Год мінулы – год наступны

Год мінулы – год наступны

Напярэдадні Новага года рэдакцыя правяла традыцыйнае бліц-апытанне сярод жыхароў нашага раёна і прапанавала адказаць, чым запомніўся адыходзячы год і якія планы на 2022 год.

Васіль МАРКЕВІЧ, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”:
– Адыходзячы год запомніўся яркімі падзеямі, знакавымі мерапрыемствамі ў межах абвешчанага ў нашай краіне Года народнага адзінства. Мы, беларусы, паказалі, наколькі мы з’яднаныя ў добрых справах і пачынаннях у імя працвітання нашай Айчыны, міру і згоды на зямлі.
Напрыканцы года, 27 снежня, вынесены на ўсенароднае абмеркаванне праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Кожнаму беларусу прадастаўляецца права ўнесці свой уклад у дзяржаўнае будаўніцтва, выказаць наконт гэтага меркаванні, прапановы.
Наша раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” актыўна ўключылася ў абмеркаванне праекта, актывізуецца работа грамадскай прыёмнай, дзе таксама будуць акумулявацца водгукі аб змяненнях і дапаўненнях, унесеных у новую рэдакцыю Канстытуцыі.
Адчуваецца, что людзі неабыякавыя, іх хвалююць змены ў грамадстве. Асноўны закон дзяржавы – лёсавызначальны дакумент, па якім нам прадстаіць жыць. І я ўпэўнены ў тым, што жыхары нашага раёна прымуць актыўны ўдзел у абмеркаванні праекта, і ў прадстаячым рэферэндуме па Канстытуцыі.
А напярэдадні старту ў 2022 год жадаю землякам дабрабыту, здароўя, быць адзінымі ў карысных справах і мець актыўную жыццёвую пазіцыю.

Вікторыя КАРАНЧУКОВА, ураджэнка аг.Жылічы, студэнтка 3-га курса міжнароднага універсітэта “МИТСО”:
– Для мяне адыходзячы год быў вельмі насычаным на незабыўныя моманты. Галоўны – нядаўні ўдзел у Рэспубліканскім навагоднім балі, на якім прысутнічаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Навагодняе дзейства адбылося ў Палацы Незалежнасці, куды запрасілі 337 маладых людзей: выдатнікаў вучобы, пераможцаў розных конкурсаў і алімпіяд, прызёраў творчых і спартыўных спаборніцтваў, актывістаў грамадскага жыцця і валанцёрскага руху.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Рэспубліканскага навагодняга балю звярнуўся Кіраўнік нашай дзяржавы. Аляксандр Рыгоравіч нагадаў, што гэтае свята, якое праходзіць у Беларусі чацвёрты год запар – адраджэнне гістарычнай традыцыі, фарміруючай сучаснае аблічча нашай маладой суверэннай дзяржавы.
Прыемна было пачуць, што адбыўшаеся свята – падарунак для маладых людзей, якія заслужылі прыняць у ім удзел сваімі поспехамі ў вучобе, творчасці, грамадскім жыцці. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас бацькоў усіх рабят, настаўнікаў, якія дапамаглі раскрыць таленты маладых людзей, выхавалі іх патрыётамі сваёй краіны.
У прыгожых класічных танцах разам з маладым пакаленнем вальсіравалі і Кіраўнік нашай краіны, і высокапастаўленыя службовыя асобы.
Перад маімі вачамі і дагэтуль стаіць карціна свята, нібыта з балю XVIII века: жывы гук аркестра, дзяўчыны ў прыгожых сукенках і кавалеры ў строгіх касцюмах, танцмайстар, які запрашае на вальс…
Прайшлі майстар-класы па бальных танцах, выступілі беларускія артысты.
Упэўнена, што ў надыходзячым 2022 годзе мяне чакае шмат цікавых падзей і новых адкрыццяў. Планую больш актыўна займацца навуковай дзейнасцю, прадоўжыць удзельнічаць у міжнародных конкурсах і алімпіядах.
Хацелася б пажадаць усім жыхарам раёна, каб новы год стаў часам дасягненняў і перамог, каб наша Кіраўшчына развівалася, а моладзь пасля вучобы вярталася сюды жыць і працаваць.

Валерый ШЧЭРБІЧ, вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”:
– Самым памятным момантам адыходзячага 2021 года стала ўручэнне мне ў ліку іншых прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці высокай дзяржаўнай узнагароды – медаля “За працоўныя заслугі”. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Рэспублікі.
Паспяховым адыходзячы год стаў для раслінаводчай галіны ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: наша сельгаставарыства атрымала найбольшы ў раёне валавы збор збожжавых і зернебабовых. Дасягнутыя вынікі дазволілі “Рассвету” стаць пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокага ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2021 год. Прыемна, што ў гэтым ёсць часцінка і маёй стараннай працы.
Радасна, што нямала працаўнікоў нашай гаспадаркі былі ўшанаваны на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2021”.
Хочацца спадзявацца, што надыходзячы 2022 год дазволіць аграрнаму сектару раёна, у якім працуюць старанныя, адказныя і добрасумленныя людзі, выйсці на перадавыя пазіцыі, каб хлебныя нівы радавалі намалотамі, а жывёлагадоўчая галіна – надоямі і прывагамі. У гэтым – харчовая бяспека нашай краіны, дабрабыт беларусаў, багацце на нашых сталах. Калі мы будзем разам, калі кожны будзе адказна працаваць на сваім рабочым месцы, мы здольныя супрацьстаяць любым негатыўным праявам.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024