Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у кастрычніку бягучага года ў раёне нарадзілася 7 малышоў.
Упершыню стала матуляй Аліна Собалева з Добасны, у яе – сынок.
Надзея Асямолава з Кіраўска стала матуляй у другі раз, у яе – дачушка. Па другім дзіцяці – сыночкаў – нарадзілі Ірына Сіўчыкава са Скачка, Марыя Бяляўская з Дваранінавіч.
Юлія Кубык з Кіраўска і Таццяна Сцепаненка з Глыбокавіч сталі мнагадзетнымі маці дзякуючы нарадзіўшымся дачушкам, Вікторыя Сарокіна з Кіраўска – сыночку.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».