаваць стала на ферме. Аб тым, наколькі добрасумленна, сведчаць яе шматлікія ўзнагароды. Ветэран працы яна была ўдастоена віншаванняў ад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Івана Крупко.
Мяне і майго малодшага брата выхоўвала ў любові, але і ў строгасці. Мы нават пабойваліся яе крыху больш, чым бацьку, хаця па вялікім рахунку гэта была даніна павагі ў яе адрас. Памятаю дагэтуль, як хваляваўся і не ведаў, як прызнацца ёй, калі атрымаў першую тройку… Але так, як яна, і не разумеў ніхто іншы, і не пеставаў.
Аднак і ў мірны час, калі, здавалася б, няма месца перажыванням, звязаным з вайной, маці яны напаткалі. Справа ў тым, што абодвум сынам у розны час давялося ўдзельнічаць падчас вайсковай службы ў баявых дзеяннях. Маёй гарачай кропкай стаў Афганістан, Андрэй служыў у Прыднястроўі падчас ўзброенага канфлікту. Гэта толькі цяпер, з гадамі, мы разумеем, што давялося перажыць нашай маці, якая тады, магчыма, гатова была б узяць на сябе цяжар тых нашых выпрабаванняў, каб толькі яе дзеці вярнуліся дадому жывымі і здаровымі…
Дзякуй, матуля, за тое, што ты ёсць, і за тое, што рабіла для нас. Доўгіх табе год жыцця! Пакуль ёсць маці, мы застаемся дзецьмі. Нават калі скроні пабелены сівізной…

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024