Важная задача – захаванне дакументаў. 6 кастрычніка – Дзень архівіста
Свой пачатак прафесійнае свята работнікаў архіўнай службы бярэ з 2000 года, калі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ №35.
Сярод галоўных задач архівіста – захоўванне, камплектаванне, улік і выкарыстанне дакументаў. Яны зберагаюць дакументальную спадчыну дзяржавы, забяспечваюць канстытуцыйнае права кожнага грамадзяніна на доступ і атрыманне інфармацыі.
Раённы архіў быў адкрыты 30 верасня 1993 года. Тут сістэматызаваны дакументы ліквідаваных прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Да яго стварэння ўся дакументацыя арганізацый захоўвалася ў Бабруйскім занальным архіве. Пасля адкрыцця гарадскога архіва большасць дакументаў была вернута ў раён.
Як адзначыла загадчык раённага архіва Юлія Арэшына (на здымку), архіў прадастаўляе па запытах арганізацый і заявах грамадзян даведкі сацыяльна-прававога характару, у тым ліку для прызначэння пенсіі. Звяртаюцца за выдачай дакументаў не толькі грамадзяне нашага раёна, але і іншых абласцей Беларусі, з краін далёкага і блізкага замежжа.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».