Адбылася зацікаўленая размова

Адбылася зацікаўленая размова

Удзел у чарговым Дні жывёлавода, які прайшоў на аб’ектах сельгасарганізацый раёна, прынялі прадстаўнікі райвыканкама, райсельгасхарчу, кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый раёна, старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Яны сустрэліся і пагутарылі з сяльчанамі на актуальныя тэмы.


Адна з груп, якую ўзначаліла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава, пабывала на фермах “Жылічы” і “Лёўкавічы” КСУП “Жылічы”. У саставе групы была старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Глекава, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства.
Ларыса Гаўрылава асобна спынілася на адным з самых актуальных зараз пытанняў – плануемым правядзенні рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Менавіта народ падчас рэферэндуму вырашыць, якім шляхам далей будзе ісці Беларусь. Ларыса Гаўрылава агучыла некаторыя артыкулы Канстытуцыі, якія датычацца захавання гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама абароны дзяржавай сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства.
Яна давяла да ведама работнікаў жывёлагадоўчых аб’ектаў асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага становішча ў раёне. Былі агучаны таксама пытанні аплаты працы ў сельскай гаспадарцы і фактары, якія ўплываюць на яе ўзровень. Не была абыдзена ўвагай падчас размовы і тэма бяспекі жыццядзейнасці. Ларыса Гаўрылава нагадала дадзеныя па пажарах, адбыўшыхся на тэрыторыі нашага раёна. Так, сёлета адбылося 19 пажараў, з іх 17 – у жылым сектары, у двух выпадках загінулі 2 чалавекі, прычыны вогненных трагедый – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, прычым усе ахвяры агню былі ў стане алкагольнага ап’янення. Па аднаму пажару зарэгістравана ў КСУП “Ніва-Барсукі” (знішчана сцірта сена) і КСУП “Жылічы” (згарэў прэс-падборшчык).
Прадстаўнік райвыканкама заклікала сяльчан строга захоўваць правілы пажарнай бяспекі, асабліва зараз – падчас ацяпляльнага сезону, а таксама праяўляць увагу, калі побач жывуць грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Менавіта неабыякавасць суседзяў іншы раз дазваляе пазбегнуць вогненных трагедый.
Абмеркавалі ўдзельнікі Дня жывёлавода і пытанне кібербяспекі і махлярстваў у інтэрнэце, якія ўзрастаюць з кожным днём. Ларыса Гаўрылава прывяла прыклады, калі ахвярамі злачынцаў станавіліся жыхары нашага раёна, якія з-за сваёй даверлівасці і няўвагі страцілі значныя сумы грошай з банкаўскіх картак. Абмеркавалі падчас сустрэч і тэму вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі. Зайздросную адказнасць за ўласнае здароўе і здароўе акружаючых людзей прадэманстравалі работнікі МТФ “Лёўкавічы”: 99% – менавіта столькі чалавек іх калектыву зрабілі прышчэпку. А вось частка іх калег з МТФ “Жылічы” пакуль чагосьці чакае, хаця прыкладаў, калі адначасова хварэў каранавіруснай інфекцыяй практычна ўвесь калектыў, нямала. Ларыса Гаўрылава праінфармавала сяльчан аб магчымасцях вакцынацыі нават па месцы працы, калі адначасова зрабіць прышчэпку пажадае некалькі чалавек.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024